Міхнаўка
Мі́хнаўка[1] (трансліт.: Michnaŭka, руск.: Михновка) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 12 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.
Гідраграфія
На поўначы канал Бальшы.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаванай драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Брагінскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні. Паводле перапісу 1897 года працаваў вятрак.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Міхнаўка», працавалі на торфараспрацоўках (з 1931 года), конная крупадрабілка (з 1914 года), вятрак (з 1914 года), гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгаса «Парыжская камуна» (цэнтр — вёска Шкураты).
Паблізу ёсць жалезарудныя і тарфяныя радовішчы.
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 24 гаспадаркі, 37 жыхароў.
Дынаміка
- 1850 год — 11 двароў.
- 1897 год — 23 двары, 186 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 25 двароў, 232 жыхара.
- 1959 год — 229 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 24 гаспадаркі, 37 жыхароў.
- 2006 год — 23 гаспадаркі, 46 чалавек, з якіх 4 ва ўзросце да 16 гадоў, 18 — у працаздольным і 24 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Мі́хнава
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.