Куранец
Куране́ц[1] (трансліт.: Kuraniec, руск.: Куренец) — аграгарадок у Вілейскім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Пела. Адміністрацыйны цэнтр Куранецкага сельсавета. Насельніцтва 1137 чал. (1997). Знаходзіцца за 7 км на паўночны ўсход ад Вілейкі, за 0,2 км ад чыгуначнай станцыі Куранец; на шашы Вілейка — Докшыцы (Р29).
Гісторыя
Дакладна вядома дата першага ўзгадвання сучаснага Куранца – 1355 год[2]. У 1539 тут збудавалі царкву, у 1665 — касцёл. У гэты ж час паселішча атрымала статус горада.
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Куранец апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, дзе стаў цэнтрам воласці Вілейскага павета Віленскай губерні. Статус паселішча панізілі да мястэчка. У XIX ст. тут праводзіліся вялікія кірмашы. Станам на 1866 у мястэчку было 208 дамоў. У пач. XX ст. існавалі валасная ўправа, 2 царквы, царкоўнапрыхадская школа.
Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Куранец апынуўся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе стаў цэнтрам гміны Вілейскага павета Віленскага ваяводства.
У 1939 Куранец увайшоў у БССР, дзе 15 студзеня 1940 стаў цэнтрам Куранецкага раёна (з 1946 у Вілейскім раёне). 12 кастрычніка 1940 паселішча атрымала афіцыйны статус пасёлка гарадскога тыпу. У Другую сусветную вайну з 25 чэрвеня 1941 да 2 ліпеня 1944 Куранец знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй. 16 ліпеня 1954 статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 1972 тут быў 446 двароў, на 1997 — 493 двароў. У 2000-я гады Куранец атрымаў афіцыйны статус аграгарадку. У 2016 годзе на падмурку некалі зруйнаванага касцёла, з будынка калгаснай канторы, вернікі адбудавалі новы касцёл[3].
Насельніцтва
- XIX стагоддзе: 1866 — 1269 чал.[4]; 1887 — 1765 чал.
- XX стагоддзе: 1901 — 2368 чал.; 1921 — 1629 чал.[5]; 1972 — 1427 чал.; 1997 — 1137 чал.[6]
Інфраструктура
У Куранцы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, амбулаторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Вядомыя асобы
- Леў Альпяровіч — беларускі мастак. Нарадзіўся ў Куранцы.
- Леанід Левашкевіч — сучасны расійскі кампазітар. Нарадзіўся ў Куранцы.
- Мікола Гроднеў. Беларускі пісьменнік. Працаваў дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956).
- Аляксандр Мількота — беларускі дзяржаўны дзеяч.
- Анатоль Яфімавіч Арцімовіч (нар. 1941) — беларускі скульптар і педагог.
- Зінаіда Людвігаўна Драздоўская (1910 — ?) — беларускі архітэктар.
Славутасці
- Свята-Раства-Багародзіцкая царква (1870)
- Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі Маці Касцёла (2016)
- Гомсін камень Куранецкі, помнік прыроды
- Помнік удзельнікам нацыянальна-вызваленчага паўстання 1863—64 гвдоў.
- Магіла ўдзельнікаў нацыянальна-вызваленчага паўстання (1863—1864) і польскіх салдат, загінуўшых у 1919—1920
- Могілкі яўрэйскія
- Магіла ахвяр Халакоста
- Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан
-
Мемарыяльная дошка Льву Альпяровічу
- Куранец. Царква ў 2017 годзе
- Куранец. Новы касцёл
- Гомсін камень
- Магіла паўстанцаў 1863-84 гг. і польскіх жаўнераў, палеглых ў 1919-20 гг.
Страчаная спадчына
-
Касцёл Бяззаганага Зачацця Найсв. Дзевы Марыі (1652, 1810, 1928)
- Касцёл у Куранцы (каля 1900 года)
- Касцёл, 1930-я
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ку́ранец
- ↑ http://www.peramoga.by/themes/52014/ Архівавана 29 лістапада 2017. Под площадью Свободы есть подземелья. Почему археологи начали раскопки в д. Костыки? // «Шлях Перамогі»
- ↑ Асвячэнне адбудаванага Касцёла ў Куранцы Рымска-каталіцкая парафія Ўзвышэння Святога Крыжа ў Вілейцы
- ↑ Kurzeniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 945.
- ↑ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej. Tom VII. Część II: Ziemia Wileńska. Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka. — Warszawa: Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, 1923.
- ↑ Таіса Новікава. Куранец // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1996. — 527 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 313.
Літаратура
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Kurzeniec // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom IV: Kęs — Kutno. — Warszawa, 1883. S. 945—946.
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Куранец
- Куранец на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Куранец на Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Вілейскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя раёны Беларусі Катэгорыя·Раёны, скасаваныя ў 1946 годзе Катэгорыя·Раёны, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Вілейскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.