wd wp Пошук:

Красная Горка (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Красная Горка. Кра́сная Го́рка — былы пасёлак у Мікуліцкім сельсавеце Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (20 сем’яў) пераселены ў 1992 годзе ў чыстыя месцы. У 2005 годзе пасёлак быў выключаны са звестак па ўліку населеных пунктаў[1].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 15 км на паўночны захад ад Брагіна, 18 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 134 км ад Гомеля.

Транспартная сістэма

Побач аўтадарога Брагін—Хойнікі.

Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы, блізкай да шыротной арыентацыі. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснаваны напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак на былых памешчыцкіх землях. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ўваходзіў у калгас «Чырвоны Кастрычнік» (цэнтр — вёска Мікулічы).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2010 год — жыхароў няма.

Дынаміка

  • 1930 год — 38 двароў, 248 жыхароў.
  • 1959 год — 92 жыхара (паводле перапісу).
  • 1992 год — жыхары (20 сем’яў) пераселены.

Зноскі

  1. Решение Гомельского областного исполнительного комитета от 17 ноября 2005 г. № 793 Об исключении из данных по учету и регистрации административно-территориальных и территориальных единиц населенных пунктов Брагинского, Ветковского, Ельского и Хойникского районов Архівавана 2 чэрвеня 2021.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be