Іёвічы
Іёвічы[1] (трансліт.: Ijovičy, руск.: Иёвичи) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Мілевіцкага сельсавета.
На поўдні мяжуе з лесам.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 63 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 9 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 296 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, да якой з поўдня далучаюцца 2 кароткія, шчыльна забудаваныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя, сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Мазырскім павеце Мінскай губерні. Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія карнікі 15 лютага 1943 года цалкам спалілі вёску, расстралялі 15 і спалілі жывымі 75 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму на могілках). 6 жыхароў загінулі ў партызанскай барацьбе. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Случ» (цэнтр — вёска Мілевічы). Дзейнічае аддзяленне сувязі. 26 сакавіка 1987 года вёска перададзена са складу Ленінскага сельсавета ў склад Мілевіцкага сельсавета[2].
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 31 гаспадарка, 51 жыхар.
Дынаміка
- 1940 год — 46 двароў, 248 жыхароў.
- 1959 год — 214 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 31 гаспадарка, 51 жыхар.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаюцца таксама варыянты Ёвічы, Іо́вічы
- ↑ Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 26 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.