wd wp Пошук:

Цэсіна

Цэ́сіна[1] (трансліт.: Cesina, руск.: Цесино) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Навадворскага сельсавета. Месціцца за 8 км на поўдзень ад Мінска, каля шашы Н9062.

Гісторыя

У 1917 годзе маёнтак у Самахвалавіцкай воласці Мінскага павета Мінскай губерні.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў і ў сярэдзіне кастрычніка 1920 года пад акупацыяй Польшчы.

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. З 20 жніўня 1924 года пасёлак у складзе Гатаўскага сельсавета Самахвалавіцкага раёна Менскай акругі. 18 студзеня 1931 года перададзена ў падпарадкаванне Менскага гарсавета. З 26 траўня 1935 года ў Менскім раёне. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці.

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года вёска пад акупацыяй Германіі, загінулі 10 жыхароў.

Да 5 сакавіка 1959 года Цэсiна ўваходзіла ў склад Гатаўскага сельсавета[2].

Насельніцтва

  • 1917 год — 113 жыхароў
  • 1926 год — 22 двары, 107 жыхароў
  • 1997 год — 44 гаспадаркі, 96 жыхароў
  • 1999 год — 47 чалавек
  • 2009 год — 75 чалавек

Іншая інфармацыя

Каля вёскі месціцца 5-ы дывізіён 15-й зенітнай ракетнай брыгады Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 5 сакавіка 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 4.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be