wd wp Пошук:

Зарыжжа

Зары́жжа[2] (трансліт.: Zaryžža, руск.: Зарижье) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 28 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 258 км ад Гомеля, 35 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На поўдні — сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з амаль прамалінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой на ўсходзе далучаецца кароткая прамалінейная вуліца. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі» з цэнтрам у Валосавічах, малочнатаварная ферма. Клуб, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 38 двароў і забілі 63 жыхары. 56 жыхароў загінулі на фронце. 2 красавіка 1959 года перададзена са складу Колкаўскага сельсавета Капаткевіцкага раёна ў склад Ламавіцкага сельсавета Акцябрскага раёна[3].

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 20 двароў, 34 жыхары.

Дынаміка

  • 1908 год — 8 двароў, 135 жыхароў.
  • 1940 год — 68 двароў, 289 жыхароў.
  • 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 39 двароў, 70 жыхароў.
  • 2004 год — 29 двароў, 46 жыхароў.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 красавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 5.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be