Осла
Осла (нарв.: Oslo (i), [↓ʊʂˈlʊ] альбо [↓ʊsˈlʊ]), з 1624 па 1877 — Хрысціянія (нарв. Christiania), з 1877 па 1924 — Крысціянія (нарв. Kristiania) — сталіца і самы буйны горад Нарвегіі. Осла з’яўляецца эканамічным і палітычным цэнтрам краіны. Ён таксама з’яўляецца цэнтрам нарвежскага гандлю, банкаўскай справы, прамысловасці і суднаходства, важным цэнтрам марской прамысловасці і марскога гандлю ў Еўропе. У горадзе размешчаны офісы шматлікіх кампаній, якія ўваходзяць у марскі сектар, а некаторыя з якіх адносяцца да ліку найбуйнейшых у свеце суднаходных кампаній, суднавых брокераў і марскіх страхавых брокераў.
Станам на студзень 2014 года горад мае насельніцтва ў 634 000 чалавек[2]. Насельніцтва ў цяперашні час павялічваецца рэкорднымі тэмпамі, што робіць яго адным з самым хуткарослых буйных гарадоў у Еўропе[3].
Гісторыя
У зборы саг «Круг Зямны» ісландскага скальда Сноры Стурлусана згадваецца, што Осла заснаваў Харальд III ў 1048 годзе[4]. Падчас археалагічных раскопак былі знойдзены хрысціянскія пахаванні, якія адносяцца прыкладна да 1000 года. Назва Осла (Oslo) — «вусце Ло» (нарвежскае os — «вусце», Lo — назва ракі) дадзена па размяшчэнні горада.
У Сярэднія стагоддзі горад складаўся з двух крэпасцей — каралеўскага замка і біскупскага. У межах гарадскіх сцен знаходзіліся 9 цэркваў, адзін шпіталь, каля 400 драўляных дамоў гандляроў і рамеснікаў. Кароль Хокан V назваў Осла сталіцай Нарвегіі ў 1299 годзе і пабудаваў тут крэпасць Акерсхус. У гады Высокага Сярэднявечча Осла стаў важным гандлёвым пунктам, займеўшы сувязі з Ганзай. Колькасць насельніцтва павялічылася ўдвая да 3500 чалавек.
Праз стагоддзе Нарвегія пачала слабець у выніку асабістай уніі з Даніяй, і роля Осла зводзілася да правінцыйнага адміністрацыйнага цэнтра, у той час як агульны манарх пражываў у Капенгагене. Той факт, што ўніверсітэт Осла быў заснаваны толькі ў 1811 годзе вырабіў негатыўны ўплыў на развіццё краіны.
Осла быў разбураны некалькі разоў у выніку пажару, і пасля чатырнаццатага падобнага бедства ў 1624 годзе, кароль Крысціян IV загадаў перабудаваць горад на новым месцы, праз заліў, побач з замакам Акерсхус. Новае паселішча атрымала назву Хрысціянія. У 1814 годзе Хрысціянія стала сапраўднай сталіцай, калі саюз з Даніяй быў ануляваны.
Шматлікія славутасці былі пабудаваны ў горадзе ў XIX стагоддзі: Каралеўскі палац (1825—1848), будынак Стортынга (1861—1866), універсітэт, нацыянальны тэатр і фондавая біржа. Сярод сусветна вядомых дзеячаў культуры, якія жылі тут у гэты перыяд, варта адзначыць Генрыка Ібсена і Кнута Гамсуна, апошні з іх быў ганараваны Нобелеўскай прэміяй па літаратуры. У 1850 годзе Хрысціянія апярэдзіла Берген і стала самым густанаселеным горадам у краіне. У 1877 годзе горад быў перайменаваны ў Крысціянію. Арыгінальная назва Осла была адноўлена ў 1925 годзе[5].
Геаграфія
Осла займае тэрыторыю на самым паўночным канцы Осла-фіёрда. На процілеглым узбярэжжы маецца яшчэ адзін фіёрд, ва ўсіх астатніх кірунках Осла акружаны зялёнымі ўзгоркамі і гарамі. У межах горада маецца 40 астравоў, найбуйнейшым з якіх з’яўляецца Мальмёя(англ.) бел., яго плошча складае 0,56 км². У Осла маецца 343 азёры, найбуйнейшым з якіх ёсць Марыдальсванэ (плошча 3,91 км²). Яно з’яўляецца асноўнай крыніцай пітной вады для большай часткі гораду.
Хоць Усходняя Нарвегія мае шэраг рэк, ніводная з іх не ўпадае ў акіян праз Осла. Замест гэтага ў горадзе маюцца дзве малыя рэчкі, гэта значыць Акерсельва і Альна. Вадаспады Акерсельвы выкарыстоўваліся як крыніцца энергіі для першай сучаснай прамысловасці Нарвегіі ў 1840 годзе аж да канца стагоддзя. Рака стала сімвалам стабільнага і паслядоўнага эканамічнага і сацыяльнага ўзрушэння Осла.
Незважаючы на тое, што насельніцтва горада мае даволі малую колькасць у параўнанні з большасцю еўрапейскіх сталіцаў, Осла займае незвычайна вялікую тэрыторыю, з якой дзве траціны складаюць ахоўныя тэрыторыі лясоў, пагоркаў і азёраў. Яго межы ахопліваюць многія паркі і адкрытыя пляцоўкі, надаючы гораду прасторны і зялёны выгляд.
Клімат
Осла знаходзіцца строга на адной шыраце з Санкт-Пецярбургам. З прычыны таго, што Осла знаходзіцца амаль на 20 градусаў заходней, то клімат горада блізкі да марскога. Лета ў Осла халаднаватае, а зіма мяккая і снежная. Узімку рэдка бываюць моцныя маразы, а ўлетку спякота бывае не кожны год. Ніжэй −26 °C тэмпература ніколі не апускалася, гэтак жа як і не паднімалася вышэй 35 °C. Восень у Осла зацяжная, а вясна настае толькі ў самым канцы сакавіка. Сярэднегадовая тэмпература складае +6,4 °C, сярэдняя тэмпература ліпеня — +17,2 °C, сярэдняя тэмпература студзеня −2,9 °C. Сярэдняя колькасць ападкаў за год складае 805 мм.
Клімат Осла (норма 1981-2010) | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 12,5 | 13,8 | 21,5 | 25,4 | 28,4 | 33,7 | 33,0 | 34,2 | 26,4 | 21,0 | 14,4 | 12,6 | 34,2 |
Сярэдні максімум, °C | −0,4 | 0,5 | 4,4 | 10,0 | 16,5 | 20,0 | 22,3 | 20,9 | 15,7 | 9,4 | 3,9 | 0,0 | 10,3 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −2,9 | −2,6 | 0,7 | 5,4 | 11,2 | 14,9 | 17,2 | 16,0 | 11,4 | 6,3 | 1,5 | −2,4 | 6,4 |
Сярэдні мінімум, °C | −5,3 | −5,3 | −2,4 | 1,7 | 6,7 | 10,6 | 13,0 | 12,2 | 8,0 | 3,8 | −0,6 | −4,7 | 3,1 |
Абсалютны мінімум, °C | −26 | −24,9 | −21,3 | −14,9 | −3,4 | 0,7 | 3,7 | 3,7 | −3,3 | −8 | −16 | −20,8 | −26 |
Норма ападкаў, мм | 54 | 41 | 49 | 47 | 54 | 72 | 84 | 100 | 87 | 90 | 78 | 51 | 805 |
Тэмпература вады, °C | 5 | 4 | 4 | 6 | 10 | 14 | 17 | 17 | 15 | 12 | 9 | 6 | 10 |
Крыніца: «Надвор'е і клімат», «World Climate Guide» |
Клімат Осла (Blindern) за перыяд 2001 - 2011 гг. | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Сярэдні максімум, °C | −0,1 | −0,5 | 4,4 | 11,9 | 16,2 | 20,9 | 22,6 | 20,5 | 16,4 | 9,7 | 4,6 | 0,1 | 10,6 |
Сярэдняя тэмпература, °C | −2,1 | −2,8 | 0,7 | 7,3 | 11,5 | 16,0 | 18,4 | 16,7 | 12,7 | 6,9 | 2,6 | −1,6 | 7,2 |
Сярэдні мінімум, °C | −4 | −5,2 | −3 | 2,8 | 6,8 | 11,2 | 14,2 | 12,9 | 9,0 | 4,1 | 0,6 | −3,4 | 3,8 |
Норма ападкаў, мм | 49 | 43 | 35 | 39 | 54 | 68 | 104 | 130 | 69 | 88 | 79 | 45 | 803 |
Крыніца: www.weatheronline.co.uk |
Палітыка
Дзякуючы статусу сталіцы, у Осла размешчаны ўрадавыя арганізацыі, у тым ліку офіс прэм’ер-міністра Нарвегіі Енса Столтэнберга. Большасць урадавых офісаў размешчаны ва ўрадавым квартале (Regjeringskvartalet), непадалёк ад нарвежскага парламента — стортынга.
Па прычыне, што Осла з’яўляецца адначасова муніцыпалітэтам і фюльке, горад прадстаўлены ў парламенце 17 дэпутатамі, 6 з якіх складаюцца з Нарвежскай рабочай партыі; па тры парламенцкіх месцы маюць Кансерватыўная партыя і Партыя прагрэсу, па два месцы належаць Сацыялістычнай левай партыі і лібералам, Хрысціянская народная партыя прадстаўлена ў стортынгу адным дэпутатам.
З 2000 года і па цяперашні час кіраўніком гарадской адміністрацыі з’яўляецца Эрлінг Лае, абраны на гэты пост ад Кансерватыўнай партыі Нарвегіі. У 2007 годзе новым мэрам быў абраны Фабіян Станг.
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
З 1 студзеня 2004 года Осла падзелены на 15 адміністрацыйных раёнаў (паміж 1988 і 2004 годам колькасць раёнаў складала 25). Кожны раён (bydeler) мае ўласную адміністрацыю, якая займаецца справамі, што не падпадаюць пад адказнасць гарадскога муніцыпальнага савета: сацыяльная работа, дзіцячыя сады, некаторыя пытанні аховы здароўя.
Раёны Sentrum (цэнтральная частка горада) і Marka (лес і сельскагаспадарчыя тэрыторыі) у палітычным сэнсе не з’яўляюцца адміністрацыйнымі раёнамі. Sentrum знаходзіцца пад кіраўніцтвам муніцыпалітэта St. Hanshaugen, улада над Marka падзеленая паміж суседнімі раёнамі.
Адукацыя
Осла з’яўляецца найважнейшым адукацыйным і навуковым цэнтрам краіны. Каля паловы ўсіх жыхароў краіны з вышэйшай адукацыяй пражываюць у рэгіёне Осла, што ставіць яго на трэцяе месца ў Еўропе датычна ўзроўню адукацыі. У сталіцы навучаюцца больш за 73 000 студэнтаў.
Найбольш буйныя вышэйшыя навучальныя ўстановы:
- Універсітэт Осла
- Нацыянальная Акадэмія Мастацтваў Осла
- Нарвежская музычная школа
- Нарвежская школа ветэрынараў
- Нарвежская школа менеджменту
Эканоміка
Осла — найбуйнейшы эканамічны цэнтр Нарвегіі. Будучы партовым горадам, Осла налічвае каля 980 кампаній, звязаных з марской справай, з агульнай складанасцю 8500 працоўных месцаў. Тут месцяцца кампаніі, якія займаюцца марскімі перавозкамі, суднавыя маклеры, страхавыя кампаніі. Det Norske Veritas уваходзіць у тройку лідараў класіфікацыйных таварыстваў. Док Осла абслугоўвае штогод каля 6000 суднаў з грузаабаротам у 6 млн тон і звыш 5 млн пасажыраў.
У 2003 годзе ВУП Осла склаў NOK 268.047.000.000 (€ 33876000000), што складае прыкладна 17 % ад ВУП краіны. Такім чынам, Осла мае адзін з найбольш высокіх узроўнеў ВУП на душу насельніцтва, які склаў NOK 391399 (€ 49465) у 2003 годзе.
Осла лічыцца адным з самых дарагіх гарадоў свету (14 месца ў 2009 годзе). Па колькасці буйных фірмаў, якія знаходзяцца ў горадзе, Осла займае 5 месца ў Еўропе (2654 кампаній). Значны сектар займаюць кампаніі па здабычы нафты і газу. Осла таксама з’яўляецца адным з найбольш наведвальных турыстычных аб’ектаў у Нарвегіі.
Транспарт
Славутасці
Вядомыя асобы
- Петэр Андрэас Мунк, гісторык
- Енс Столтэнберг
- Юхан Северын Свенсен, кампазітар і дырыжор
- Густаў Вігеланд, скульптар, стваральнік Парка скульптур Вігеланда
- Ю Несбё, пісьменнік і музыкант
Спорт
- У Осла праходзілі з 14 лютага па 25 лютага 1952 года Зімовыя Алімпійскія гульні 1952.
Гарады-пабрацімы
Гл. таксама
- Хальвард Веб’ёрсан — святы ахоўнік горада
- Kuunkuiskaajat
- Осла-фіёрд
- Паркі Осла(англ.) бел.
Зноскі
- ↑ Statistisk sentralbyra 01.2012
- ↑ Statistics Norway. SSB.no
- ↑ Oslo europamester i vekst — Nyheter — Oslo. Aftenposten.no.
- ↑ Inside Oslo : Inside. TripAdvisor.
- ↑ Bård Alsvik. Oslo kommune byarkivet. Oslo Kommune
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 453-454. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.