Новы Пуць (Брагінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Новы Пуць.
Но́вы Пуць[1] (трансліт.: Novy Puć, руск.: Новый Путь) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 10 км на поўнач ад Брагіна, 32 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 121 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Брагін — Хойнікі.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да цэнтра якой з захаду далучаецца кароткая прасталінейная вуліца. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснаваны напачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Парыжская Камуна» (цэнтр — вёска Шкураты).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.
Дынаміка
- 1930 год — 27 двароў.
- 1940 год — двароў, жыхароў.
- 1959 год — 212 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 32 гаспадаркі, 77 жыхароў.
- 2006 год — 29 гаспадарак, 76 чалавек, з якіх 9 ва ўзросце да 16 гадоў, 45 — у працаздольным і 22 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́вы Шлях
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.