Старое Мышкава
Старое Мышкава (руск.: Старое Мышково) — вёска ў Руднянскім раёне Смаленскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Панізоўскага сельскага паселішча. Насельніцтва — 6 жыхароў (2007).
Размешчана ў заходняй частцы вобласці за 41 км на паўночны захад ад Рудні, за 29 км на захад ад аўтадарогі 66К11 Смаленск — Невель, на беразе ракі Каспля. За 42 км на паўднёвы ўсход ад вёскі размешчана чыгуначная станцыя Рудня на лініі Смаленск — Віцебск.
Гісторыя
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала вёску разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
У гады Вялікай Айчыннай вайны вёска была акупавана нямецкімі войскамі ў ліпені 1941 года, вызвалена ў кастрычніку 1943 года.[1] паводле даных на 1 кастрычніка 2010 года ў вёсцы няма жыхароў
Зноскі
- ↑ Вызваленне Смаленшчыны./Энцыклапедыя Смаленскай вобласці Архівавана 27 жніўня 2016.
Катэгорыя·Населеныя пункты Руднянскага раёна (Смаленская вобласць) Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.