wd wp Пошук: ⬜

Краснаўскі сельсавет

Кра́снаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Краснаўка.

Геаграфія

Гісторыя

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Парыцкага раёна Гомельскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Каралёваслабадскога і Коўчыцкага сельсаветаў[1]. 29 ліпеня 1961 года Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі.

Эканоміка

На тэрыторыі сельсавета буйным сельскагаспадарчым прадпрыемствам з’яўляецца Міхайлаўскае-агра. Гэтак жа працуюць два прадпрыемствы лясной гаспадаркі Светлагорскага лясгаса ў вёсках Краснаўка і Коўчыцы 2. На тэрыторыі сельсавета зарэгістравана адна прыватная фермерская гаспадарка.

Гандаль Гандлёвае абслугоўванне ажыццяўляе Светлагорскае райпо ў вёсках: Міхайлаўка, Краснаўка, Коўчыцы 2, Данілоўка, Васілёўка, Каралёва Слабада 2. Астатнія вёскі абслугоўваюцца аўталаўкай.

Ахова здароўя Медыцынскае абслугоўванне прадстаўлена 3 фельчарска-акушэрскімі пунктамі ў Краснаўцы, Коўчыцах 2, Васілёўцы.

Адукацыя і культура На тэрыторыі сельсавета працуе: Краснаўская яслі-сад сярэдняя школа. Дом культуры ў вёсках Міхайлаўка і Коўчыцы 2. Бібліятэкі ў Краснаўцы і Міхайлаўцы.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1497 чалавек[2], з іх 85,1 % — беларусы, 12,9 % — рускія, 0,9 % — украінцы[3].

Органы мясцовай улады

Мясцовая ўлада прадстаўлена Краснаўскім сельскім Саветам дэпутатаў і сельскім выканаўчым камітэтам. Месца знаходжання — вёска Краснаўка, вуліца Дарожная, дом 3.

Савет дэпутатаў падзелены на 11 акруг.

Славутасці

Зноскі

  1. ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Гомельской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Светлагорскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Парыцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1954 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Светлагорскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be