Казлоўшчына
У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Казлоўшчына (значэнні). Казлоўшчына[2] — гарадскі пасёлак у Дзятлаўскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі, цэнтр Казлоўшчынскага сельсавета. Знаходзіцца на аўтадарозе Слонім—Дзятлава. У 20 км да поўдня ад Дзятлава, 30 км ад чыгуначнай станцыі Слонім на лініі Баранавічы—Ваўкавыск. Насельніцтва 1 656 чал. (2017)[3].
Гісторыя
Упершыню Казлоўшчына згадваецца ў XVIII ст. Мясцовасць уваходзіла ў склад Слонімскага павета Новагародскага ваяводства. Станам на 1773 тут існавала ўніяцкая царква.
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Казлоўшчына апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Слонімскім павеце Гродзенскай губерні. У 2-й пал. XІХ ст. тут заснавалі сядзібу і парк. Паводле вынікаў перапісу (1897) у мястэчку было 42 двары, 2 яўрэйскія малітоўныя дамы, народнае вучылішча, суконная фабрыка, млын, 11 крамаў і 2 шынкі.
У Першую сусветную вайну Казлоўшчыну занялі нямецкія войскі. Цягам 1919—1920 мястэчка пераходзіла з рук у рукі ад бальшавікоў да польскага войска. Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Казлоўшчына апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Слонімскага павета Навагрудскага ваяводства. У гэты час тут было 86 двароў.
У 1939 года Казлоўшчына ўвайшла ў склад БССР, дзе ў 1940 годзезрабілася цэнтрам раёна (у 1960—1962 гадах у Дзятлаўскім раёне, у 1963—1965 гадах у Слонімскім раёне[4]). У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 да 13 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. У 1948 годзе (28 чэрвеня 1968 года[4]) паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу.
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1830 — 49 муж., з іх шляхты 3, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-хрысціян і сялян 45[5]; 1897 — 325 чал.
- XX стагоддзе: 1921 — 467 чал.[6]; 1971 — 1,9 тыс. чал.[4]; 1994 — 1,9 тыс. чал.[7]; 1995 — 2,2 тыс. чал.[4]
- XXI стагоддзе: 2006 — 2,4 тыс. чал.[8]; 2008 — 2,3 тыс. чал.; 2016 — 1 673 чал.[9]; 2017 — 1 656 чал.[3]
Эканоміка
Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай і харчовай прамысловасці.
Культура
Дзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом культуры, дом дзіцячай і юнацкай творчасці.
Адукацыя
У Казлоўшчыне працуюць сярэдняя і музычная школы, дашкольная ўстанова.
Медыцына
Медыцынскія паслугі надае бальніца.
Славутасці
- Свята-Успенская царква (пач. 20 ст.)
- Казлоўшчынскі парк — помнік садова-паркавага мастацтва
Вядомыя ўраджэнцы
- Юрый Вітольдавіч Шулейка (нар. 1968) — беларускі дзяржаўны дзеяч.
Гл. таксама
- Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
- Пасёлкі гарадскога тыпу Беларусі
- Пажар у Казлоўшчынскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце (2003)
Зноскі
- ↑ Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Национальный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- 1 2 3 4 Беларусь, 1995
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 414.
- ↑ Валерый Шаблюк. Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 13.
- ↑ Валерый Шаблюк. Казлоўшчына // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 12.
- ↑ Козловщина // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. ISBN 978-985-11-0384-9
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы ХVІІІ — першай палове ХІХ ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. — 488 с. ISBN 978-9955-773-33-7.
- Kozłowszczyzna // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom XV, cz. 2: Januszpol — Wola Justowska. — Warszawa, 1902. S. 150.
- Казлоўшчына // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7: Застаўка — Кантата. — С. 433. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7), ISBN 985-11-0035-8.
- Казлоўшчына // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 354. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Казлоўшчына
- radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Ашмянскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Верхнядзвінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Дзятлаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Шаркаўшчынскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гродзенскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.