wd wp Пошук:

Курты

Ку́рты[1] (трансліт.: Kurty, руск.: Курты) — вёска ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Ярэўскага сельсавета.

Геаграфія

Размешчана ў паўночна-заходняй частцы Пастаўскага раёна за 5 км ад Паставаў і за 3 км ад Хацілаў. Знаходзіцца на рацэ Альшанцы, якая пачынаецца з возера Волься і ўпадае ў Мядзелку.

Прыпыначны пункт в. Курты

Транспартная сувязь з раённым цэнтрам ажыццяўляецца аўтобусным маршрутам «Паставы — Казьяны».

Гісторыя

У 1649 годзе вёска ў складзе маёнтка Задзеўе, 9 гаспадарак агулам трымалі 4 валокі зямлі.

У 1873 годзе вёска ў Ясеўскай воласці Свянцянскага павета Віленскай губернi.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора з 1921 года ў складзе Польшчы, у Віленскім ваяводстве.

Пасля пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь з верасня 1939 года далучана да БССР. З 1940 года вёска ў Свiлельскiм сельсавеце Дунiлавiцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Створаны калгас «Светлы шлях».

У 1954 годзе створаны калгас імя Мічурына. У 1963 годзе ў вёсцы дзейнічаў магазін, пачатковая школа. З 20 кастрычніка 1970 года — у Ярэўскiм сельсавеце.

У 2001 годзе ў вёсцы дзейнічае ферма калгаса імя Мічурына. У сярэдзіне 2000-х гадоў калгас рэарганізаваны ў ААТ «Хацілы-Агра».

Станам на 2021 год у вёсцы размешчана 3 фермы ААТ «Хацілы-Агра».

Насельніцтва

  • 1649 год — 9 гаспадарак, трымалі 4 валокі зямлі
  • 1873 год — 55 чалавек
  • 1905 год — 246 чалавек
  • 1954 год — 54 гаспадаркі
  • 1963 год — 189 чалавек, 62 двары
  • 2001 год — 84 чалавекі, 39 двароў
  • 2009 год — 55 чалавек
  • 2021 год — 30 чалавек

Вядомыя жыхары

  • Валерый Валяр’янавіч Курто — аператар фермы калгаса імя Мічурына. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнай Славы II ступені і III ступені (1985).
  • Франц Іосіфавіч Курто — трактарыст калгаса імя Мічурына. Узнагароджаны Ордэнам Працоўнай Славы II ступені (1986) і III ступені (1975).

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).

Літаратура

  • Памяць: гіст.-дакум. хроніка Пастаўскага р-на / Рэдкал. Г.К. Кісялёў [і інш.]. — Мн., 2001. — С. 665.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Пастаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be