wd wp Пошук:

Обаль (Шумілінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Обаль.

Обаль[2] — гарадскі пасёлак у Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі, на рацэ Обаль. За 23 км ад Шуміліна. Чыгуначная станцыя на лініі ВіцебскПолацк, на аўтамабільнай дарозе Віцебск — Полацк. Насельніцтва 2 374 чал. (2017)[3].

Гісторыя

Вядомы з XVI ст. як вёска ў Полацкім ваяводстве ВКЛ. Належала Мольскім, П. Войне (з 1592 г.), Ф. Я. Ветрынскаму (з 1595 г.), Грабніцкім (з 1615 г.). З 1772 г. у складзе Расіі. З пачатку XIX ст. цэнтр Петрапаўлаўскай воласці Полацкага павета. Росту Обалі спрыяла будаўніцтва Рыга-Арлоўскай чыгункі (1886). У пачатку XX ст. чыгуначная станцыя Обаль грузіла да 50 тысяч пудоў лясных матэрыялаў і хлеба[4]. У 1894—1914 гадах на чыгуначнай станцыі Обаль працавала Обальская драўляна-хімічная мануфактура.

З 1924 г. — цэнтр сельсавета Сіроцінскага (з 1961 г. Шумілінскага) раёна. У лістападзе 1924 г. у былым маёнтку фон Амбургера была адкрыта школа сялянскай моладзі. Школе было адведзена 40 га зямлі, 10 га саду, двухпавярховы цагляны дом, вылучылі пародзістае быдла, сельгасінвентар, насенне асноўных культур. У 1-ы клас (адпавядаў 5-му класу сямігодкі) прымаліся дзеці парабкаў, беднякоў і выхаванцы дзіцячых дамоў Полацкага акругі. У 1929 г. заснаваны цагельны завод.

У Вялікую Айчынную вайну дзейнічала камсамольскае падполле «Юныя мсціўцы». У 1962—1966 гадах у Полацкім раёне. З 30 верасня 1968 года — гарадскі пасёлак[5].

15 снежня 1977 года ў склад гарадскога пасёлка ўключаны вёскі Казлова і Стадолішча, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Обальскага пассавета[6].

Насельніцтва

ГодКолькасць
1995 3 500
2006 3 000
2009 2 687 [7]
ГодКолькасць
2016 2 395 [8]
2017 2 374 [9]
2019 2 336
ГодКолькасць
2020 2 300 [10]
2021 2 252 [11]
2022 2 187 [1]

Эканоміка

Обальскі керамічны завод, торфапрадпрыемства, лясніцтва, паліўнай прамысловасці.

Культура

Выдатныя мясціны

Выбітныя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. 1 2 Численность населения на 1 января 2022 г. и среднегодовая численность населения за 2021 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2022.
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  3. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу(руск.) . Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
  4. Россия: Полное географическое описание нашего отечества. Т. 9. — СПб., 1905. — С. 506.
  5. Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб аднясенні вёскі Обаль Шумілінскага раёна Віцебскай вобласці да катэгорыі гарадскіх пасёлкаў ад 30 верасня 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 28 (1222).
  6. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 15 снежня 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 10 (1564).
  7. Перепись населения — 2009. Витебская область
  8. Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпуНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2016.
  9. Численность населения на 1 января 2017 г. и среднегодовая численность населения за 2016 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2017.
  10. Численность населения на 1 января 2020 г. по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов и поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2020.
  11. Численность населения на 1 января 2021 г. и среднегодовая численность населения за 2020 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типаНациональный статистический комитет Республики Беларусь, 2021.
  12. ЭПБ, 1985

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Шумілінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Пасёлкі гарадскога тыпу Віцебскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be