wd wp Пошук:

Зарэчча (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Зарэчча.

Зарэ́чча[1] (трансліт.: Zarečča, руск.: Заречье) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 7 км на ўсход ад Брагіна, 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 149 км ад Гомеля.

Водная сістэма

На захадзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брагіна.

Планоўка складаецца з 2 кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход і забудаваных драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. У 1897 годзе ў Брагінскай воласці. У 1931 годзе арганізаваны калгас «Сцяг Леніна», працавалі вятрак (з 1912 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 142 мясцовых жыхара, у памяць пра загінулыя ў 1967 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе цэнтр калгаса «Сцяг Леніна». Размяшчаліся сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, аддзяленне сувязі, крама.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 72 гаспадаркі, 209 жыхароў.

Дынаміка

  • 1850 год — 9 двароў.
  • 1897 год — 23 двары, 182 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 36 двароў, 202 жыхара.
  • 1930 год — 218 жыхароў.
  • 1959 год — 540 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 72 гаспадаркі, 209 жыхароў.
  • 2006 год — 69 гаспадарак, 195 чалавек, з якіх 35 ва ўзросце да 16 гадоў, 110 — у працаздольным і 50 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be