wd wp Пошук:

Шыхаў

Шы́хаў[1] (трансліт.: Šychaŭ, руск.: Шихов) — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Верхнеалбянскага сельсавета. Размешчана за 30 км на поўдзень ад Жлобіна, 20 км ад чыг. ст. Салтанаўка (на лініі Жлобін—Гомель), 70 км ад Гомеля, на ўсх. ускраіне р. Жарэла (прыток р. Дняпро). Транспартныя сувязі па прасёлачнай, а затым аўтадарозе Бабруйск—Гомель. 151 гаспадарка, 291 жыхар (2004 г.).

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі паселішчы 8—5-га тысячагоддзяў да н.э. (за 0,5 км на поўначы ад вёскі) і майстэрня каменнага веку (за 0,4 км на поўдні ад могілак) сведчаць аб засяленні тутэйшых мясцін у глыбокай старажытнасці. Па пісьмовых крыніцах вядома з 19 ст. як вёска ў Стрэшынскай вол. Рагачоўскага павета Магілёўскай губерні Па рэвізіі 1858 г. 40 двароў, 340 жыхароў, уладанне князя Л. М. Галіцына. У 1880 г. 67 двароў, 386 жыхароў хлебазапасны магазін. У 1895 г. адкрыта школа граматы, ператвораная ў 1909 г. ў царк.-прыходскую, а ў 1917 г. ў земскую (размяшчалася ў наёмнай сял. хаце). Паводле перапісу 1897 г. 108 двароў 725 жыхароў, 2 ветракі, крупарушка, піцейны дом. У 1909 г. 117 двароў, 956 жыхароў, 2893 дзес. зямлі. У 1924 г. з вёскі быў выдзелены пас. Дружны. 3 20.8.1924 г. да 21.8.1925 г. цэнтр Шыхаўскага сельсавета Стрэшынскага раёна Бабруйскай акругі. У 1930 г. арганізаваны калгас «Камсамолец». У Вял. Айч. вайну 161 вясковец загінуў на фронце. Вызвалена ад ням.-фаш. акупацыі 29.11.1943 г. У снеж. 1943 г. — ліст. 1944 г. ў вёсцы размяшчаўся палявы шпіталь сав. войск. Паводле перапісу 1959 г. 591 жыхар. У 1962 г. да вёскі далучаны пасёлкі Дружны, Зароўскі, у 1966 г. — пас. Садовы. У складзе калгаса «Праўда» (цэнтр — в. Верхняя Алба).

Агульнае

Цагельны завод, аддз. сувязі, Дом культуры. Планіровачна складаецца з працяглай крывалінейнай мерыдыянальнай вуліцы, да якой далучаюцца кароткія прамалінейныя вуліцы. Каля вёскі залежы суглінку і гліны.

Забудова двухбаковая, мураваная і драўляная, сядзібнага тыпу. Радзіма ўдзельніка парада Перамогі ў Маскве 24.6.1945 г. А. С. Андрухова.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жлобінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Стрэшынскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1925 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be