wd wp Пошук:

Брагін

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Брагін (значэнні).

Брагін[2] — гарадскі пасёлак у Гомельскай вобласці Беларусі, цэнтр Брагінскага раёна, на беразе ракі Брагінка. Насельніцтва — 4400 чалавек (2020)[3].

Гісторыя

Раннія часы

Першы пісьмовы ўспамін пра паселішча, датаваны 1147 годам, сустракаецца ў Іпацьеўскім летапісе. У тую зіму, «како уже рекы сташа», дружыны чарнігаўскіх князёў Ольгавічаў і Давыдавічаў «с Половци воеваша Брягинь», што належаў да Кіеўскага княства Ізяслава Мсціславіча[4]. Імкнуліся гэтак адпомсціць за папярэдняе разрабаванне ім чарнігаўскіх валасцей. Горад паўстаў у зоне кантактнага рассялення дрыгавічоў і палянаў.

У 1187 годзе ў Белгарадзе вялікі кіеўскі князь Рурык Расціславіч сыну свайму Расціславу «створи же… велми силну свадбу ака же несть бывала в Руси… сносе же своеи» (нявестцы Верхуславе, васьмігадовай дачцэ суздальскага князя Усевалада Юр’евіча, якую бацькі адпусцілі «в Русь с великою любовью») «далъ многи дары и городъ Брягинъ»[5].

Вялікае Княства Літоўскае

Герб «Ляліва» роду Манівідавічаў.

У 1360-я гады Брагін у складзе Кіеўскага княства ўвайшоў у Вялікае Княства Літоўскае, дзе стаў цэнтрам воласці; належаў вялікаму князю. Надалей, побач з Рэчыцай, Мазыром і Оўручам, Брагін (Brehynya) згаданы ў «Спісе гарадоў, замкаў і земляў, прыналежных князю Свідрыгайлу», датаваным вераснем-кастрычнікам 1432 года[6]. У 1458 годзе колішні маршалак князя Свідрыгайлы (1438), а на той час віленскі ваявода Ян Манівідавіч склаў тэстамэнт сынам Яну і Войцеху на Брагін, Горваль, Любеч і іншыя маёнткі[7], набытыя ім і яго бацькам баярынам Манівідам яшчэ ад вялікага князя Вітаўта[8]. У 1471 годзе Кіеўскае княства было пераўтворана ў аднаіменнае ваяводства.

Пасля смерці Войцеха Манівідавіча ў 1475 годзе Брагінам зноў кіраваў вялікакняскі намеснік, пра што ёсць звестка на 1496 год, калі скарб атрымаў «2 копе грошеи». У 1499 годзе людзі з Брагінскай і іншых валасцей бралі ўдзел у работах на Кіеўскім замку: «*А до Киева люди посланы города ωправлѧти с Поднепръ скихъ волостеи. З Бобрȣиска с обеюхъ половицъ 80 чоловеков с топоры. З Мозыра и зо Пчича 80 чоловековъ. З Брагинѧ 40 чоловековъ. З Речицы 60 чоловековъ. З Горволѧ 40 чоловековъ»[9]. У XIV—XVII стагоддзях існаваў Брагінскі замак[10]. У чэрвені 1500 года вялікім князем Аляксандрам выдадзены ліст пану Богушу Багавіцінавічу, намесніку пералайскаму, «о бране дани» з Падняпроўскіх «и инших руских» валасцей, у іх ліку з Горвальскай, Рэчыцкай, Брагінскай, Мазырскай, Бчыцкай, пра што было абвешчана тутэйшым «наместником нашым и старцомъ, и всимъ мужом*»[11].

Брагін названы ў дамове паміж Вільняй і Масквой 1503 года сярод валасцей, якія кароль польскі і вялікі князь літоўскі Аляксандр прапанаваў вялікаму князю маскоўскаму Івану Васільевічу і сыну яго Васілю Іванавічу «в тые перемиръные лета, шесть летъ, не воевати и не зачепляти ни чым», з свайго боку паабяцаўшы захоўваць недатыкальнасць валасцей у Масковіі. Урэшце бакі ў тым пагадзіліся[12]. 3 чэрвеня 1504 года прывілеем караля Аляксандра з Брагінскай воласці былі вылучаныя Астраглядавічы і Хвойнікі з усімі прылегласцямі ды падараваныя на вечныя часы за вайсковыя заслугі пану Сямёну Фёдаравічу Палазовічу[13]. 7 ліпеня 1506 года манарх перадаў Брагін з воласцю ў трыманне пану Данілу Дзедкавічу, быўшаму на «нашои службе в Оръде Перекопскои», пакуль той не выбера належныя яму 230 коп грошаў[14]. Але неўзабаве кароль Аляксандр памёр, а яго брат і пераемнік Жыгімонт Стары «взяли есмо тую волостку Брягин къ нашои руце», замест яе аддаўшы пану Д. Дзедкавічу на два гады карчму ў Чаркасах[15]. У тым жа 1506 годзе праз Брагін прайшлі крымскія татары.

Загаловак і ўводзіны да Акта абмежавання Брагінскай воласці 1512 г. з кнігі Мазырскага гродскага суда 1776 г.
Герб «Карыбут» князёў Вішнявецкіх.

Лістом ад 25 кастрычніка 1509 года кароль Жыгімонт аддаў князю Міхаілу Васільевічу Збаражскаму «тую волость нашу Брягин… з людми и зъ данью грошовою и медовою, и куничъною, и бобровою, и со всимъ с тымъ, какъ тая волость на насъ держана, до живота его». Раней князь ужо карыстаўся даходамі з яе «до воли господаръское»[16]. 2 кастрычніка 1511 года манарх, каб абараніць людзей ад злоўжыванняў пісараў-паборцаў не адно ў ваенныя ліхалецці, а і ў мірныя часы, выдаў прывілей у ліку іншых даннікам з Падняпроўскіх валасцей «…зъ Речицы, съ Брягина[upper-alpha 1], зъ Мозыра, зъ Бчича…», каб «ихъ при старине зоставили.., какъ бывало за предковъ нашихъ, за великого князя Витовта и Жикгимонта, ижъ они сами собравши дань грошовую, и бобры и куницы, отношивали до скарбу нашого, а медъ пресный до ключа.., всю сполна.., на роки звычайныи, а то есть первый рокъ Божье Нароженье, другій Середопостье, третій Великъ-день…»[17][upper-alpha 2]. У хуткім часе князь М. Збаражскі, жадаючы атрымаць воласць «на вечность», біў чалом аб правядзенні яе абмежавання, што і выканаў да 7 сакавіка 1512 года каралеўскі дваранін, дзяржаўца трахцемірскі і дымірскі Іван Андрэевіч Кміціч[18]. У 1514 годзе[upper-alpha 3] кароль Жыгімонт Стары падараваў князю «тую волостку Брягин з местом и с корчмами, и з мытом, и з городищом, и со всими селы, и з людми, кром тых сел, што первеи того кому у тои волости будем дали»[19].

Паліхромная кафля з Брагіна, сярэдзіна XVI ст. Музей старажытнабеларускай культуры ІМЭФ.

Ад 1517 года маёнткам валодалі сыны М. Збаражскага[upper-alpha 4] князі Фёдар (†1533), потым Аляксандр (†1555)[upper-alpha 5] Вішнявецкія[20]. У 1535 годзе за часамі вайны Вялікага Княства Літоўскага з Маскоўскай дзяржавай Брагін спалілі маскоўскія войскі[21]. Прынамсі ад 1541 года пачаліся памежныя спрэчкі ўладальнікаў Брагіна князёў Вішнявецкіх і ўладальнікаў Астраглядавічаў і Хвойнікаў князёў Відэніцкіх (Любецкіх)[upper-alpha 6][22]. У 1559 годзе кароль Жыгімонт Аўгуст пацвердзіў права на Брагінскі маёнтак князям Аляксандру, Максіму і Міхаілу Аляксандравічам Вішнявецкім. Князь Максім у 1565 годзе спачыў, не пакінуўшы нашчадкаў[23].

У ходзе адміністрацыйнай рэформы 1565—1566 гадоў была вызначана мяжа Кіеўскага павета на ўчастку, дзе знаходзілася Брагінская воласць: «… Мозырскою границою до Брагиньское границы, а Брагиньскою границою до Днепра, по левои стороне пущаючи волость Речицкую, до Любеча…_… а Словешнею доловъ ажъ до Припети, по правои стороне поветъ Киевъскии, а по левои Мозырскии, а черезъ реку Припеть, оставуючи полеве Речицу со всими границами, а поправу Брягинь со всим поветомъ Киевским ажъ до Днепра…»[24][upper-alpha 7][upper-alpha 8].

Напярэдадні падпісання акту Люблінскай уніі ўказам караля і вялікага князя Жыгімонта Аўгуста ад 6 чэрвеня 1569 года Кіеўскае ваяводства, названае княствам (разам з Брагінам), як раней Падляская і Валынская землі, было далучана («вернута») да Кароны Польскай[25]. Князі-русіны Аляксандр і Міхаіл Вішнявецкія, спадчыннікі Брагінскага маёнтка, маючы зямельныя ўладанні на Валыні, спачатку для прыняцця прысягі ў каралеўскі замак Уладзімірскі не з’явіліся, але ўрэшце ім давялося падпарадкавацца волі манарха[26].

Карона Каралеўства Польскага

У сакавіку 1574 года маёнтак Брагін разам з замкам быў падзелены паміж князямі-братамі Аляксандрам і Міхаілам Аляксандравічамі Вішнявецкімі[upper-alpha 9]. Частка замка князя А. Вішнявецкага выглядала так:

мне зосталася половина замку Брягинского, вшедши в замок, левая сторона, взявши от тое городни шостое, в которой столба ест. Которою столбою на бланковане ходят. Светлица великая над вороты. Церковь в стене святое Троицы зо всим накладом тое церкви: золотом, серебром, книгами и зо всим тым, што одно в той церкви накладу естъ. Также с попом и дьяконом и з их островами, дубровами, чертежами, полми и сеножатми и зо всими их пожитки и доходы, тое церкви належачими. Ку тому теж будоване: светлицы в стене городни, поклеты, погреб, спижарни вси, яко тая сторона полеве в собе ся мает, аж до вежи тое, што от Брягинки, которая зосталася на делу от мене брату моему его милости князю Михайлу. Такжо теж и тые домы, будоване, светлицы, которые на земли стоят в замку. А ку тому место нашо Брягинское яко люди отчизные, бояре, куничники, загородники, дворцы наши на посаде

У князя Міхаіла Вішнявецкага — свая доля замкавай спадчыны[upper-alpha 10]:

А его милости князю Михайлу Вишневецскому, брату моему, зосталася половина замку Брягинского, вшедши в замок, правая сторона, взявши от тое городни шостое, в которой столба ест, которою столбою на бланкованье ходят, аж до вежи, которая от реки Брягинки. Тая вежа вся зосталася брату моему его милости князю Михайлу с тою вежою, што от Глухович, зо всими городнями, свирнами, светлицами, спижарнями, пивницами, пекарнею так, яко тая сторона замку поправе в собе мает. Ку тому церковь за замком в месте святого Николы зо всим накладом тое церкви, с попы их, з их островами, полями, сеножатми и всими пожитки и доходы, ку той церкви належачими._А места нашого Брягинского его милости князю Михайлу, брату моему, зосталася яко людей отчизных, бояр, куничников, огородников ведле рейстров наших, которые промежку себе есмо подавали._…Также теж ворота замковые, мост перед замком и тот, што от места до места, и ровы около замку — то все наполы подданые наши направовати мают… Теж што ся дотыче веж, которые в месте у острозе побудованы. Мне тая вежа зостала, што от Микулич, а его милости князю Михайлу, брату моему, што от Глухович. Ку тому острог около места нашого Брягинского мают подданые мои направовати и робити от тое вежи мое, што от Микулич, поправе, а подданые его милости князя, брата моего, также острог повинни будуть робить от вежи его милости от Глухович поправе, розделивши увес острог с подданными моими наполы.

Акрамя таго, князю Аляксандру дасталіся сёлы Мікулічы, Селце (Сялец), Лісцвін, дварэц (сядзіба) Высокае, сёлы Веляцін, Зашчоб’е, востраў Дудоўшчына, а князю Міхаілу — сёлы Глухавічы, Губаровічы, Бабчын, Юркавічы, Дубно, Крыўча, Галкі, Сеўкоўцы (Сяўкі), Перка, Доблін, Дамамірка, востраў Рудакоў, востраў Удалёўка[27].

Паводле рэестру 1581 года, апублікаванага Аляксандрам Валерыянам Ябланоўскім, палова Брагіна з сёламі на той час належала князю Міхаілу Вішнявецкаму, старосце чаркаскаму і канеўскаму, а другая палова — удаве яго брата Аляксандра, памерлага ў 1577 годзе. Для ўсёй часткі маёнтку князя Міхаіла пададзеная толькі сума пабору — 86 фларынаў і 5 грошаў. Адносна паловы места Брагіна княгіні Аляксандры (з Капустаў) Вішнявецкай паведамляецца пра 32 дымы асадных сялян (×6 — прыблізна 192 чалавекі), 21 дым агароднікаў (126 чалавек)[upper-alpha 11], 1 святара (6), 5 чабатароў (30), 4 кавалёў і слесараў (24), 2 краўцоў (12), 2 рымараў (12). Асадныя плацілі па 15 грошаў, святар 2 фларыны, агароднікі па 4-6 грошаў, рамеснікі па 15 грошаў падатку, а жыхароў было каля 402 чалавек[28]. У іншым датаваным 13-м сакавіка 1581 года дакуменце паведамляецца, што пан земскі пісар кіеўскі Дзмітры Ялец надзелены паўнамоцтвамі ў справе размежавання добраў пана падкаморага кіеўскага Шчаснага Харлінскага з уладаннямі князя Міхаіла Вішнявецкага, кашталяна брацлаўскага, «miasta Brahinia, sioła Chłuchowic [Hłuchowicz], Hubarowa [Hubarowicz] y Babczyna», а таксама княгіні-ўдавы Аляксандравай Вішнявецкай і яе дзяцей «jmienia Brahina, Mikulic, Listwina y innych sioł do Brahinia nalezących»[29]. 18-м мая 1596 года датаваны пазоў у Оўруцкі гродскі суд на скаргу пана Шчаснага Харлінскага, падкаморага кіеўскага, да ўладальніка паловы маёнтку Брагін князя Адама Аляксандравіча Вішнявецкага, які асадзіў падданых сваіх на грунтах Астраглядавіцкіх[30].

Брагін на карце ВКЛ 1613 г. (фрагмент)[upper-alpha 12].

У 1603 годзе пасля Кіева, Астрога і Гошчы ў Брагіне пры двары князя Адама Вішнявецкага з’явіўся будучы Ілжэдзмітрый І, дзе ўпершыню і «прызнаўся», што ён — царскі сын[31].

28 ліпеня 1606 года ў Мазырскі гродскі суд ад імя вяльможнага князя Адама Вішнявецкага была пададзена скарга на яго ўласных слуг Юзафа Лісоўскага, Адама Брозку, як прынцыпалаў, на памагатых Паўла Плядоўскага, Яна Гаварэцкага, Мікалая Шумскага, Себасціяна Савіцкага, Мацюша Брозку, Янкоўскага, Кардышэўскага і іншых за тое, што яны напярэдадні перад світаннем, «не зважаючы на пачцівасць і павіннасць сваю шляхецкую.., змовіўшыся як здраднікі на здароўе пана свайго, да замку места Брагінскага з гасподаў сваіх адначасова сабраўшыся, з полгакамі[upper-alpha 13], з аголенымі шаблямі ў замак гвалтоўна ўламіўшыся, але з-за супрацьдзеяння аховы князя да пакою панскага дайсці не здолеўшы, чэлядзь пры ім тады быўшую, як мужчын, так і белых галоў, разагналі.., як злачынцы і здраднікі да скарбцу, дзе ўся маёмасць рухомая яго міласці захоўвалася, ланцуг і замкі наперад адбіўшы, уламіліся…». А нарабаваўшы ўсялякага дабра, «коней есче до того подданых князя его милости до колко на поли порвавши, з места Брагиня повтекали…». Згаданы сярод слуг-рабаўнікоў Аляксандр Юзаф Лісоўскі — будучы знакаміты правадыр неўтаймоўных «лісоўчыкаў», надта рухавых і баяздольных вершнікаў, якія былі «галаўным болем» не адно для ворагаў, але і для насельніцтва і ўладаў Рэчы Паспалітай, бо аплачвалі ўласную службу жорсткімі рабаўніцтвамі ўсюды, дзе б ні з’явіліся[32].

У 1628 годзе князь Канстанцін Карыбут Вішнявецкі, апякун дзяцей князя Міхаіла, з паловы места Брагіна з 15 дымоў плаціў па 3 злотыя, з 2-х святароў па 6 зл., з 2-х мяснікоў па 6 зл., з млынара 6 зл., з краўца 6 зл., з 6 агароднікаў па 1 зл. і 6 грошаў; усяго разам з сёламі — 271 злоты і 6 грошаў. Пан Ян Точэвецкі з паловы маёнтку Брагін княгіні Адамавай Вішнявецкай[upper-alpha 14] плаціў 200 злотых[33]. Паловай Брагінскага замка і места з фальваркам і сялом Глухавічы, сёламі Спярыж, Малейкі, Казловыброды (Казялужцы?), Галкі, Рудакоў, Бабчын, Губаровічы, Дублін, Юркавічы, Сцяжарна, Удалёўка, Крывін, Пірка, Нудычы, Пучын, Чахі, Рудыя, Крывіца (Крыўча?), Дамамірка, Хатуча, Мокіш, хутарамі Еўлашы, Гамолічы, Ілічы валодаў, а ў 1638 г. заставіў на чатыры гады за 65 000 злотых пану Мікалаю Лосятынскаму князь Іерамія Міхал, сын Міхаіла, Вішнявецкі[34]. Ён жа і аб’яднаў абедзьве паловы Брагінскай спадчыны малодшай галіны роду Вішнявецкіх у сваіх руках[35]. 20 ліпеня 1641 года Крысціна, дачка князя Адама Вішнявецкага, на той час жонка Пятра Даніловіча, крайчага кароннага, саступіла князю Іераміі сваю палову замка і места Брагін з сёламі Сялец, Конанаў (Каманоў?), Гуты (Huty), Удалёўка[upper-alpha 15], Скураты, Рыжкаў, Вялікі Лес, Мікулічы, Катловіца, Карпілаўка, Конанаўшчына, Мількаўшчына, Веляцін, Лісцвін, Высокае, Звінячына, Мікітаўшчына (Mikidowszczyzna), Зашчоб’е, Слабада пры рудні, млынах і вялікім ставе, Амолічы (Omolicze)[upper-alpha 16], з прыналежнымі да маёнтку фальваркамі слуг-шляхчічаў Бялабжэскага, Калгановічаў, Ячэвіцкага, Якубоўскага, Баськевічавай, Лінкераў, Завацкага[36][upper-alpha 17].

Партрэт князя Іераміі Міхала Вішнявецкага. Даніэль Шульц. Трэцяя чвэрць XVII ст.
Партрэт княгіні Грызельды Канстанцыі з роду Замойскіх Вішнявецкай. Невядомы мастак. 1670-я гады.

Ужо ў часы казацка-сялянскай вайны, да 8 чэрвеня 1648 года князь Іерамія з княгіняй Грызельдай[upper-alpha 18] на працягу тыдня бавіліся ў Брагіне. Тут жа адпачывала і войска. Аўтар дыярыуша Багуслаў Казімір Машкевіч (Маскевіч) заўважыў, што як бы казакі не затрымаліся пад Чарнігавам, а працягнулі іх пераследаваць, то князю з княгіняй было б неспакойна. Брагін стаіць у надта ліхой мясціне — увесь на балотах сярод панурых лясоў[37]. Мелася на ўвазе, што рэгулярнаму войску (асабліва вершнікам, бо няма дзе развярнуцца) вельмі нязручна ладзіць тут бітву. Пазней жыхары Брагіна адчынілі браму войскам Багдана Хмяльніцкага, якімі кіравалі палкоўнік Нябаба і Хвясько. Брагінцы і сяляне навакольных вёсак утварылі полк, які выступіў пад камандаю казацкага галавы Магеры. За здраду места разбурана войскам Рэчы Паспалітай. Замак у якасці ранейшага абарончага збудавання не аднаўляўся, але надалей маглі існаваць, як звычайна ў тыя часы, умацаваныя двары наступных дзедзічных і застаўных уладальнікаў. У хроніках яўрэйскіх аўтараў Натана Гановера і Мейера з Шчэбжэшына ці не ўпершыню згадана «святая грамада Брагін», моцна пацярпелая ад «хмяльніччыны» ў тым жа 1648 годзе[38]. Сярод казакоў, захопленых у палон напярэдадні і пасля бітвы пад Загаллем, у датаваных 11 і 29 чэрвеня 1649 года дакументах названыя Мацвей Шумейка з Брагіна, паказачаны брагінскі баярын Кавальскі, Сямён Абязушанка і Хведар са Спярыжжа, Багдан з Брагіна, Фурс з Бабчына, падданыя князя Іераміі Міхала Вішнявецкага, ваяводы рускага, Пётр з Мокіша, падданы пана Катарскага, Міхед з Савічаў[39].

На 7 сакавіка 1650 года дзяржаўцам, відавочна, той часткі Брагінскай воласці, якая да 1641 г. належала пані Крысціне з князёў Вішнявецкіх Даніловічавай, названы пан Даніэль Сіліч. Тады ў самым мястэчку Брагін налічвалася 70 дымоў (каля 420 падданых), у сёлах Мікулічы, Веляцін, Лісцвін, у частцы Сяльца разам — 130 дымоў (≈780 жыхароў), у Карпілаўцы, Конанаўшчыне, Мількаўшчыне, Углах, Каманове — ні дымоў, ні падданых[40].

Пасля смерці ў 1651 годзе князя Іераміі Брагін пэўны час быў уладаннем сына, будучага караля Міхала Карыбута[upper-alpha 19], але апошні саступіў яго маці[42]. Пасля спачыну 17 красавіка 1672 года княгіні Грызельды Брагінскі маёнтак дастаўся яе пляменніку і стрыечнаму брату караля пану Станіславу Канецпольскаму[43][upper-alpha 20], а ў 1682 годзе, паводле тэстамэнта, — усынаўлёнаму апошнім пану Яну Аляксандру Канецпольскаму, ваяводзічу бэлзскаму[44]. У люстрацыі падымнага падатку Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства ад 25 студзеня 1683 года сказана, што пан Канецпольскі валодаў у месце Брагін 55 дымамі (каля 330 жыхароў), пан Сіліч — 27 (162), пан Бялабжэскі — 6 (36), пан Чэрскі — 3 (18); а яшчэ тут было 8 дымоў яўрэйскіх (48)[45]. 14 верасня 1686 года брагінскі мешчанін Юры Андрыевіч пад прысягай паведаміў у Оўруцкім гродскім судзе, што як з-за казакоў, так і з-за войска Вялікага Княства Літоўскага, з места Брагін, акрамя яўрэяў, адышлі 15 дымоў (прыкладна 90 жыхароў)[46]. 28 чэрвеня 1687 года ў той жа суд Ваўжынцом Лавіцкім, падчашым ноўгарад-северскім, ад імя яснавяльможнага пана Яна Канецпольскага, ваяводзіча бэлзскага і каралеўскага палкоўніка, быў пададзены пратэст супраць «нязносных крыўд, шкод, крыміналаў, наездаў і забоеў», учыненых у маёнтку Брагінскай воласці палкоўнікам Войска Запарожскага Паўлам Апосталам Шчуроўскім, яго сотнікамі і казакамі. Тады 65 домагаспадарак (каля 390 жыхароў) пана Канецпольскага ў месце Брагін былі моцна зруйнаваныя працяглым (ад лістапада 1686 года) пастоем 65 казакоў і 30 коней, для якіх на ўсю зіму і вясну («да самых świątek zielonych») яны сталі своеасаблівай кухняй. Акрамя іншага, сотнік Русановіч моцна збіў брагінскага падстаросту Сташкевіча, а мешчаніна Антоненку ажно да смерці. Здзекваўся са святара Мікольскага, схапіўшы за галаву, цягаў каля царквы і збіваў за тое, што ён словамі ўшчуваў сотніка, які ў Вялікі пост уздумаў іграць музыку і танцаваць. На загад Апостала Русановіч пасля жорсткага катавання абрабаваў, а потым забіў ксяндза дамініканіна Булгака, які ехаў з Пінскага кляштара да сваякоў і заначаваў у Брагіне. Яшчэ сказана, што ўрэшце казакі П. Шчуроўскага гэткімі ўчынкамі «rozegnali chłopów i mieszczanow z Brahińszczyzny za Dniepr». Адным з сведкаў у справе выступіў брагінскі войт Цімафей Ленчанка[47].

Герб «Побуг» роду Канецпольскіх.

14-м лістапада 1705 года датаваная судовая скарга панства Станіслава і Алены Сілічаў на Зыгмунта Шукшту, адміністратара ўладальніка Хойніцкага маёнтку князя Дамініка Шуйскага, за чатырохразовае спаленне іхнай карчмы, збор кірмашовага і гандлёвага мыта з іх і з купцоў у м. Брагін[48]. 16 лютага 1709 года быў актыкаваны ліст каралеўскага ротмістра, лідскага стольніка Валерыяна Антонія Талмонта, у якім паведамляецца, што ён, выправіўшыся да маёнткаў Брагін і Хойнікі, прасіў шляхціча Мельчынскага дастаўляць для яго харугвы правіянт або грошы і загадаў выдаваць ад імя яго, Талмонта, распіскі; што за ўсе страты, нанесеныя шляхце і яе падданым войскамі, мусіць адказваць пан Мельчынскі, выбраны шляхтай дзеля забяспечання войск правізіяй у Кіеўскім ваяводстве; што за ракой Уша стаяць іншаземныя войскі і іх гэты ліст не датычыцца. 18 снежня 1710 г. скаргу ў суд падалі мельніцкі войскі Аляксандр Бандынэлі з жонкай, якія тады валодалі часткай сёл Брагінскага ключа Я. Канецпольскага, на стражніка вількамірскага З. Шукшту з жонкай: за збіццё ў м. Хойнікі іх яўрэя Фроіма Абрамовіча, ад чаго той памёр; за адмову таму ж яўрэю ў святым хрышчэнні, аб чым ён, зыходзячы, прасіў; за таемнае пахаванне трупа, рабаўніцтва ў нябожчыка грошай, пагрозы самым падаўцам скаргі. Тым жа днём датавана і скарга на забойства яўрэя Абрамовіча ўладальніка Брагіна Я. Канецпольскага[49]. 29 ліпеня 1719 года А. Бандынэлі падаў скаргу на ковенскага падстолія З. Шукшту за тое, што ён гвалтоўна адабраў поле ўва ўрочышчы Тварова, падараванае брагінскай царкве св. Мікалая яшчэ князямі Вішнявецкімі, збіўшы пры гэтым царкоўных сялян і перакалоўшы дзідамі валоў. Пазбаўленая угоддзяў царква прыйшла ў заняпад, што ледзь не прывяло да бунту прыхаджан. Таму падаўца скаргі вырашыў вярнуць царкоўныя землі і паслаў сваіх людзей, загадаўшы ім убраць жыта, засеянае падданымі пана Шукшты. Апошні, у сваю чаргу, сабраўшы да 200 чалавек чэлядзі, узброіўшы іх стрэльбамі, дзідамі і інш., з’явіўся на полі, калі туды прыйшлі брагінскія сяляне з святарамі, несшымі крыжы ў руках. Шукшта з сваімі людзьмі напаў на святароў, збіў іх. На абарону апошніх кінуліся брагінскія сяляне і мяшчане, адбылася жорсткая бойка, якая скончылася не на карысць З. Шукшты: ён вымушаны быў адыйсці, маючы шмат людзей параненымі, а аднаго забітым; з брагінцаў двое мяшчан былі цяжка параненыя. А. Бандынэлі заявіў пра адабранне яго людзьмі зброі у пана Шукшты падчас наезду. Возны агледзеў у Брагінскім замку тую зброю: 11 стрэльбаў, 9 бердышоў, 18 кос і г. д.[50]

Міхал Сервацы Вішнявецкі. Невядомы мастак. Паміж 1749 і 1756 гг.
Пры падзеле Вішнявеччыны з братам Янушам Антоніем, кракаўскім кашталянам, у 1718 г. застаўны Брагінскі маёнтак ужо прызначаўся канцлеру ВКЛ Міхалу Сервацыю[51].
Міхал Сервацы ў чарговы раз падпісаўся графам на Брагіне. Маніфест 9 чэрвеня 1734 г.[52]
Сумы злотых, запісаныя Міхалам Сервацыем жонцы Тэклі Ружы на добрах Вішнявец і Брагін[53].

3 снежня 1719 года апошні на той час дзедзічны ўладальнік Брагінскіх добраў Ян Канецпольскі, ваявода серадзкі, спачыў. А ўжо 10 жніўня 1720 года пан Зыгмунт Шукшта, падстолі ковенскі, падаў у Оўруцкі гродскі суд сведчанне за подпісамі некалькіх шляхцічаў, якія на ўласныя вочы назіралі ў Брагіне жахлівую карціну: прыходскія могілкі Свята-Мікалаеўскай царквы, зруйнаваныя на загад пана Аляксандра Бандынэлі, войскага мельніцкага, а разам косці і чарапы, раскіданыя паўсюдна. На вызваленым жа месцы адказчыкам па-блюзнерску закладзены быў італьянскі сад (ogród włoski)[54]. 11 жніўня 1721 года А. Бандынэлі, у сваю чаргу, абвінавіціў З. Шукшту ў тым, што ён падбіў глухавіцкага святара Якуба Бярнацкага сагнаць з поля ў урочышчы Дзяканаўскім настаяцеля брагінскай Мікалаеўскай царквы Якіма Давідовіча, хоць угоддзі тыя былі падараваныя царкве яшчэ князямі Вішнявецкімі. 2 жніўня Я. Бярнацкі, узяўшы ў дапамогу Мікіту, Касьяна, Уласа Канавалаў і яшчэ з дзесятак сялян глухавіцкіх, наехаў на сенажаць і айца Давідовіча za brodę porwawszy, pięścią bił, tłukł, za włosy na ziemię obaliwszy, targał, włosy wyrwał, pokrwawił, з сенажаці сагнаў і касіць не даў, а яшчэ хацеў звязаць і да панскага двара адвезці[55]. 14 чэрвеня 1724 года дорпацкі падкаморы Аляксандр Антоні Бандынэлі з жонкай заявілі ў судзе, што патрацілі вялікія сродкі на засяленне і аднаўленне застаўнога маёнтку Брагін, які атрымалі ў надта зруйнаваным стане[56].

У тарыфе Оўруцкага павета Кіеўскага ваяводства 1734 года, складзеным паводле звестак папярэдняй люстрацыі, засведчана, што ў частцы места Брагін і яшчэ 36 паселішчах, якія трымаў пан Бандынэлі, налічвалася каля 355 двароў (прыкладна 2130 жыхароў). У частцы Брагіна і прыналежных да яе 19 паселішчах (акрамя Залесся і Зашчоб’я сялецкіх айцоў базылянаў), што знаходзіліся ў заставе ў пана Сіліча, было каля 175 двароў (прыкладна 1050 жыхароў)[57]. А. Бандынэлі спачыў у 1733 годзе і менавіта тады князь Міхал Сервацы з старэйшай галіны і апошні ў родзе Вішнявецкіх ці не ўпершыню падпісаўся як «hrabia… na Brahiniu»[58]. У 1741 годзе князь надаў фундуш царкве Раства Найсвяцейшай Багародзіцы, а ў 1744 годзе пацвердзіў ранейшы фундуш Свята-Мікалаеўскай царкве ў Брагіне (апошні ў 1774 г. быў пацверджаны панамі Ракіцкімі)[59].

Пасля смерці ў 1744 годзе князя Міхала Сервацыя Вішнявецкага яго вялізныя ўладанні адыйшлі да жонкі княгіні Тэклі Ружы з Радзівілаў († канец 1747). Прычым на Брагіне з прылегласцямі ёй было запісана ажно 400 000 злотых[upper-alpha 21][60].

У 1748 г. мястэчка Брагін названае ў ліку паселішчаў, частка жыхароў якіх (галоўным чынам, шляхта) належала да рыма-каталіцкай Астраглядавіцкай парафіі Оўруцкага дэканату Кіеўскай дыяцэзіі[61]. Ад студзеня 1749 года маёнтак стаў уласнасцю Замойскіх[62][upper-alpha 22]. Паводле ксяндза Ст. Залэнскага, дачцэ Міхала (†1735) і Эльжбеты (з князёў Вішнявецкіх) Замойскіх Катарыне, якая пабралася шлюбам з Янам Каралем Мнішкам, падкаморым літоўскім[upper-alpha 23], пры сямейным падзеле ў 1750 годзе дасталося ў трыманне «Брагінскае графства» (мястэчка Брагін з 37 вёскамі). Тады ж яна і фундавала ў Брагіне пры касцёлё, які наноў паставіла, місію, прызначыла езуіцкай рэзідэнцыі ў Юравічах пэўную суму грошай з умовай, каб нехта з місіянераў прыбываў да Брагіна і абслугоўваў духоўныя патрэбы католікаў[upper-alpha 24][63].

Часам не абміналі Брагін і гайдамакі. У 1750, 1751 годзе мястэчка і ваколіцы, частка якіх была тады ўладаннем пана Францішка Антонія Ракіцкага, ротмістра ашмянскага, пацярпелі ад іх рабаўніцтваў[64].

Партрэт Катарыны з Замойскіх Мнішак. Аляксандр Раслін. Каля 1752 года.
Герб роду Замойскіх.
Герб «Равіч» паноў Ракіцкіх.

З паказанняў арыштанта, гайдамацкага ватажкі, Івана Падалякі ў Кіеўскім гродскім судзе ад 20 кастрычніка 1750 г.: «…ідучы да Брагіня каля млыноў, што завуцца Гарадзішчам, здыбалі аднаго чалавека, з імя і прозвішча невядомага, які… ўзяўся дабраахвотна праводзіць, і пайшлі да Брагіня; у Брагіню ўначы зрабавалі двух яўрэяў: сукмані, маніста, серабро і грошы забралі; кожнаму гайдамаку ў цвёрдай манеце дасталася па дзесятку рублёў, а ў дробнай манеце маскоўскай — па пяць рублёў і шэсць грывень; тую дробную манету ўсю аддалі правадніку Сцяпану..; той жа Сцяпан з Брагіня праводзіў іх да дому свайго бацькі і, там накарміўшы, у бацькі пакінуў грошы, а сам павёў іх да сваіх паноў, да Кімбараўкі…»[65]. Нярэдка, рабаўніцтвы суправаджаліся забойствамі. Уражвае наступнае сведчанне: “Тот же секунд-майор Галцов 25 августа 1750 г. рапортовал: «сего августа 25 дня писал к нему польского местечка Лоева, владельца конюшенного и ротмистра Антония Рокицкого местечка Брагина управитель шляхтич Верига, что сего августа против 25-го числа разбойников 12 ч-к, в ночи при селе Игрушине попа Павла Лазниченка разбили и двор огнем спалили, и жида разбили и огнем сожгли, а жидовку до смерти скололи; да в деревне Сувиде жида разбили, а жидовку огнем же зжгли и жиденка до смерти скололи, которое де село Игрушин и дер. Сувида разстоянием от Днепра против Любич с 15 верст». Пазней Ф. Ракіцкі паведамляў кіеўскаму генерал-губернатару М. І. Лявонцеву: «сего 1752 г. мая 10-го н. с. два гайдамаки именем Грицько Киселенко, а другой Пархоменко пойманы с товарищи в розбое и в допросе сего мая 15 в лоевском замке показали: …Из Жаров вышев, имев всякое к пропитанию изобилие, плыли Днепром до реки Брагинки и хотели прийти до местечка Брагина, но имея предосторожность, что были в опасности, поплыли вверх Днепром к Лоеву, мимо Любеча…»[66].

У 1750—1753 гадах памежныя канфлікты з князямі Шуйскімі, уладальнікамі Хойнікаў і Астраглядавічаў, мелі пасэсары Брагінскага маёнтку паны Ян Караль Мнішак, падкаморы літоўскі, і Францішак Антоні Ракіцкі, войскі ашмянскі[67]. У 1754 годзе Брагінскае графства было куплена ў княгіні Эльжбеты, дачкі Міхала Сервацыя, Вішнявецкай Міхалавай Замойскай за 550 000 злотых панам Францішкам Антоніем, сынам Мікалая, Ракіцкім (†1759), лідарам групоўкі Чартарыйскіх у Рэчыцкім павеце. Пасля гэтага судовыя прэтэнзіі суседзяў, апекуноў непаўналетніх хойніцкіх Шуйскіх паноў Быстрых, старостаў ліноўскіх, наступных апекуноў князёў Шуйскіх, старостаў ніжынскіх, былі ўжо толькі да паноў Ракіцкіх і іх сваякоў Рафала Аскеркі, Міхала Страшэвіча, якія некаторы час мелі дачыненне да Брагінскіх добраў[68]. На 1754 год у мястэчку Брагін налічвалася 117 двароў (прыкладна 702 жыхары), з якіх «do grodu» (Оўруцкага замка) выплачвалася 18 злотых і 7 з паловай грошаў, «na milicję» (на вайсковыя патрэбы павета і ваяводства) 73 злотых[69]. 2 жніўня 1776 года ў Мазырскім гродскім судзе для пана Міхала Ракіцкага, палкоўніка пяцігорскага, з падачы ротмістра ашмянскага пана Алаізія Ракіцкага, было актыкавана абмежаванне Брагінскай воласці 1512 года, згодна з указам караля Жыгімонта Старога, праведзенае дзеля чалабітнай князя Міхаіла Васільевіча Збаражскага. У гэты раз дакумент быў запісаны пад назвай «Akt Ograniczenia Hrabstwa Brahińskiego»[70]. Значная частка Брагінскага маёнтку заставалася ў валоданні Ракіцкіх да 1880-х гадоў.

Подпісы на карце Брагінскага графства. 1783 г.
Эксплікацыя да карты Брагінскага графства 1783 г.

Яўрэйскія перапісы 1765, 1778 і 1784 гадоў засведчылі, што ў Брагіне налічвалася адпаведна 64 двары з 260 жыхарамі, 31 двор з 90 жыхарамі і 47 двароў з 152 жыхарамі. Мястэчка было цэнтрам аднаіменнага кагала, да якога ў названыя гады належалі насельнікі 41, 28 і 26 вёсак, хутароў і фальваркаў, а ў іх разам з мястэчкам пражывала 532, 189 і 223 чалавек; некаторыя ў 1784 годзе запісаліся хрысціянамі, таму пагалоўшчыне не падлягалі — у Лісцвіне, Веляціне, Еўлашах, Дубліне[71]. Прыкметнае ўбыванне колькасці яўрэяў і прыняцце часткаю іх хрысціянства магло быць выклікана выбухам гайдамацка-сялянскай Каліеўшчыны ў 1768 годзе, адгалоскі якой дасягалі і Брагіна.

27 днём жніўня 1783 года датаваная карта Брагінскага графства[upper-alpha 25], матэрыял для якой падрыхтаваў Станіслаў Віткоўскі. Тады маёнткам, з прычыны недаросласці сыноў Людвіка і Алаізія Рафала ўдавы пані Марыі з Аскеркаў Ракіцкай, часова валодаў жанаты з ёй пан Міхал Страшэвіч, маршалак упіцкі. У 1786 годзе ён жа пацвердзіў фундуш 1720 года Свята-Троіцкай царкве[72].

Расійская імперыя

Брагін на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Брагін апынуўся ў межах Рэчыцкай акругі Чарнігаўскага намесніцтва, з 1796 года ў складзе тэрытарыяльна ўпарадкаванага Рэчыцкага павета Маларасійскай, а з 29 жніўня 1797 года — Мінскай губерні Расійскай імперыі[73]. У крыніцы, заснаванай на звестках расійскай рэвізіі 1795 года, сказана, што мястэчка Брагін было ў супольным валоданні графаў Людвіка і Алаізія Ракіцкіх, мела «грунт песковатой 14 уволок», а сена па балотах тамтэйшыя жыхары накошвалі 270 вазоў. Тут існавала адна з сямі ў Рэчыцкай акрузе яўрэйскіх школ, якая месцілася ў драўляным будынку[74]. У самым канцы XVIII ст. браты Ракіцкія вызначыліся з падзелам бацькоўскай фартуны. Алаізію Рафалу і яго нашчадкам дастаўся Брагін з прылегласцямі, а Людвіку — Гарадзішчаўскі і Ёлчанскі ключы з шэрагам фальваркаў[75]. 5 студзеня 1799 года ў метрычных кнігах Сялецкага базылянскага кляштару ў запісе аб хросце ў палацы Гарадзішча Тэклі, дачкі Людвіка і Ганны з Плятэраў[upper-alpha 26] Ракіцкіх, кашталянічаў менскіх, адным з чатырох кумоў-мужчын быў кашталяніч менскі Рафал Ракіцкі з Брагіня[76]. Але яму, падобна, даводзілася дзяліць спадчыну з шваграм Ігнацыем Аскеркам, падстаростай судовым рэчыцкім[77], таксама кумам на згаданай урачыстасці. У шляхецкай рэвізіі 1811 года Брагінскі маёнтак паказаны нібыта ўласнасцю сына Рафала[upper-alpha 27], 16-ці гадовага Міхала, побач згаданы і 17-ці гадовы Уладзіслаў Аскерка, сын сястры Рафала і Людвіка Ізабэлы[upper-alpha 28]; на 1795 год фартуна налічвала 3 111 душ прыгонных мужчынскага полу[78]. Відавочна, граф Людвік быў на той час апекуном абодвух юнакоў. Неўзабаве і Міхал уступіў ва ўладанне Брагінам, і Уладзіслаў — ва ўладанне сваёй часткай брагінскіх добраў з дваром у Рудакове.

18 чэрвеня 1831 года ў наваколлях Брагіна шляхціч Міхал Лігенза, афіцыяліст пана Крушэўскага з Ракітна, сабраў конны аддзел паўстанцаў у складзе крыху больш дваццаці чалавек з ліку дворскай службы. Уначы на 19 чэрвеня ён жа з паловай тых людзей, спрабуючы ўзняць тутэйшую чыншавую і дворскую шляхту на паўстанне, прайшоў праз Шкураты і Мікулічы ў накірунку Хойнікаў, Вадовічаў, потым Нароўлі і Мухаедаўскіх лясоў, дзе хаваліся інсургенты з Оўруцкага і Радамышльскага паветаў[79].

Дом Івана Скарахода, здымак 1877 г. Паводле ўнука Фёдара Стравінскага, пабудаваны ў 1834 г.[80][upper-alpha 29], інакш кажучы, у год шлюбу яго бацькоў.
Двор і мястэчка Брагін на карце Ф. Ф. Шуберта, сярэдзіна XIX ст.

Паводле звестак на 1834 год, у Брагіне праводзіліся два штогадовыя кірмашы: 1-8 студзеня і 29 чэрвеня-2ліпеня; тавараў прывозілася адпаведна на 3 000 і 2 000 рублёў, прадавалася на 2 000 і 1 500 р., наведвалі кірмашы каля 400 і 350 чалавек[81]. 3 чэрвеня 1834 года настаяцель Бабчынскай Крыжаўздзвіжанскай царквы а. Іаан Данілаў Нямшэвіч абвянчаў у Брагінскай Свята-Троіцкай прыходскай царкве шляхціча-католіка Ігнацыя, сына Ігнацыя, Стравінскага з праваслаўнай дзяўчынай Аляксандрай, дачкой селяніна мястэчка Брагін, прыгоннага графа Міхала Ракіцкага, Івана Іванавага Скарахода[82][upper-alpha 30]. У 1845 годзе прыход названай царквы быў скасаваны, а храм прыпісаны да прыходу царквы Раства Найсвяцейшай Багародзіцы[83].

Згодна з энцыклапедыяй Гарады і вёскі Беларусі, у 1850 годзе ў мястэчку Брагін было 149 двароў, 1233 жыхары. Тракт звязваў Брагін з Лоевам. У «Списках населенных мест Минской губернии по уездам, приходам, еврейским обществам со сведениями об их расположении и народонаселении [Дело]: 1857 г.» засведчана, што 782 жыхары мястэчка абодвух полаў з’яўляліся прыхаджанамі Раства-Багародзіцкай царквы, 515 жыхароў — Мікалаеўскай царквы, яшчэ 6 мужчын і 9 жанчын былі парафіянамі Астраглядаўскага касцёла Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі[84]. У 1860 годзе ў мястэчку 261 гаспадарка, 2628 жыхароў, прыходскія Свята-Мікалаеўская і Раства-Багародзіцкая з прыпісной Свята-Троіцкай[upper-alpha 31] цэрквы[85], філіяльны Астраглядаўскай парафіі касцёл, праводзіліся два кірмашы на год. Маюцца звесткі пра ўзаемадачыненні тутэйшых панства і праваслаўнага духавенства. У дзённіку архіяпіскапа мінскага і бабруйскага Міхаіла Галубовіча занатавана, што 19 верасня 1860 года ён: «Раніцой ад’ехаў у Брагін. Ракіцкі вадзіў мяне па цэрквах, а я зацягнуў яго, неахвочага, да дабрачыннага Айца. Намагаўся памірыць іх. Заўважыў, што Ярэміч і жонка дужа катэгарычныя і непрыхільныя да Ракіцкага. Выступілі з папрокамі. Нягледзячы на гэта, граф абяцаў скончыць вясною дом і здаць ссыпку. Па абедзе з Ракіцкім паехаў у Глухавічы. Ён паказаў мне тры карціны, набытыя ў Варшаве, а калі я пахваліў „Татараў“, дык прасіў, каб гэтую карціну прыняў на памяць. Тут таксама былі Аскерка і валынскі Прозар. З жонкай мяне не пазнаёміў — нібыта хворая, у ложку. Сапраўды, у яе быў павятовы лекар Філіповіч»[86].

У парэформенныя часы Брагін — цэнтр воласці ў Рэчыцкім павеце. У сувязі з чарговым паўстаннем супраць расійскага панавання і за аднаўленне Рэчы Паспалітай, 11 красавіка 1865 года будынак Брагінскага філіяльнага касцёла быў адабраны ў католікаў і перададзены ў праваслаўнае ведамства. Пазней у ім уладкавалі прыпісную царкву Св. Ціхана Задонскага[87][upper-alpha 32]. На 1876 год часткай Брагінскага маёнтку ў 20 000 дзесяцін угоддзяў, набытай 9 студзеня 1873 года, валодаў расейскі купец 1-й гільдыі Якім Сямёнавіч Каноплін. Іншая частка Брагінскіх добраў разам з Мікуліцкім ключом у 26 650 дзесяцін, з 2-ма ветракамі, 6 коннымі, 1 вадзяным млынам, сукнавальняй засталася за графам Людвікам, сынам Міхала, Ракіцкім[88], ад якога мусіла перайсці яго сыну Міхалу. У 1878 годзе ў мястэчку налічвалася 2 711 жыхароў[89]. У спісе прыходаў і прычтаў па чатырох благачынных акругах (у межах Рэчыцкага павета) Мінскай епархіі на 1876 год у складзе прычту Багародзіцкай царквы ў Брагіне названыя настаяцель а. Юліян Мігай, в. а. штатнага псаломшчыка Дзмітрый Федаровіч. Да прыходу належалі жыхары мястэчка Брагін, вёсак Буркі, Сабалі, Шкураты, Кавака. У прычце Мікалаеўскай царквы — настаяцель а. Максім Ярэміч, в. а. штатнага псаломшчыка Сямён Кезевіч, просфірня Еўфрасіння Кезевіч. Прыход — жыхары Брагіна, вёсак Дублін, Спярыжжа, Ясені, Валахоўшчына[90]. На 1879 год у прыходзе Багародзіцкай царквы налічвалася 970 душ мужчынскага і 1019 душ жаночага полу сялянскага саслоўя, у прыходзе Мікалаеўскай царквы — 860 душ мужчынскага і 1005 душ жаночага полу[91]. У 1883 годзе Брагінскі маёнтак Ракіцкіх[upper-alpha 33], выстаўлены на аўкцыён за даўгі Зямельнаму банку, «с Высочайшего соизволения» набыў вялікі інжынер, сапраўдны тайны саветнік Станіслаў Валерыянавіч Кербедзь. Аднак, яго адміністратар і ўпаўнаважаны ў судзе Юзаф Вайткоўскі, з-за безгаспадарлівасці папярэдніх уласнікаў, на 1887 год здолеў улагодзіць пазямельныя спрэчкі з сялянамі толькі 4 вёсак[upper-alpha 34], з насельнікамі 12-ці астатніх даводзіў справу да поўнага вырашэння і ў 1895 годзе[upper-alpha 35][93]. У 1896 годзе у Раства-Багародзіцкім прыходзе быў узведзены мураваны будынак царквы на гонар св. апосталаў Пятра і Паўла, у якім размясцілася і двухкласная прыходская школа[94]. Паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», перапіс 1897 года засведчыў: у мястэчку Брагін было 648 двароў, 4519 жыхароў, дзейнічалі 3 царквы, капліца і 4 юдэйскія малітоўныя дамы, працавалі валасная ўправа, царкоўнапрыходская школа, народная вучэльня, паштова-тэлеграфны аддзел, хлебазапасная крама, паравы млын, бровар, 6 крупадзёрак, 3 маслабойні, 5 гарбарняў, 5 цагельняў, 82 крамы і 2 заезныя дамы, карчма, аптэка, штотыднёва праводзіліся таргі, 2 разы на год адбываліся кірмашы. На 1903/1904 год сярод зямельных уласнікаў Мінскай губерні, якія мелі 500 і болей дзесяцін, названы ўладальнік маёнтку Брагін дваранін Міхал Станіслававіч Кербедзь[95]. Згодна са звесткамі выдання «Список населённых мест Минской губернии», на 1909 год у мястэчку Брагін налічвалася ўсяго 387 двароў, 3902 жыхары[96].

Найноўшы час

Арцель брагінскіх саматужнікаў побач з былой царквой-школай. Каля 1930 г.

9 лютага 1918 года, яшчэ да падпісання Брэсцкага мірнага дагавора з бальшавіцкай Расіяй (3 сакавіка), Германія перадала паўднёвую частку Беларусі Украінскай Народнай Рэспубліцы. У адказ на гэта 9 сакавіка Другой Устаўной граматай тэрыторыя абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Брагін, аднак, апынуўся ў складзе часова створанай 15 чэрвеня Палескай губерні з цэнтрам у Рэчыцы, з кастрычніка — у Мазыры. Прычым, старастай (губернатарам) гетман Украінскай Дзяржавы Павел Скарападскі прызначыў былога ўладальніка маёнтка Гарадзішча, галаву Рэчыцкай павятовай управы Пятра Аскаравіча Патона. Ад 18 мая тут дзейнічала «варта Украінскай Дзяржавы»[97].

Канферэнцыя настаўнікаў, 1933 г. Здымак зроблены каля будынку Свята-Мікалаеўскай царквы, зачыненай уладамі[upper-alpha 36].

1 студзеня 1919 года згодна з пастановай І з’езду КП(б) Беларусі Брагін з воласцю ўвайшоў у склад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі, аднак 16 студзеня ён разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі перададзены ў склад РСФСР.

8 снежня 1926 года Брагін і яго значна пашыраную тэрытарыяльна воласць вярнулі БССР. Тады ж ён стаў цэнтрам раёна, з 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года таксама з’яўляўся цэнтрам Брагінскага сельсавета. З 1938 г. у новастворанай Палескай вобласці (цэнтр — Мазыр). 27 верасня 1938 года Брагін атрымаў афіцыйны статус гарадскога пасёлка.

У Другую сусветную вайну з 28 жніўня 1941 да 23 лістапада 1943 года Брагін знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. З 1954 года ў складзе Гомельскай вобласці.

У 1986 годзе ў выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС мястэчка апынулася ў зоне радыеактыўнага забруджвання.

Насельніцтва

  • 2006 год — 3,7 тыс. чал.
  • 2010 год — 3,9 тыс. чал.
  • 2016 год — 3698 чал.[98]
  • 2017 год — 3662 чал.[99]
  • 2020 год — 4400 чал.[3]

Забудова

План

Сучасны Брагін складаецца з сеткі кварталаў, выцягнутых уздоўж ракі. Асноўныя адміністрацыйныя і гандлёвыя будынкі канцэнтруюцца вакол плошчы. У цэнтральнай частцы размяшчаюцца 2-, 4- і 5-павярховыя жылыя дамы. Астатняя забудова пераважна аднапавярховая, драўляная.

Вуліцы

Афіцыйная назваГістарычная назва[upper-alpha 37]Былыя назвы
Заходняя вуліцаПойма вуліца
Кааператыўная вуліцаШайкевіча вуліца[upper-alpha 38]
Камсамольская вуліцаЗялёная вуліца
Кірава вуліцаЗагароддзе вуліца
Кірава завулакПанеўчыка вуліца
Мамкіна вуліцаКротава вуліцаСялянская вуліца (па 1935 г.)
Манжоса вуліцаБезымянная, Садовая вуліца
Махава вуліцаМясная, Гарбарная і завулкі, прылягаючыя да вуліц Троіцкая, Качанава, Баранава, завулак ШкольныІнтэрнацыянальная вуліца (па 1935 г.)
Махава завулакБаранава, Жэжкі, Процкаў вуліцы
Набярэжная вуліцаПасад вуліца
Партызанская вуліцаНовая (бо з’явілася па 1861 г.) вуліца
Першамайская вуліцаКардашова, Качанава вуліцы
Пралетарская вуліцаТроіцкая вуліца
Савецкая вуліцаБазарная, Вузкі Базар, Прабойная, Пясочная вуліцы
Садовы завулакКазінаўка (Казіміраўка) вуліца
Скарахода вуліцаВыганная вуліца[100]
Чырвонаармейская вуліцаГаток вуліца[101]
Чырвонаармейскі завулакСідаровіча вуліца

Вуліцы, якія сёння не існуюць і ў пераназваным выглядзе: Кавальская, Кароткая, Вузкая, Падол, Школьная, Цяслярская.

Мясцовасці

Згадка пра двор Звярынец і замак Гарадыскі. 1812 г.

Мясцовасці Брагіна: Загароддзе, Звярынец[upper-alpha 39] (раён сучасных вуліц Зіновіча, Юбілейнай, Паркавай, Пясочнай, канца Кастрычніцкай, Крылова, Палескай, Аэрадромнай, Чэлідзэ), Касачоў, Ліпкі, Палуянаўшчына.

Эканоміка

Прадпрыемствы харчовай прамысловасці.

Славутасці

Культура

Вядомыя асобы

Гл. таксама

Заўвагі

  1. Згадка пра Брагін у гэтым шэрагу гаспадарскіх валасцей выглядае анахранізмам, бо ўжо амаль два гады ён «со всимъ с тымъ» (з людзьмі і прыбыткамі) пажыццёва належаў князю М. Збаражскаму.
  2. Раней змест дакумента часта альбо не раскрываўся, альбо выкладаўся зусім недарэчна. У артыкулах канца XIX ст. паведамлялася: «Za czasów litewskich B. był własnością wyłączną wielkich książąt, a w r. 1511 otrzymał ważne przywileje od Zygmunta I» [Al. Jel. Brahin. // Słownik geograficzny Krółewstwa Polskiego і innych krajów słowiańskich (SGKP). — Warszawa, 1880. T. I. S. 348], «… в качестве господарского города Сигизмунд I снабдил Брагин в 1511 г. грамотой, обеспечивавшей права жителей и дававшей им различные льготы» [Запольский М. Брагинская волость (исторический очерк). // Календарь «Северо-Западного края» на 1889 год. – Москва, 1889. С. 115]. Больш як праз сто гадоў апошняе было паўторана: «У 1511 кароль Жыгімонт І Стары дараваў Б. грамату, якая давала жыхарам пэўныя правы і льготы» [Рогалеў А. Ф. Брагін. // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мінск: БелЭн, 1994. С. 63; у сваёй кнізе аўтар яшчэ дадаваў: «Такія граматы забытым богам мястэчкам не даваліся» (Рогалеў А. Ф. Сцежкі ў даўніну. Геаграфічныя назвы Беларускага Палесся. — Мінск: Полымя, 1992. С. 63)]. У пачатку бягучага стагоддзя сітуацыя са зместам, як здавалася, нарэшце была выпраўлена: «У 1511 вял. князь выдаў Б. грамату, паводле якой яго жыхары мелі права плаціць падаткі непасрэдна ў дзярж. скарб.» [Грынявецкі Валерый. Брагін. // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 340]. У лютым 2009 г., аднак, ва ўкраінскай Вікіпедыі з’явілася дылетанцкае сцвярджэнне (існавала да 5 мая 2021 г.), маўляў: «1511 року поселенню надано магдебурзьке право.», у верасні 2009 г. яно паўторана ў французскай, а колькі гадоў таму да пастановы гэтага тэатра абсурду (тэма бо — перыферыйная) далучыліся і некаторыя навукоўцы: «У 1511 році тодішній король польський і великий князь литовський Сигізмунд І Старий своїм привілеєм дарував мешканцям Брагіна право на самоврядування.» [Мацук А. Брагін // Князі Вишневецькі. – Київ, 2016 (2017). С. 213], «Пожалування міста Збаражському примусило брагінських міщан звернутися до короля Сигізмунда І та отримати від нього у 1511 р. охоронний привілей.» [Кондратьєв І. В. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства Київського воєводства. // Днепровский паром. Материалы научно-исследовательского полевого семинара «Культурно-исторический потенциал Восточного Полесья и перспективы развития регионального туризма» (11-12 августа 2016 г., г. Брагин), Международных историко-краеведческих чтений «Днепровский паром» (8-9 августа 2017 г., г. Лоев). — Минск, 2017. С. 14 («апрабацыя» гэтай найбольш недарэчнай трактоўкі выканана яшчэ ў лістападзе 2014 г. з тлумачэннем: «…охранный привилей, который ограничивал власть владельца в отношении горожан», гл.: Маленький город в большой истории: Брагин в XVI — XVII веках. // https://gp.by/mneniya/news36000.html)]. Апошнія меркаванні асабліва уражваюць, бо прывілей выдадзены каралём не на просьбу брагінскіх мяшчан, а ў адказ на скаргі даннікаў Падняпроўскіх і Задзвінскіх гаспадарскіх валасцей, якіх у спісе ажно 13! Акрамя Брагіна, з канкрэтнай падачы А. Ельскага (SGKP. — 1889. T. X. S. 133), у якога дакумент памылкова датаваны 11 кастрычніка 1511 г., пачалі ўпэўнена прыпісваць магдэбургскае альбо «частковае» (гл.: Рэчыца) магдэбургскае права і Рэчыцы, а вось пра згаданы побач з імі Мазыр на 1511 год — ані слова (як і ў А. Ельскага); ён жа атрымаў сапраўдную магдэбургію ад караля Стэфана Баторыя ў 1577 г. (Цітоў Анатоль. Геральдыка Беларускіх местаў. – Мінск: Полымя, 1998. С. 192, 228; Цітоў А. Да пытання аб гербе горада Рэчыцы // Трэція Міжнародныя Доўнараўскія чытанні (г. Рэчыца, 14–15 верасня 2001 г.) / Рэд. кал.: В.М. Лебедзева (адказ. рэд.) і інш. – Мінск: Беларускі кнігазбор, 2002. С. 239; у аўтара дата на месяц пазнейшая, чым у А. Ельскага, у якога запазычыў звестку, — 11.XI.1511). Тае магдэбургіі ў Рэчыцы, якая, магчыма, мела хіба самакіраванне, заснаванае на «рускім» праве, прынамсі, у XVI — XVII стст., а ў Брагіна і дык ніколі не было (гл.: Голубеў В., Волкаў М. Рэчыца ў часы Вялікага княства Літоўскага // Беларускі гістарычны часопіс. – 2014. № 5. С. 4, 5 – 6, у гэтых аўтараў дакумент чамусьці датаваны 2.XI.1511, а яшчэ яны, замест Т. Скрыпчанкі, дарэмна адрасавалі крытычную заўвагу М. Ткачову наконт крыніцы 1561 г.; Білоус Н. Привілеї польського короля Стефана Баторія для Лоєва 1576 та 1582 рр. // Місто: історія, культура, суспільство. Е-журнал урбаністичних студій. – Київ, 2018. Вип. 1 (5). C. 164).
  3. М. К. Любаўскі меркаваў, што падараванне адбылося ў год праведзенага абмежавання — 1512, гл.: Любавский М. К. Областное деление и местное управление Литовско-Русского государства ко времени издания первого Литовского статута. Исторические очерки / М. К. Любавский – Москва: Университетская типография, 1892. С. 239.
  4. У 1490, 1511, 1512 гадах ён ужо, бывала, падпісваўся Вішнявецкім, а ў 1517 годзе, незадоўга да смерці, Вішнявецкім і Збаражскім, гл.: Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. — Warszawa, 1895. S. 553.
  5. І. В. Кандрацьеў дзіўным чынам здолеў атаясаміць яго з унукам, таксама Аляксандрам Міхайлавічам Вішнявецкім, старостам любецкім ды лоеўскім з 1585 г., спаслаўшыся на артыкул С. П. Зімніцкай, у якім, аднак, усё выкладзена слушна (гл.: Кондратьєв І. В. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства Київського воєводства. С. 15; Кондратьєв І. В. Князі Вишневецькі на старостинських урядах Любецького староства // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья. Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель) / редкол. В. М. Метлицкая (отв. ред.) [и др.]. – Минск: Четыре четверти, 2018. С. 46).
  6. Тады Брагінам валодаў князь Аляксандр Міхайлавіч Вішнявецкі, а Астраглядавічамі і Хвойнікамі князь Дзмітры Раманавіч Відэніцкі.
  7. У свой час А. Ябланоўскі адвольна, без апоры на крыніцы, выключна з геаграфічных меркаванняў, змясціў Брагінскую воласць у складзе Любецкай акругі (павета) побач з Любецкім і Лоеўскім староствамі (Źródła dziejowe (ŹD). T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów–Bracław) / A. Jabłonowski. – Warszawa, 1894. S. 26; ŹD. T. XXII. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. XI. — Warszawa, 1897. S. 30, 210). І. В. Кандрацьеў пайшоў яшчэ далей, абсалютна беспадстаўна залічыўшы Брагін (у іншых выпадках яго палову) да Любецкага староства і нават да Любецкай воласці (!) [Кондратьєв І. В. Любецьке староство (XVI – середина XVII ст.). /І. В. Кондратьєв – Чернігівський національний педагогічний університет ім. Т. Г. Шевченка; Історико-археологічний музейний комплекс «Древній Любеч». – Чернігів: Видавець Лозовий В. М., 2014. С. 20, 69, 79, 196–97]. Больш за тое. Ідэя, упершыню выказаная яшчэ ў 2005 г., вельмі хутка з’явілася ў артыкуле «Любеч» адной з беларускіх энцыклапедый (Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя. Т. 3. Дадатак. А-Я – Мінск, 2010. С. 316). Відавочна, аўтар не змяніў сваю пазіцыю і дагэтуль, бо ў яго аўтарэфераце (тэкст самой дысертацыі, на жаль, недаступны) сустракаем фразу – «В цей час змінюються і кордони Любецького староства, в основному після відпадіння у 1564 р. Брагінської волості.» [Кондратьєв І. В. Лівобережні староства Київського воєводства Великого Князівства Литовського та Речі Посполитої: Соціально-територіальні трансформації XIV – XVII ст.: Автореферат дисертації на здобуття наукового ступеня доктора історичних наук. – Київ, 2020. С. 19]. Тут І. В. Кандрацьеў паўтарыў яшчэ і старую памылку М. К. Любаўскага, запазычаную А. Ябланоўскім; абодва меркавалі, што Брагінская воласць у апісанні межаў паказана часткай Мазырскага павета. Гэта, як вынікае з прыведзенага ўрыўку, не так, бо — «Брягинь со всим поветомъ Киевским», не з Мазырскім. Да Любецкай воласці і староства належалі некалькі паселішчаў сучаснага Брагінскага раёна, аніяк не колішняй воласці. «Воласць Брагіня» у пачатку XVI ст. межавала з Мазырскай, Рэчыцкай, Любецкай и Чарнобыльскай валасцямі (гл.: Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья: сборник научных статей / редкол. А. Д. Лебедев (отв. ред.) [и др.]. — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 4 — 9, 41 (іл. № 3: Jakubowski J. Mapa Wielkiego Księstwa Litewskiego w połowie XVI wieku. 1, Część północna, skala 1 : 1.600.000: objaśnienie do mapy. – Kraków: Skł. gł. w księgarniach Gebethnera i Wolfa, 1928. На карце – Брагінская воласць у атачэнні Мазырскай, Рэчыцкай, Чарнобыльскай і Любецкай валасцей.).
  8. П. Г. Кляпацкі без спасылкі на крыніцу даводзіў, што Брагінская воласць была часткай Мазырскага павета і да рэформы сярэдзіны 1560-х гг., гл.: Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли. Т. 1. Литовский период. – Одесса, 1912. С. 183, 195, 197 (ёсць і аўтарская карта).
  9. І. В. Кандрацьеў, пэўна, не чытаў сам дакумент, але жадаючы паказаць Брагін прыналежным да Любецкага староства, г. зн. дзяржаўным уладаннем, сцвярджаў нібы «У 1574 р. Брагінський замок був описаний королівськими ревізорами.», а гонар узвядзення замка надаў князю Міхайлу Вішнявецкаму, няслушна адрозніваючы яго ад М. Збаражскага. (Кондратьєв І. В. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства Київського воєводства. С. 15). І адкуль інфармацыя?..
  10. Насуперак таму, як працяглы час даводзілася ў літаратуры (гл.: Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Гомельская вобласць. / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. – Мінск: БСЭ, 1985. С. 104; Памяць. Брагінскі раён. – Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. С. 39 – 40; Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1. Кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БЭ, 2004. С. 112; Т.1. Кн.2. — Мн.: БЭ, 2005. С. 431 ), у іншых месцах, у Гарадзішчы (сучас. пасёлак Тэльман) і Бабчыне пры князях Вішнявецкіх замкаў не было.
  11. Вось ужо больш за пятнаццаць гадоў як І. В. Кандрацьеў упарта прылічвае тых сялян-агароднікаў да заградовай шляхты: «… 21 осада «загродової» (убогої чи «лезної») шляхти.» (І. Кондратьєв. Лоєвське староство у 1585 – середині ХVII ст. // Пятыя міжнародныя Доўнараўскія чытанні. Рэчыца, 22-23 верасня 2005 г. – Гомель, 2005. С. 197; Кондратьєв І. В. Брагінщина у складі Любецько-Лоєвського староства Київського воєводства. С. 15), што і зусім невытлумачальна.
  12. Брагін тут пазначаны чамусьці ў Рэчыцкім павеце (зямлі) ВКЛ.
  13. Полгак – кароткая стрэльба, калібрам удвая меншым, чым у гакаўніцы.
  14. Мужа не стала ў 1622 годзе.
  15. Удалёўка згаданая і сярод уладанняў князя Іераміі.
  16. Ці не Амелькаўшчына? Гамолічамі бо валодаў князь Іерамія. Альбо сітуацыя падобна як з Удалёўкай: валодалі рознымі часткамі паселішча? Але сведчанняў адпаведных няма…
  17. Цікава, што арыгінал тэксту «darowizny Brahinia» пані Крыстыны, пададзены 24 ліпеня 1641 г. у кнігі Крэменецкага гродcкага суда, польскамоўны, а загаловак, уступ і заканчэнне запісаныя па-русінску.
  18. Княгіню і двор ён выправіў «да Брагіна за Днепр» яшчэ ў першай палове мая.
  19. У фундушы 1742 г. сужэнства Міхала Сервацыя і Тэклі Ружы Вішнявецкіх запісана, нібыта яшчэ 16 жніўня 1670 года кароль пацвердзіў даўні фундуш манастырам у Сяльцы[41]. Аднак, у навукова-папулярным выданні «Князі Вишневецькі» да матэрыялу А. Мацука пра Брагін змешчаны фотаздымак прывілею-пацверджання, датаванага тым жа 16 жніўня, але 1673 г., г. зн. ужо пасля смерці княгіні Грызельды і за некалькі месяцаў да спачыну самога манарха.
  20. Аўтар прывяла сведчанне аб валоданні Ст. Канецпольскім Брагінам на 1676 год.
  21. Параўнання дзеля: на Вішняўцы cum attinentiis — «усяго» 111 000 злотых.
  22. Спіс маёнткаў Вішнявецкіх са спасылкай на рукапіс князя Міхала Сервацыя гл.: Przezdziecki A. Podole, Wołyń, Ukraina: obrazy miejsc i czasów. — Wilno, 1841. Tom I. S. 57—62.
  23. У аўтара памылкова — з падкаморым каронным.
  24. Некаторыя звесткі пра місіянераў-езуітаў у нашай мясціне сустракаем у метрычных кнігах Астраглядаўскага касцёла: ксяндзы Вітвіцкі (1751), Ігнацы Барановіч (1752), Адальберт Чэрскі (1756—1760, 1766, 1767), Юзаф Артэльскі (1766, 1769, 1772, 1773), Стэфан Маргелевіч (1773); трое апошніх названыя менавіта місіянерамі брагінскімі, гл.: НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 153адв., 154—155адв., 156адв., 158—158адв., 207, 208, 229
  25. Эксплікацыя да карты ўтрымлівае 131 пазіцыю (з іх 77 і 78 не чытаюцца; трэба глядзець карту) — назвы паселішчаў, цэркваў, іх значкі і колеры, нумары на карце, прыналежнасць, плошчы і характар угоддзяў, якасць грунту.
  26. Менш як праз тры тыдні, ва ўзросце 19 гадоў, пакінула свет жывых ў выніку пасляродавай гангрэны; 26 студзеня пахавана на Сялецкіх могілках (НГАБ. Ф. 1781. Воп. 27. Спр. 202. А. 245).
  27. Спачыў 14 мая 1802 г. у фальварку Людамонт Мінскага павета, пахаваны на Кальварыйскіх могілках (Минские губернаторы, etc. С. 212).
  28. Ва ўзросце 26 гадоў пайшла з жыцця 13 мая 1794-га, пасля нараджэння сына; пахаваная ў Рудакове (НГАБ. Ф. 937. Воп. 1. Спр. 60. А. 97: запіс у метрычных кнігах Юравіцкага касцёла, у якім сказана, што нябожчыца была парафіянкай касцёла ў Астраглядах).
  29. В. Гілеўскі ўважае, што дом «амаль дакладна» стаяў на сучаснай вуліцы Савецкай, 83.
  30. Падзея зусім не шэраговая, бо сярод дзяцей гэтай сямейнай пары былі сыны Аляксандр, будучы ўдзельнік расейска-турэцкай вайны 1877–1878 гадоў, пазней генерал-маёр, ды Фёдар – будучы знакаміты артыст Марыінскага тэатра ў Пецярбургу, бацька Ігара Стравінскага, аднаго з буйнейшых кампазітараў XX ст.
  31. 9 красавіка 1874 г. будынак Св.-Троіцкай царквы згарэў, гл.: Минские епархиальные ведомости. – Минск, 1881. № 8. С. 229
  32. Благачынны Брагінскай акругі і настаяцель Свята-Мікалаеўскай царквы протаіерэй Максім Ярэміч паведаміў тады сваёй пастве пра цэлы шэраг уласных «адкрыццяў», як тое: раней гэты касцёл быў «домовой церковью» яшчэ праваслаўных князёў Вішнявецкіх, доказам чаго нібыта знойдзеныя тут пры перабудове ў царкву абломкі царскіх варот, праваслаўныя крыж і харугва, старыя чорныя уніяцкія святарскія рызы (!). Таксама а. Максім сцвярджаў, што «На воротах, против дома князей, была некогда церковь Благовещения Пресвятой Богородицы» (Минские епархиальные ведомости. – Минск, 1871. № 4. С. 29). Але царква з такім тытулам заснавана ў 1609 г. Вішнявецкімі не ў Брагіне, а ў Сяльцы, дзе самі яны ніколі не жылі.
  33. Цэнтрам яго, са слоў старажылаў, запісаных настаўнікамі Брагінскай пачатковай школы «под руководством Белобровика В. С.» у 1925 г., быў двор Касачоў (гл. таксама: Ганжураў І. Ф. // Памяць. Брагінскі раён. С. 53 – 54, 58). Гэта лакальная назва, у афіцыйных дакументах амаль неўжываная. Напрыклад, у справе 1905—1906 гадоў аб выкупе зямлі ў Унігаўцы сем’ямі Буйневічаў і Цішкевічаў, прыналежнасць апошняй толькі ў першым выпадку пазначана па-тутэйшаму як да маёнтку Касачоў, а ў трох астатніх выпраўлена на афіцыйную — як да маёнтку Брагін пана Міхала Кербедзя[92]. Арыенцір для зацікаўленых: паміж месцам, дзе знаходзіўся той двор, і мястэчкам, паводле святара Расціслава Бандарэнкі, сёння бачым тэлерэтранслятар. Непадалёк, у былым панскім парку ад 1919 г. пачалі хаваць прыхаджанаў Раства-Багародзіцкай царквы, бо на старых Прачысценскіх могілках ужо не хапала прасторы. На сучаснай карце Брагіна тут пазначаны Касачоўскія могілкі.
  34. Ці не таму С. Кербедзь на 1888/1889 год названы ўладальнікам маёнтку Канстанцінаў і Амелькаўшчына, які складаў 15 875 дзесяцін угоддзяў (гл.: Список землевладельцев Минской губернии. 1889 г. – Минск, 1889. С. 370)?.. Брагінскі маёнтак пад сваёй назвай не згаданы на той час ні за адным уладальнікам. За сынамі Якіма Канопліна Аляксеем і Іванам значыліся адпаведна Глухавічы з Будай Пятрыцкай і Рафалаў.
  35. Справы па размежаванню з землямі жыхароў яшчэ 11 паселішчаў перайшлі да іншых гаспадароў Брагінскіх добраў.
  36. Сведчанне іерэя Расціслава Бандарэнкі, настаяцеля царквы Праабражэння Гасподняга ў вёсцы Сялец.
  37. Усё, што датычыцца вуліц і мясцовасцяў Брагіна, вядома дзякуючы Віктару Гілеўскаму і заснавана на матэрыялах Усесаюзнага перапісу 1926 г. Гл.: НАРБ. Ф. 30. Воп. 2. Спр. 7031, 7130, 7131, а таксама: Трыбуна калгасніка. 6.04.1935 (перайменаванні).
  38. Гэтая і іншыя імянныя назвы ўтварыліся ад прозвішчаў гаспадароў сядзібаў.
  39. 14 студзеня 1812 г. святар Актавіян Доўгірд, настаяцель Сялецкага кляштара базыльянаў, ахрысціў Люцыю Юзафату, дачку панства Рыгора і Зофіі Каплінскіх з двара Звярынец, пісараў пры сховішчах у Брагінскім маёнтку, парафіянаў Астраглядавіцкага касцёла, а кумамі былі пан Антоні Зяньковіч, стражнік аршанскі, і пані Калета Лышчынская, ротмістрава, пан Антоні Мрачкоўскі і пані Францішка Згажэльская, рэгентава, пан Леон Згажэльскі, рэгент, і панна Пелагія Лышчынская, усе — з замку Гарадыскага[102].

Зноскі

  1. Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. 1 2 Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2020 г. па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (8 красавіка 2020). Праверана 9 чэрвеня 2020.
  4. Полное собрание русских летописей (ПСРЛ). Т. 2. Ипатьевская летопись. — СПб., 1908. Стб. 359.
  5. ПСРЛ. Т. 2. Стб. 658.
  6. Полехов С. В. Наследники Витовта. Династическая война в Великом княжестве Литовском в 30-е годы XV века. — Москва: «Индрик», 2015. С. 521—525
  7. Semkowicz W. Przywileje Witolda dla Moniwida, starosty Wileńskiego, i testament jego syna Jana Moniwidowicza. // Ateneum Wileńskie. — Wilno, 1923. № 5 (6). S. 261.
  8. Вячаслаў Насевіч. Манівідавічы. // Вялікае Княства Літоўскае. Энцыклапедыя: у 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2006. Т. 2. К-Я. С. 270.
  9. Акты, относящиеся к истории Западной России — Т. 1(6): Сборник документов канцелярии великого князя литовского Александра Ягеллончика, 1494—1506 гг. Шестая книга записей Литовской метрики / М. Е. Бычкова (отв. сост.), О. И. Хоруженко, А. В. Виноградов; отв. ред. тома С. М. Каштанов — Москва; С.-Петербург: Нестор-История, 2012. С. 397, 399.
  10. Ткачоў М. А. Замкі і людзі. — Мінск: Навука і тэхніка, 1991. С.123 — 124
  11. Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 5 (1427—1506) / E. Banionis. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1993. С. 295
  12. Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 5 (1427—1506) / E. Banionis. С. 209; Памятники дипломатических сношений Московского государства с Польско-Литовским. — Т. 1. (1487—1532). — С.- Петербург, 1882. С. 395, 400
  13. Аrchiwum Główny Akt Dawnych. Аrchiwum Рrozorów і Jelskich (далей: AGAD. APiJ). Sygn. 1. S. 3, 200. Sygn. 2. S. 78
  14. Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1(6). С. 37.
  15. Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). / A. Baliulis ir kt.- Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. С. 131—132, 168—169.
  16. Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). С. 431.
  17. Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 2. (1506—1544). — С.-Петербург, 1848. №.75
  18. НГАБ у Мінску. Ф. 1728. Врп. 1. Спр. 19. А. 1049—1050адв.
  19. Lietuvos Metrika. Knyga Nr. 9 (1511—1518). Užrašymų knyga 9 / Metryka Litewska. Księga Nr 9 / 9 księga wpisów / Księga-kontynuacja (1508—1518). Wydał K. Pietkiewicz (Uniwersytet im. Adama Mickiewicza w Poznaniu). — Vilnius: Žara, 2002 [2004]. С. 240
  20. Зимницька С. П. Родові володіння Вишневецьких на території Волині, Брацлавщини і Київщини в рецепції українських і польських істориків / С. П. Зимницька // Гуманітарний журнал. — 2005. — № 1-2. — С. 128, 130
  21. Грынявецкі Валерый. Брагін. С. 340.
  22. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 3, 4
  23. Wolff J. Kniaziowie litewsko-ruscy od czternastego wieku. S. 556
  24. Русская историческая библиотека (далей: РИБ). Т. XXX. Литовская метрика. Отд. 1-2. Ч. 3. Т. 1. — Юрьев, 1914. Стб. 892, 893
  25. Volumina Legum. Tom II. — Petersburg: Nakładem i drukiem Józafata Ohryzki, 1859. S. 77 — 87; Падалінскі У. // Беларускі гістарычны агляд. — 2012. Т. 19. С. 329—337 (Рэцэнзія на кн.: Litwin H. Równi do równych: kijowska reprezentacja sejmowa 1569—1648. — Warszawa, 2009)
  26. Жизнь князя Андрея Михайловича Курбского в Литве и на Волыни. — Киев, 1849. Том 1. С. 22, 24
  27. Акт о разделе имения Брягин. 1574 г. // Беларускі археаграфічны штогоднік — Выпуск 1. — 2000. — С. 187—192.
  28. ŹD. T. XX. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. IX. — Wykazy… S. 36, 37, 38
  29. Руська (Волинська) метрика [Текст] : регести документів Коронної канцелярії для укр. земель (Волинське, Київське, Брацлавське, Чернігівське воєводства) 1569—1673 / Держ. ком. арх. України, Центр. держ. істор. арх. України, м. Київ, Ін-т укр. археографії та джерелознавства ім. М. С. Грушевського НАН України, Генер. дирекція держ. арх., Голов. арх. давніх актів; ред. і упоряд Г. Боряк [та ін.]; передм. П. К. Грімстед. — Київ, 2002. С. 301—302
  30. Archiwum Główne Akt Dawnych w Warszawie. Archiwum Radziwiłłów (AGAD. AR.). Dział X. Sygn. 926. S. 1
  31. Акты, собранные в библиотеках и архивах Российской империи археографической экспедицией Императорской академии наук. Т. 2. 1598—1613. — С.-Петербург, 1856. С 143; РИБ.- С.-Петербург, 1891. Т. XIII. Стб. 22, 973
  32. Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. С. 19 — 23
  33. Архив Юго-Западной России (далей: Архив ЮЗР). Ч. 7. Т. 1. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 393—394, 399
  34. Tomkiewicz W. Jeremi Wiśniowiecki (1612—1651) / W. Tomkiewicz. — Warszawa, 1933. S. 112, 113; звесткі пра паселішчы: AGAD. AR. Dział X. Sygn. 933. S. 5-6
  35. Czamańska I. Wiśniowieccy. Monografia rodu. — Poznań, 2007. S. 145, 171
  36. AGAD. AR. Dział X. Sygn. 933. S. 8-13
  37. Dyaryusz Bogusława Kazimierza Maszkiewicza. // Zbiór pamiętników historycznych o dawnej Polszcze… / Wyd. przez J. U. Niemcewicza. Wydanie nowe Jana Niepomucena Bobrowicza.- Lipsk, 1840. T. V. S. 68, 70
  38. Еврейские хроники XVII столетия (Эпоха «хмельничины»). Исследование, перевод и комментарии С. Я. Боровского. — Иерусалим: Гешарим, 1997. С. 112, 164
  39. Джерела з історії Національно-визвольної війни українського народу 1648—1658 рр. Т. 1 (1648—1649). — Київ, 2012. С. 241, 242, 243, 244, 264, 266
  40. Національно-визвольна війна в Україні. 1648-1657. Збірник за документами актових книг / Керівник проекту Музичук О. В.; Упор.: Сухих Л. А., Страшко В. В. Державний комітет архівів України. Центральний державний історичний архів України, м. Київ. – Київ, 2008. С. 534
  41. НГАБ у Мінску. Ф. 694. Воп. 5. Спр. 140. А. 129адв.
  42. Мацук А. Брагін. С. 213—215
  43. Czamańska I. Wiśniowieccy. S. 334—335
  44. Pamiętniki o Koniecpolskich. Przyczynek do dziejów polskich XVII wieku. / Wydał Stanisław Przyłęcki. — Lwów, 1842. S. 375—389
  45. АрхивЮЗР. Ч. 7. T. 1. С. 489, 490, 502
  46. Архив ЮЗР. Ч. 7. Т. 1. С. 550—551
  47. Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 2. Акты о казаках (1679—1716). — Киев, 1868. С. 148—158
  48. Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 25 / Сост. А. Т. Белоусов. — Киев, 1881. С. 12
  49. Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 27 / Сост. А. Т. Белоусов. — Киев, 1882. С. 5, 45
  50. Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 34 / Сост. А. И. Савенко. — Киев, 1906. С. 28-29
  51. AGAD. AR. Dział X. Sygn. 960. S. 19-24
  52. AGAD. AR. Dział X. Sygn. 958. S. 17-20
  53. AGAD. AR. Dział XI. Sygn. 155. S. 35
  54. Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. Акты об унии и состоянии православной церкви с половины XVII века (1648—1798). — Киев, 1871. С. 401—402
  55. Архив ЮЗР. Ч. 1. Т. 4. — С. 407—409
  56. Опись актовой книги Киевского центрального архива. № 38 / Сост. Е. П. Диаковский — Киев, 1906. С. 28
  57. Тарифи подимного податку, сеймикові лауди і люстрації Київського воєводства першої половини XVIII століття. /Вид. друге, доп. Укл. Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 21, 39, 283—285
  58. Акты, издаваемые Виленской археографической комиссией (АВАК) — Вильна, 1870. Т. IV. Акты Бресцкого гродского суда. С. 485
  59. НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 95, 118
  60. Czamańska I. Wiśniowieccy. S. 451—452
  61. Ks. Orłowski K. N. Defensa biskupstwa y dyecezyi Kiiowskiey. — Lwów, 1748. S. 148
  62. Czamańska I. Wiśniowieccy. S. 452
  63. Załęski S. Jezuici w Polsce. Kraków, 1905. T. 4. Cz. 4: Kolegia i domy założone za królów Jana Kazimierza, Michała, Jana III, obydwóch Sasów i Stanisława Augusta. 1648—1773. S. 1551
  64. Белоруссия в эпоху феодализма. Сборник документов и материалов. Том 2: С середины XVII до конца XVIII века, до воссоединения с Россией / Под ред. А. И. Азарова, А. М. Карпачева, Е. И. Корнейчик. — Минск: Издательство Академии наук БССР, 1960. С. 396—398
  65. Архив ЮЗР. Ч. 3. Т. 3. Акты о гайдамаках (1700—1768). — Киев, 1876. С. 529—530
  66. Исторические материалы из архива Киевского губернского правления. Выпуск 5. / Сост. ред. неофициальной части Ал. Андриевский. — Киев, 1883. С. 13, 16, 30
  67. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 70—71
  68. AGAD. APiJ. Sygn. 1. S. 71 etc.
  69. Тариф подимного податку Київського воєводства 1754 року. /Опрацював Конрад Жеменецький. — Біла Церква, 2015. С. 188; гл. таксама: С. 13—15, 20—22
  70. Бельскі С. В. З гісторыі ўладароў і маёнткаў Брагіншчыны XVI—XVIII стст. С. 7—11
  71. Архив ЮЗР. Ч. 5. Т. 2. Переписи еврейского населения в юго-западном крае в 1765—1791 гг. — Киев, 1890. С. 302, 391—392, 710—711
  72. НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 573. А. 103
  73. Насевіч В., Скрыпчанка Т. Рэчыцкі павет / В. Насевіч, Т. Скрыпчанка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. — Т. 6. Кн. 1. — Мінск: БелЭн, 2001. C. 181—182
  74. Петреченко І. Є. «Камеральное описание… Речицкой округи» 1796 р.: інформаційний потенціал пам’ятки // Днепровский паром. Природное единство и историко-культурное взаимодействие белорусско-украинского пограничья / Материалы международной конференции (26-27 апреля 2018 г., г. Гомель). — Минск: Четыре четверти, 2018. С. 71, 75
  75. Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793—1917): биографический справочник / сост. Ю. Н. Снапковский; редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. — Минск: Беларусь, 2016 (далей: Минские губернаторы, etc.). С. 211
  76. НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 1451. А. 3адв.
  77. Гербоўнік беларускай шляхты. Т. 1. А. / Т. Капіца, А. Леўчык, С. Рыбчонак і інш. — Мінск, 2002. С. 331
  78. НГАБ. Ф. 333. Воп. 9. Спр. 263. А. 206
  79. Dangel St. Rok 1831 w Mińszczyźnie. — Warszawa, 1925. Tom II. S. 59
  80. Віктар Гілеўскі. Брагінскія карані музычных геніяў Стравінскіх. // Маяк Палесся. 15. 01. 2021. Архівавана 1 мая 2021.
  81. Список существующих в Российской империи ярманок. — С.- Петербург, 1834. С. 190
  82. НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 536. А. 49адв.
  83. НГАБ. Ф. 835. Воп. 2. Спр. 2. А. 18-19адв.
  84. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 1290. Воп. 4. Спр. 79. А. 381, 672, 673
  85. Историко-статистическое описание Минской епархии, составленное ректором Минской духовной семинарии архимандритом Николаем. — Санкт-Петербург, 1864. С. 296
  86. Янушкевіч Я. Дыярыюш з XIX стагоддзя. Дзённікі Міхіла Галубовіча як гістарычная крыніца / Я. Янушкевіч — Мінск: Хурсік, 2003. С. 124, 256
  87. Ростислав Бондаренко, священник. Настоятель Николаевской церкви Максим Еремич отдал служению в Брагине полвека. // Маяк Палесся. 11 снежня 2015.
  88. Памяць. Брагінскі раён. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2003. С. 60, 61
  89. Памятная книжка Минской губернии 1878 года. Часть 2-я. — Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1878. С. 81
  90. Минские епархиальные ведомости. — Минск, 1876. № 10. С. 456—457
  91. Описание церквей и приходов Минской епархии. VIII. Речицкий уезд. — Минск, 1879. С. 24, 26
  92. НГАБ. Ф. 1595. Воп. 2. Спр. 6265. А. 31, 39, 40, 43
  93. НГАБ. Ф. 1595. Воп. 2. Спр. 2249. А. 82 — 86
  94. НГАБ. Ф. 136. Воп. 1. Спр. 41139. А. 7
  95. Памятная книжка Минской губернии на 1904 г. — Минск: Издание Минского губернского статистического комитета, 1903. Приложение. С. 56
  96. Список населённых мест Минской губернии. / Сост. В. С. Ярмолович. — Минск, 1909. С. 17
  97. Ціхаміраў А. В. Станаўленне і развіццё беларуска-украінскіх адносін у 1918—1920 гг. // Веснік БДУ. Сер. 3. 2005. № 3. С. 28 — 32; Грицкевич А. П. Борьба за Украину, 1917—1921 / А. П. Грицкевич; под науч. ред. А. Е. Тараса. — Минск: Современная школа, 2011. С. 92 — 93; Ільїн О. Західне Полісся в Українській Державі гетьмана Скоропадського (Історія в документах) / О. Ільїн // Над Бугом і Нарвою : український часопис Підляшшя. — 2014. № 3. С. 42; Валентина Метлицька. Тимчасова німецька окупація та її вплив на долю східного Білоруського Полісся (березень 1918 — січень 1919 рр.). // Україна та Німеччина: міждержавні відносини: збірник наукових праць / ред. кол. Владислав Верстюк (гол.), Степан Віднянський, Руслан Пиріг, Ірина Матяш, Дмитро Вєдєнєєв, Володимир Бойко, Дмитро Казіміров. — Чернігів: Сіверський центр післядипломної освіти, 2018. С. 286—296 (артыкул беларускамоўны); Замойский А. С. Брагин и местечки юго-восточной Беларуси в условиях перехода от войны к миру. 1918—1922. // Брагинщина в контексте истории белорусско-украинского пограничья. С. 85
  98. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
  99. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  100. Гілеўскі В. Брагін гістарычны. У пошуках дома Сяргея Палуяна, Маяк Палесся, 10 чэрвеня 2021 г.
  101. Віктар Гілеўскі. Твой дом — Брагін. // Літаратура і мастацтва. № 17. 26 красавіка 2019 г. С. 6
  102. НГАБ. Ф. 136. Воп. 13. Спр. 1451. А. 47адв.
  103. Раюк, А.Р. Атон Ігнатавіч Горват (1809–1894): адміністратар і гаспадар… С. 25.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі без сельсавета Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Гомельскай вобласці Катэгорыя·Былыя сельсаветы Беларусі Катэгорыя·Былыя сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Камарынскага раёна Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны Гомельскай вобласці Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1987 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1966 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Брагінскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Гомельскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be