wd wp Пошук:

Слабодка (Браслаўскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Слабодка.

Слабо́дка[1] (трансліт.: Slabodka, руск.: Слободка) — аграгарадок у Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр Слабодкаўскага сельсавета.

Геаграфія

Знаходзіцца паміж азёрамі Поцех, Недрава і Ільмёнак. За 9 км на паўночны ўсход ад горада Браслаў, 220 км ад Віцебска, 21 км ад чыгуначная станцыі Друя[2]; на аўтамабільнай дарозе Браслаў — Друя.

Назва

Варыянты назвы ў гістарычных крыніцах: Слабада, Слабодка Заверская, Быхаўка, Юзафова.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Слабодку як паселішча Друйскага двара датуецца 1618 годам. У інвентары Браслаўскага староства за 1649 год значыцца мястэчка Слабада. Ад часу свайго заснавання паселішча ўваходзіла ў склад Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. У XVIII ст. Слабодка адносілася да маёнтку Завер’е, пераважна належала Мірскім. У канцы XVIII ст. згадваецца прыкагалак (у 1783 годзе — 6 яўрэйскіх дамоў).

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Слабодка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Браслаўскім павеце Віленскай губерні. У 1806 годзе С. Мірскі фундаваў пабудову мураванага касцёла. 18 снежня 1842 г. Слабодка як цэнтр воласці ўвайшла ў склад Новааляксандраўскага павета Ковенскай губерні, у гэты час тут працавалі валасная ўправа і пазыковая каса. У 1865 годзе расійскія ўлады адкрылі народную школу. У 1903 годзе ў Слабодцы і ваколіцах працаваў фалькларыст В. Камінскі, які запісаў тут больш за 30 беларускіх народных песень[3].

У Першую сусветную вайну каля Слабодкі праклалі вузкакалейную чыгунку, якая ў 1920—1960-я гады дзейнічала як пасажырская лінія.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Слабодка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, дзе зрабілася цэнтрам гміны Браслаўскага павета Віленскага ваяводства. На 1931 год у мястэчку працавалі чыгуначная станцыя, школа, пошта, аптэка, карчма, крамы.

У 1939 годзе Слабодка ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 года зрабілася цэнтрам сельсавета Браслаўскага раёна.

Насельніцтва

Інфраструктура

Славутасці

Вядомыя асобы

Галерэя

  • Краявіды Слабодкі
  • Возера Поцех з боку вёскіВозера Поцех з боку вёскі
  • Касцёл Сэрца ІсусаКасцёл Сэрца Ісуса
  • Брама касцёлаБрама касцёла
  • Каплічка касцёлаКаплічка касцёла
  • Слабодка, азёры Поцех і НедраваСлабодка, азёры Поцех і Недрава

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. Кастусь Шыдлоўскі. Слабодка // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 327. — 591 с.: іл. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Браслаўскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be