Турышчавічы
Туры́шчавічы[1] (трансліт.: Turyščavičy, руск.: Турищевичи) — вёска ў Чачэрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Аторскага сельсавета.
Знаходзіцца за 7 км на поўнач ад горада Чачэрск, за 44 км ад чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (лінія Гомель — Жлобін), за 72 км ад Гомелю. Насельніцтва 29 чал. (2004).
На поўначы мяжуе з лесам (урочышча Тарфяное). На поўдні меліярацыйны канал, на ўсходняй ускраіне рака Сож (прыток ракі Дняпро).
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Чачэрскім старостве Рэчыцкага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. 12 кастрычніка 1510 кароль Жыгімонт I Стары дараваў сяло двараніну К. Пішчыкаву. Паводле інвентара 1704 года — 5 дымоў, у 1726 — 11 дымоў, у Отарскім войтаўстве Чачэрскага староства. Паводле вопісу 1765 года 22 дыма.
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Расійскай імперыі. Паводле рэвізійных матэрыялаў 1859 года ў Чачэрской воласці Магілёўскай губерні, ва ўладанні графа І. І. Чарнышова-Круглікава. У 1871 жыхары захапілі 77 дзесяцін абшарніцкага лесу і прадавалі найбольш каштоўную драўніну, на што Чарнышоў-Круглікаў скрадзіўся міністру ўнутраных спраў. З 1880 дзейнічаў хлебазапасны магазін. Паводле перапісу 1897 дзейнічаў хлебазапасны магазін. У 1909 годзе 351 дзесяціна зямлі.
З 1921 працавала хата-чытальня. У 1926 працавалі паштовы пункт, пачатковая школа ў Отарскім сельсавеце Чачэрскага раёна Гомельскай акругі. У 1931 арганізаваны калгас. 35 жыхароў загінулі на франтох Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 у складзе калгасу «50 гадоў БССР» (цэнтр — вёска Отар).
Насельніцтва
- XVIII стагоддзе: 1704 — 5 дымоў; 1726 — 11 дымоў; 1765 — 5 дымоў (паводле перапісу)
- XIX стагоддзе: 1897 — 30 двароў, 198 жыхароў (паводле перапісу)
- XX стагоддзе: 1909 — 35 двароў, 249 жыхароў; 1959 — 192 жыхары (паводле перапісу)
- XXI стагоддзе: 2004 — 12 гаспадарак, 29 жыхароў[2]
Вядомыя асобы
- Мікалай Емяльянавіч Саўчанка (нар. 1936) — вучоны-фізік і педагог[3].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14: Рэле — Слаявіна. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14), ISBN 985-11-0035-8.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 1, кн. 1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — 632 с.: іл. ISBN 985-11-0303-9.
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Чачэрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.