Рэсіфі
Рэсіфі (парт.: Recife) — горад і муніцыпалітэт у Бразіліі, сталіца штата Пернамбуку. Рэсіфі знаходзіцца ў месцы ўпадзення ракі Беберыбі ў Атлантычны акіян. Буйны порт на беразе акіяну. Спалучэнне вялікай колькасці працаўнікоў і значных прыватных інвестыцый спрыяла развіццю медыцынскай сферы горада, такім чынам, што на сёння Рэсіфі з’яўляецца другім паводле велічыні медыцынскім цэнтрам Бразіліі пасля Сан-Паўлу[1]. Шпіталі з самым сучасным абсталяваннем прымаюць пацыентаў нават з суседніх дзяржаў[2].
Знаходзіцца ў складзе буйной гарадской агламерацыі Агламерацыя Рэсіфі. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Рэсіфі. Насельніцтва складае 1533580 чалавек на 2007 год. Займае плошчу 218 км². Шчыльнасць насельніцтва — 7.035 чал./км². Свята горада — 12 сакавіка.
Горад з’яўляецца адным з гарадоў, якія прынялі матчы чэмпіянату свету па футболу 2014 года.
Гісторыя
Наваколлі Рэсіфі сталі месцам адным з першых пасяленняў падданых партугальскай кароны. У 1537 годзе кароль Партугаліі Жуан III падзяліў Бразілію на спадчынныя капітанствы, бо партугальцы зразумелі, што ў іх не было ніякіх чалавечых або фінансавых рэсурсаў для інвесціравання ў такую вялікую і далёкую калонію, таму вырашылі прызначыць гэту задачу прыватным прадпрымальнікам[3]. Аднак гэтая ідэя не мела значнага поспеху.
Пернамбуку квітнела ад цукровай прамысловасці, бо цукровыя буракі яшчэ прамыслова не вырошчваліся ў Еўропе да пачатку XIX стагоддзя[4]. У той час у Еўропе плантацыі цукровага трыснёгу можна было трымаць толькі ў Андалусіі і Алгарві.
Ад 1580 да 1640 гадоў каралеўствы Іспаніі і Партугаліі былі аб’яднаны пад уладай адзінага караля. Іспанія была ўцягнута ў вайну супраць Нідэрландаў і таму закрыла гандаль бразільскага цукру для нідэрландцаў[5]. У адказ на гэта нідэрландцы вырашылі захапіць некалькі бразільскіх гарадоў па вытворчасці цукру, у тым ліку Салвадор і Натал. З 1630 па 1654 гады горад знаходзіўся пад кантролем Нідэрландаў, тут была створана Галандская Бразілія.
Эканоміка
Рэсіфі з’яўляецца адным з галоўных бізнес-цэнтраў Бразіліі, у асноўным таму што горад мае міжнародны аэрапорт і два міжнародных порты. Адзін з іх размешчаны ў самім горадзе, а іншы знаходзіцца прыкладна ў 40 кіламетрах ад Рэсіфі.
Гарады-пабрацімы
- Порту, Партугалія
- Нант, Францыя
- Гуанчжоу, Кітай
- Амстэрдам, Нідэрланды
- Далас, ЗША
- Ла-Карунья, Іспанія
Зноскі
- ↑ Recife Medical Pool
- ↑ Pernambuco Daily Архівавана 15 ліпеня 2011.
- ↑ History of Recife. Shipmateapp.com
- ↑ Recife, Pernambuco.
- ↑ History. Instituto de Física de São Carlos
Літаратура
- Рэсі́фі, Пернамбуку // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — С. 23. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Спасылкі
Тэмы гэтай старонкі:Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпалітэты штата Пернамбуку
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.