Новыя Завалёны
Но́выя Завалёны[2] (трансліт.: Novyja Zavaliony, руск.: Новые Завалёны) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 4 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 233 км ад Гомеля, 2 км ад прыпыначнага пункта Новая Дуброва на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
На ўсходзе меліярацыйныя каналы.
Экалогія і прырода
На захадзе вёска мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з кароткай прамалінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі і забудаванай драўлянымі сядзібамі. Аўталаўка.
Гісторыя
Заснавана напачатку 1920-х гадоў, калі з вёскі Завалёны вылучылася паселішча Новыя Завалёны і Завалёны сталі звацца Старыя Завалёны. У 1930 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года спалілі 2 двары і забілі 6 жыхароў.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 8 двароў, 10 жыхароў.
Дынаміка
- 1940 год — 19 двароў, 98 жыхароў.
- 1959 год — 93 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 15 двароў, 24 жыхары.
- 2004 год — 11 двароў, 15 жыхароў.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.