Старыя Завалёны
Стары́я Завалёны[2] (трансліт.: Staryja Zavaliony, руск.: Старые Завалёны) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Акцябрскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 4 км на поўнач ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 207 км ад Гомеля, 6 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Экалогія і прырода
Вакол вёскі лес.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Глуск — Акцябрскі.
Інфармацыя
Планіроўка складаецца з бессістэмнай забудовы драўляных сялянскіх сядзіб каля прасёлкавай дарогі. Аўталаўка.
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Рудабельскай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Напачатку 1920-х гадоў вёска стала звацца Старыя Завалёны, калі частка жыхароў заснавала побач вёску Новыя Завалены. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў красавіку 1942 года нямецкія акупанты спалілі 11 двароў і забілі 25 жыхароў.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 3 двары, 3 жыхары.
Дынаміка
- 1908 год — 12 двароў, 60 жыхароў.
- 1940 год — 17 двароў, 78 жыхароў.
- 1959 год — 33 жыхары (паводле перапісу).
- 1997 год — 3 двары, 5 жыхароў.
- 2004 год — 3 двары, 3 жыхары.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Завалёны
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.