wd wp Пошук:

Какоўчына

Како́ўчына[1] (трансліт.: Kakoŭčyna, руск.: Каковчино) — аграгарадок у Сенненскім раёне Віцебскай вобласці, размешчаны за 56 км на паўднёвы ўсход ад Сянна, за 6 км ад чыгуначнай станцыі Смальяны на лініі Орша — Лепель, за 62 км ад Віцебска. Цэнтр Какоўчынскага сельсавета.

На тэрыторыі сучаснага паселішча ў канцы XIX ст. размяшчаўся фальварак вядомы як Кахачын, дзе апошнія гады жыцця з сям’ёй жыў Тамаш Зан.

Гісторыя

У канцы XVIII ст. вёска Сенненскага павета Магілёўскай, з 1796 — Беларускай, з 1802 — зноў Магілёўскай губерні. З 1861 года — цэнтр воласці. У пачатку XX ст. налічвала 20 двароў. З 26 красавіка 1919 года ў Гомельскай губерні РСФСР. З 15 лютага 1923 года ў Аршанскім павеце. З сакавіка 1924 года ў БССР.

У Вялікую Айчынную вайну з ліпеня 1941 па канец чэрвеня 1944 года акупавана нямецкімі войскамі. З 20 жніўня 1924 да 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне Аршанскай акругі, з 8 ліпеня 1931 — у Аршанскім, з 12 сакавіка 1935 — у Багушэўскім раёнах, з 20 лютага 1938 года ў Віцебскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года цэнтр сельсавета ў Сенненскім раёне. З 2010 — аграгарадок.

Сядзіба Занаў

Тамаш Зан

У 1997 годзе навуковы супрацоўнік Аршанскага музея гісторыі і культуры В. Лютынскі з дапамогай мясцовых старажылаў вызначыў, што побач вёскі Какоўчына размяшчаўся фальварак Занаў, мясцовыя жыхары называлі іх Зэнамі[2]. На месцы фальварка, за 0,5 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, у 1930-я гады была сядзіба калгаса імя Варашылава. Да пачатку XXI ст. захаваўся тапонім Занава гара — узвышша на паўднёвы захад ад вёскі.

Старажылы сцвярджаюць, што драўляныя, крытыя дахоўкай гаспадарчыя пабудовы — свіран, пуні, хлявы і іншыя, стаялі да 1941 года. Старажылы, са словаў сваіх бацькоў, добра характарызавалі апошняга ўладальніка фальварка (на думку В. Лютынскага, імаверна, аднаго з унукаў Тамаша Зана)[2].

Да пачатку XX ст. гаспадаркай фальварка кіравала жонка Тамаша Зана — Брыгіда са Свентаржэцкіх. Паводле ўсіх успамінаў, на прылеглай да фальварка тэрыторыі была сажалка з маляўнічым мастком з разьбянымі поручнямі[2].

Насельніцтва

  • 1906 год — 20 двароў
  • 1997 год — 393 жыхары, 197 двароў[3].

Інфраструктура

Лясніцтва, дзіцячы садок, сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, комплексна-прыёмны пункт, ФАП, аддзяленні сувязі і «Беларусбанка», дзве крамы.

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 1 2 3 Лютынскі В. П. Тамаш Зан на Аршаншчыне // Аршанскі краязнаўчы зборнік. — Орша: Аршанская друкарня, 1997. — № 2. — С. 27. — ISBN 985-6133-40-8.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 444. — 608 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0130-3.

Літаратура

  • Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. Т. 2. Витебская область. В 2 кн. Кн. 1 / редкол.: Т. В. Белова (гл. ред) [и др.]. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2010. — С. 502—536 с.
  • Kakowczyn // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. — Tom XV, cz. 2 (Januszpol — Wola Justowska), 1902. — S. 39 (польск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Сенненскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be