Мёдухаў
Мёдухаў[2] (трансліт.: Mioduchaŭ, руск.: Мёдухов) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Парэцкага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 25 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 228 км ад Гомеля, 18 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода
Вакол вёскі — лес.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з трох кароткіх, шыротных вуліц, забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе сельскагаспадарчага ААТ «Парэчча-Арэса» з цэнтрам у Парэччы. Крама.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя, як паселішча ў Бабруйскам павеце Мінскай губерні, уласнасць казны. На карце 1866 года, якая выкарыстоўвалася Заходняй меліярацыйнай экспедыцыяй, што працавала ў гэтых месцах у 1890-я гады, пазначана як 6 адасобленых, аднайменных засценкаў. На 1908 год — засценак і мястэчка ў Ляскавіцкай воласці.
Напачатку 1920-х гадоў засценак і мястэчка аб’ядналіся ў адну вёску. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 39 жыхароў. 11 жыхароў загінулі на фронце.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 15 жыхароў.
Дынаміка
- 1908 год — засценак — 10 двароў, 115 жыхароў; мястэчка — 3 двары, 32 жыхары.
- 1940 год — 45 двароў, 174 жыхары.
- 1959 год — 132 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 24 двары, 51 жыхар.
- 2004 год — 19 двароў, 45 жыхароў.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 ліпеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мёдухава, н.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.