Лубенікі
Лубенікі́[1] (трансліт.: Lubieniki, руск.: Лубеники) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 5 км на поўнач ад Брагіна, 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 124 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На ўсходзе канава Карбецкая.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарагой Лоеў-Рэчыца.
Размяшчаліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт. Планоўка складаецца з зігзагападобнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні У 1850 годзе ўласнасць казны. Паводле перапісу 1897 года капліца, школа граматы, хлебазапасны магазін, вятрак.
З 8 снежня 1926 года па 10 ліпеня 1939 года цэнтр Лубеніцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай і з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей. Да 16 ліпеня 1954 года вёска ў складзе Лубеніцкага сельсавета, пасля — у складзе Вуглоўскага сельсавета.
У 1930 годзе пачатковая школа. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 11 жыхароў. У баях за вызваленне вёскі і наваколлі ў кастрычніку 1943 года загінулі 11 салдат 89-га стралковага корпуса 61-й арміі (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). Для шанавання іх памяці і памяці 22-х жыхароў вёскі, загінулых на франтах і ў партызанскай барацьбе, у 1968 годзе збудаваны абеліск. У 1959 годзе ў складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня Жураўлёва). Размяшчаліся сярэдняя школа, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 74 гаспадаркі, 163 жыхара.
Дынаміка
- 1850 год — 22 двары, 160 жыхароў.
- 1897 год — 49 двароў, 335 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 53 двары, 403 жыхара.
- 1930 год — 71 двор.
- 1940 год — 120 двароў, 630 жыхароў.
- 1959 год — 402 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 74 гаспадаркі, 163 жыхара.
- 2006 год — 71 гаспадарка, 164 чалавекі, з якіх 22 ва ўзросце да 16 гадоў, 63 — у працаздольным і 79 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.