wd wp Пошук:

Рытаў (Брагінскі раён)

Ры́таў[1] (трансліт.: Rytaŭ, руск.: Ритов) — пасёлак у Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 22 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 48 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 139 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой з усходу пад прамым кутом далучаюцца 2 кароткія, паралельныя паміж сабой вуліцы. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомы з XVII стагоддзя як паселішча ў Рэчыцкім павеце Менскага ваяводства ВКЛ. У інвентары Гомельскага стараства 1640-х гадоў згадана як сяло Рытавічы. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі.

Найболей актыўна забудоўвалася ў 1920-я гады. У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны фашысты ў верасні 1943 года цалкам спалілі вёску. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Першамайск» (цэнтр — вёска Малажын).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 35 гаспадарак, 91 жыхар.

Дынаміка

  • 1930 год — 38 двароў, 200 жыхароў.
  • 1940 год — 46 двароў.
  • 1959 год — 239 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 35 гаспадарак, 91 жыхар.
  • 2006 год — 32 гаспадаркі, 86 жыхароў

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be