wd wp Пошук:

Карлаўка (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Карлаўка.

Ка́рлаўка[1] (трансліт.: Karlaŭka, руск.: Карловка) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камарынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 58 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 12 км ад чыгуначнай станцыі Ёлча (на лініі Оўруч — Палтава), 188 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой далучаюцца 3 завулка. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ёлчанскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года вёска Карлаўка Кацічаў.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Карлаўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў баях за вызваленне вёскі і яе наваколлі загінулі 18 салдат (пахаваны ў брацкіх магілах на могілках). У 1959 годзе ў складзе саўгаса «Камарынскі» (цэнтр — гарадскі пасёлак Камарын). Ёсць бібліятэка, крама.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 72 гаспадаркі, 140 жыхароў.

Дынаміка

  • 1897 год — 32 двары, 224 жыхара (паводле перапісу).
  • 1908 год — 34 двары.
  • 1959 год — 408 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 72 гаспадаркі, 140 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 70 гаспадарак, 130 чалавек, з якіх 13 ва ўзросце да 16 гадоў, 36 — у працаздольным і 81 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be