wd wp Пошук:

Падветка

Падве́тка[2] (трансліт.: Padvietka, руск.: Подветка) (раней таксама Ве́тка) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Любанскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 21 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 251 км ад Гомелю, 24 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

На ўсходзе меліярацыйныя каналы.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планоўка складаецца з кароткай шыротнай вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу. Аўталаўка.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як паселішча ў казённым маёнтку Нястанавічы. На 1909 год у Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 23 жыхары. 13 жыхароў загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

  • 2011 год — 4 двары, 7 жыхароў.

Дынаміка

  • 1857 год — 2 двары, 18 жыхароў.
  • 1897 год — 6 двароў, 47 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1909 год — 10 двароў, 71 жыхар.
  • 1916 год — 78 жыхароў.
  • 1940 год — 26 двароў, 97 жыхароў.
  • 1959 год — 108 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1997 год — 11 двароў, 22 жыхары.
  • 2004 год — 9 двароў, 13 жыхароў.

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
  • Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.

Спасылкі

  1. Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be