wd wp Пошук:

Каманоў

Камано́ў[1] (трансліт.: Kamanoŭ, руск.: Команов) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Побач ёсць радовішчы торфу.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 13 км на поўнач ад Брагіна, 33 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.

Водная сістэма

На ўсходзе меліярацыйныя каналы і рака Брагінка.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў — Рэчыца.

Планоўка складаецца з выгнутай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўленае археолагамі гарадзішча ранняга жалезнага стагоддзя (канец I-го тысячагоддзя да н.э. — пачатак I-го тысячагоддзя н.э., 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі, на левым беразе ракі Брагинка) сведчыць пра засяленне гэтых месцаў са старажытных часоў. Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя. У 1811 годзе згадана як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні, валоданне Ракіцкіх. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся: школа граматы, хлебазапасны магазін, 2 вятракі, у Брагінскай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Каманоўскага, з 10 ліпеня 1939 года па 16 ліпеня 1954 года Лубеніцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг (да 26 ліпеня 1930 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1974 годзе ў вёску пераселены жыхары пасёлка Рагазін (не існуе). У складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня-Жураўлёва).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 26 гаспадарак, 58 жыхароў.

Дынаміка

  • 1850 год — 15 двароў.
  • 1897 год — 43 двары, 295 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 48 двароў, 359 жыхароў.
  • 1930 год — 79 двароў, 442 жыхара.
  • 1940 год — 95 двароў.
  • 1959 год — 331 жыхар (паводле перапісу).
  • 2004 год — 26 гаспадарак, 58 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 25 гаспадарак, 57 чалавек, з якіх 8 ва ўзросце да 16 гадоў, 21 — у працаздольным і 28 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Камано́ва, н.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be