wd wp Пошук:

Загорбашша

Заго́рбашша[1] (трансліт.: Zahorbašša, руск.: Загорбашье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Людзяневіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 14 км на захад ад Жыткавіч, 2 км ад чыгуначнай станцыі Дзедаўка (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 247 км ад Гомелю.

Гідраграфія

Вакол меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Лунінец — Калінкавічы. Планоўка складаецца са шчыльнай забудовы 2 мерыдыянальных вуліц. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Жыткавіцкай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні. У 1845 годзе 679 дзесяцін зямельных угоддзяў. У 1879 годзе згадваецца ў ліку паселішчаў Людзяневіцкага царкоўнага прыходу. У 1930 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны 5 ліпеня 1944 года вызвалена ад нямецкай акупацыі. 18 жыхароў загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Людзяневічы» (цэнтр — вёска Людзяневічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 51 гаспадарка, 97 жыхароў.

Дынаміка

  • 1845 год — 25 двароў.
  • 1897 год — 70 двароў 433 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 107 двароў, 537 жыхароў.
  • 1917 год — 662 жыхара.
  • 1921 год — 121 двор, 681 жыхар.
  • 1959 год — 258 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 51 гаспадарка, 97 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be