Майскі (Брагінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Майскі.
Ма́йскі[1] (трансліт.: Majski, руск.: Майский) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 16 км на поўнач ад Брагіна, 39 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 125 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.
Планоўка складаецца з кароткай прасталінейнай вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя. Найболей актыўна забудоўвалася ў 1920-е года. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі мястэчка і забілі 7 жыхароў. Паводле перапісу 1959 года ў складзе калгаса імя В. П. Чкалава (цэнтр — вёска Рудня Жураўлёва).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 14 гаспадарак, 25 жыхароў.
Дынаміка
- 1930 год — 17 двароў, 107 жыхароў.
- 1940 год — 18 двароў.
- 1959 год — 147 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 14 гаспадарак, 25 жыхароў.
- 2006 год — 12 гаспадарак, 20 чалавек, з якіх 0 ва ўзросце да 16 гадоў, 8 — у працаздольным і 12 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.