wd wp Пошук:

Замошша (Жыткавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Замошша.

Замо́шша[1] (трансліт.: Zamošša, руск.: Замошье) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Марохараўскага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 35 км на паўночны ўсход ад Жыткавіч, 11 км ад чыгуначнай станцыі Старушкі (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 267 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Побач аўтадарога Марохарава — Любань. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаванай рэдка размешчанымі драўлянымі сядзібамі.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з пачатку XX стагоддзя, як сяліба ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоная ніва», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў лютым 1943 года нямецкія акупанты спалілі вёску і забілі 14 жыхароў. 12 жыхароў загінулі на франтах. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгасу імя В. І. Леніна (цэнтр — вёска Дуброва).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхара.

Дынаміка

  • 1917 год — 121 жыхар.
  • 1921 год — 26 двароў, 263 жыхара.
  • 1925 год — 40 двароў.
  • 1940 год — 58 двароў, 215 жыхароў.
  • 1959 год — 178 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 18 гаспадарак, 34 жыхара.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be