Лескі (Акцябрскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Лескі.
Ле́скі[2] (трансліт.: Lieski, руск.: Лески) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 3 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 233 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Транспартная сетка
На аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з прасталінейнай вуліцы ўздоўж аўтадарогі, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай рэдка драўлянымі сядзібамі. Клуб, крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні, належала князю С. К. Панятоўскаму. На той час у вёсцы было 5 дымоў, 15 асоб мужчынскага полу і 11 жаночага. У XIX стагоддзі ў складзе маёнтка Рудабелка, што належаў Лапам, затым уладанне барона А. Я. Урангеля, з 1874 года — генерал-маёра О. Ф. Ліліенфельда. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. У 1913 годзе ў наёмнай хаце адкрыта школа.
У 1930 годзе арганізаваны калгас, працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 6 двароў і забілі 42 жыхары. 25 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 27 двароў, 48 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 46 двароў, 327 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 71 двор, 458 жыхароў.
- 1917 год — 499 жыхароў.
- 1924 год — 524 жыхары.
- 1959 год — 210 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 36 двароў, 66 жыхароў.
- 2004 год — 34 двары, 55 жыхароў.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.