Папоўка (Слаўгарадскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Папоўка.
Папо́ўка[2] (трансліт.: Papoŭka, руск.: Поповка) — аграгарадок у Слаўгарадскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Васькавіцкага сельсавета.
Гісторыя
Паводле архіўных матэрыялаў, належала Слаўгараду, цэрквам Раства Багародзіцы і Міколы Цудатворцы. У 1796 было 9 двароў. У 1851 праз вёску была пракладзена частка шашы Масква — Варшава[3].
Геаграфія
Аграгарадок знаходзіцца за 8 км у напрамку на паўднёвы захад ад Слаўгарада, за 76 км ад Магілёва[4], каля аўтамабільнай дарогі Р43. У напрамку на паўночны ўсход ад Папоўкі працякае рака Пясчанка.
Насельніцтва
- 2011 год — 196 чалавек[1]
- 2010 год — 192 чалавекі
- 2000 год — 164 жыхары, 71 двор[4]
- 1999 год — 166 чалавек
Інфраструктура
У вёсцы працуюць аддзяленне паштовай сувязі, АТС, сельскі клуб, сельская бібліятэка, ДУА «Васькавіцкая сярэдняя школа», ДУА «Папоўскі яслі-сад», комплексны прыёмны пункт, крама, закусачная, цэх перапрацоўкі а. Папоўка[1].
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, загінуўшым у Вялікую Айчынную вайну[4].
Зноскі
- 1 2 3 4 КОЛИЧЕСТВО НАСЕЛЕНИЯ СЛАВГОРОДСКОГО РАЙОНА Архівавана 7 снежня 2013. (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)
- ↑ Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слаўгарадскага раёна / Рэдкал. Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелТА, 1999. — С. 576.
- 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8. — С. 357.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 28. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
- Ліст карты N-36-74. Выданне 1981 г. (руск.)
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Слаўгарадскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.