wd wp Пошук:

Мушычы

Му́шычы[2] (трансліт.: Mušyčy, руск.: Мушичи) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Валосавіцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 26 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 256 км ад Гомеля, 32 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На рацэ Трэмля (прыток Прыпяці). На ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складаецца з дзвюх вуліц, блізкіх да шыротнай арыентацыі, забудаваных няшчыльна драўлянымі сядзібамі. У складзе сельскагаспадарчага ДП «Некрашынскі» з цэнтрам у Валосавічах, малочнатаварная ферма. Клуб, фельчарска-акушэрскі пункт, крама.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Парэцкай воласці Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. У 1560 годзе згадана ў сувязі з вызначэннем меж вёсак. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губерні. У XIX стагоддзі ў складзе казённага маёнтка Нястанавічы. Пазначана на карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтым раёне ў 1890-я гады. На 1908 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета.

8 ліпеня 1920 года вызвалена ад польскіх акупантаў. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Пралетарыят», працавалі гамарня і ваўначоска. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі амаль усю вёску (105 двароў) і забілі 35 жыхароў. 41 жыхар загінуў на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 41 двор, 78 жыхароў.

Дынаміка

  • 1857 год — 23 двары, 132 жыхары.
  • 1897 год — 56 двароў, 338 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 77 двароў, 577 жыхароў.
  • 1920 год — 364 жыхары.
  • 1940 год — 113 двароў, 370 жыхароў.
  • 1959 год — 266 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 53 двары, 132 жыхары.
  • 2004 год — 47 двароў, 104 жыхары.

Зноскі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be