Клімавічы (Мінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Клімавічы (значэнні).
Клі́мавічы[1] (трансліт.: Klimavičy, руск.: Климовичи) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 3 км на поўдзень ад Мінска на рацэ Сеніца.
Гісторыя
У 1708 годзе вёска ў Менскім павеце Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, уласнасць К. Друцкага-Горскага. У 1772 годзе ўласнасць І. Прушынскага. У 1791 годзе вёска маёнтка Новы Двор, шляхецкая ўласнасць.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай 1793 года тэрыторыя апынулася ў складзе Расійскай імперыі. У 1800 годзе вёска ў Мінскім павеце Мінскай губерні, уласнасць Станіслава Прушынскага. У 1815 годзе ўласнасць Р. Алендскага, у 1858 годзе — К. Яленскага. У 1886 годзе дзейнічала праваслаўная царква. У 1897 годзе вёска ў Сеніцкай воласці Мінскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года ў Навадворскім сельсавеце Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе працавала кузня. З 18 студзеня 1931 года ў падпарадкаванні гарадскога савета Менска. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне, з 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці. У 1930-я арганізаваны калгас «3-ці рашаючы».
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі.
З 16 ліпеня 1954 года ў Гатаўскім сельсавеце, з 20 студзеня 1960 года ў Навадворскім сельсавеце.
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе:
- 1772 год — 47 двароў, 189 жыхароў
- 1800 год — 17 двароў, 105 жыхароў
- XIX стагоддзе:
- 1815 год — 53 душы мужчынскага полу
- 1897 год — 31 двор, 178 жыхароў
- XX стагоддзе:
- 1917 год — 42 двары, 253 жыхары
- 1926 год — 53 двары, 265 жыхароў
- 1997 год — 101 гаспадарка, 246 жыхароў
- 1999 год — 229 жыхароў
- XXI стагоддзе:
- 2010 год — 193 жыхары
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
Літаратура
- Клімавічы // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8, кн. 3. Мінская вобласць / Рэдкалегія: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2012. — 624 с.: іл. ISBN 978-985-11-0636-9. С. 411
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Клімавічы (Мінскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.