Рудня (Гарадоцкі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Рудня.
Ру́дня [2] (трансліт.: Rudnia, руск.: Рудня) — вёска ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці, на рацэ Ловаць. Уваходзіць у склад Езярышчанскага сельсавета. Да 2018 года цэнтр Руднянскага сельсавета[3]. За 65 кіламетраў на паўночны ўсход ад горада Гарадок, 104 кіламетры ад Віцебска, 30 кіламетраў ад чыгуначнай станцыі Езярышча.
Гісторыя
У канцы 18 ст. дзяржаўная ўласнасць у складзе Гарадоцкага павета Полацкай губерні. Згодна з інвентаром 1845 г. фальварак у складзе маёнтка Дубакрай. У 1880-я гады ў складзе Дубакрайскай вобласці Гарадоцкага павета Віцебскай губерні ва ўласнасці графа Апраксіна. У вёсцы дзейнічалі вадзяны млын, царква, сельскае вучылішча. У 1891 годзе адкрылася школа граматы. З 20 жніўня 1924 вёска Рудня — цэнтр Руднянскага сельсавета Межанскага (з 8.7.1931 г. Гарадоцкага, з 12.2.1935 г. — Мехаўскага) раёна. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 г. да снежня 1943 г. вёска знаходзілася на акупіраванай тэрыторыі. З 18 ліпеня 1957 г. Рудня ў складзе Езярышчанскага, з 25 снежня 1962 г. Гарадоцкага раёна.
Насельніцтва
- 60 жыхароў, 12 двароў (1926)[4]
- 336 жыхароў (1959)[4]
- 289 жыхароў (1970)[4]
- 260 жыхароў, 141 двароў (2001)
- 229 жыхароў, 105 двароў (на 1.1.2002)[4]
Інфраструктура
- Сярэдняя школа
- Дом культуры і бібліятэка
- Аддзяленне сувязі
- Фельчарска-акушэрскі пункт
Памятныя мясціны
- Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
- Брацкая магіла 167 савецкіх воінаў і партызан на вясковых могілках[4].
Зноскі
- 1 2 РУП «Белпошта» (руск.)
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Решение Витебского областного Совета депутатов от 13 сентября 2018 г. № 47 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Городокского района Витебской области(недаступная спасылка)
- 1 2 3 4 5 Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 866. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 431. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
- Памяць: Гарадоцкі р-н: Гіст.-дак. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. С. І. Садоўская: Рэд. кал. Н. А. Бурунова і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: Беларусь, 2004. — С. 866. — 894 с. — 2 500 экз. — ISBN 985-01-0546-1.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Інфармацыя на сайце Radzima.org
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Гарадоцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.