wd wp Пошук:

Курын

Ку́рын[2] (трансліт.: Kuryn, руск.: Курин) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ламавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 12 км на поўдзень ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 194 км ад Гомеля, 7 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На рацэ Няслаўка (прыток ракі Пціч).

Экалогія і прырода

На захадзе мяжуе з лесам.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з трох кароткіх прамалінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Ламавічы» з цэнтрам у аднайменнай вёсцы, комплексная брыгада. Клуб, бібліятэка, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XIX стагоддзя як вёска ў казённым маёнтку Граб’ё. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я годы. Па стане на 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні.

15 лістапада 1920 года вызвалена ад польскіх войскаў. У 1921 годзе адкрыта школа. На 1925 год у Азарыцкім раёне Мазырскай акругі. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны герой», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у лесе, у 5 км ад вёскі, каля дарогі на Подгаць базіраваўся партызанскі атрад «Чырвоны Кастрычнік», арганізаваны ў чэрвені 1941 года Ц. П. Бумажковым і Ф. І. Паўлоўcкім (у 1948 годзе на гэтым месцы ўстаноўлены абеліск). Нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску, расстралялі і спалілі 506 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў 0,7 км на паўднёвы захад ад вёскі; устаноўлена стэла). 51 жыхар загінуў на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 48 двароў, 61 жыхар.

Дынаміка

  • 1857 год — 17 двароў, 139 жыхароў.
  • 1897 год — 52 двары, 348 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 69 двароў, 487 жыхароў.
  • 1917 год — 540 жыхароў.
  • 1925 год — 92 двары.
  • 1940 год — 138 двароў, 700 жыхароў.
  • 1959 год — 307 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 91 двароў, 149 жыхароў.
  • 2004 год — 57 двароў, 103 жыхары.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Бахмацкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Віцебскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Любэшыўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Кузняцоўскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Лосвідскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Суражскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Віцебскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be