wd wp Пошук:

Барбароў

Барбаро́ў[2] (трансліт.: Barbaroŭ, руск.: Барбаров) — аграгарадок у Мазырскім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Барбароўскага сельсавета.

Насельніцтва 261 чал. (2004). Знаходзіцца за 27 км на паўднёвы захад ад чыгуначнай станцыі Міхалкі (лінія Калінкавічы — Оўруч), на аўтамабільнай дарозе Мазыр — Нароўля. Рачная прыстань.

Барбароў (Бабічы) — даўняе сяло, пазней мястэчка гістарычнай Мазыршчыны.

Гісторыя

Babica на карце ВКЛ 1613 г. (фрагмент).

Першы пісьмовы ўспамін пра Бабічы датуецца 1509 годам, калі вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Стары падараваў сяло Аляксандру Багданавічу Гоцкаму «на вечнасць» [3]. У апісанні Мазырскага замка 1552 года сказана, што ў Загальскай нядзелі[upper-alpha 1] 30 чалавек сяла Бабічы, якое належала князю Збаражскаму, вось ужо 20 гадоў, як перасталі выконваць замкавыя павіннасці[4]. 7 мая 1607 года князь Януш Збаражскі, ваявода брацлаўскі, падаў скаргу ў кіеўскі гродскі суд на панства Лукаша і Зофію з Кмітаў Сапегаў, уладальнікаў Чарнобыльскіх добраў[upper-alpha 2], за абрабаванне яго бабіцкіх падданых і невыкананне дэкрэту аб пакаранні вінаватых[5]. Паселішча Бабіца прысутнае і на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года.

Назва Барбароў маёнтку і мястэчку Яна Мікалая Аскеркі нададзена ў гонар ягонай жонкі Барбары з Ракіцкіх. Апісваючы паселішчы Беларускага Палесся, Адам Кіркор зазначыў наяўнасць у мястэчку руінаў вялікага замка з вежамі, валамі і равамі[6]. Замест струхлелай у 1779 годзе тут збудавалі новую драўляную на цагляным падмурку Успенскую царкву (згарэла ад удару маланкі ў 1896 годзе).

Мястэчка Барбароў альбо Бабічы на схематычным плане Рэчыцкага павета 1800 г.

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Барбароў апынуўся ў складзе Расійскай імперыі, у Мазырскім павеце Мінскай губерні. Маёнтак, сканфіскаваны ў стражніка польнага літоўскага Яна Мікалая Аскеркі (1735—1796) за ўдзел у паўстаннні 1794 года, перададзены Якаву Сіверсу, з 1808 ва ўладанні Андрэя фон Гольста, у 1826 г. маёнтак канчаткова быў набыты спадчыннікамі Ігната Тадэвушавіча Горвата і перайшоў па спадчыне ў валоданне яго сына Аляксандра Ігнатавіча Горвата (1796—1888). Станам на 1795 у Барбарове было 85 двароў, на 1834 — 91 двор. У 1821 адкрылася школа для дзяцей сялян. На 1833 існавалі карчма, 4 вадзяныя млыны і паромная пераправа. У сярэдзіне XIX ст. на беразе ракі сфарміравалася сядзіба — палац (не захаваўся), флігель і пейзажны парк (5 дзесяцінаў). Мелася капліца. У 1863 адкрылася школа, якая размяшчалася ў сялянскай хаце. Праз мястэчка праходзілі гасцінцы з Міхалкаў у Чарнобыль і Хойнікі. Паводле вынікаў перапісу (1897) — 108 двароў, хлебазапасны магазін, 2 крамы. Побач знаходзіліся аднайменныя фальваркі (16 двароў) і сядзіба з броварам. Акрамя земляробства і сплава лесу жыхары займаліся бандарным рамяством.

1 студзеня 1919 згодна з пастановай I з’езду КП(б) Беларусі Барбароў увайшоў у склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам з іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР. У 1924 Барбароў вярнулі БССР, дзе ён стаў цэнтрам сельсавета. Статус паселішча панізілі да вёскі. Станам на 2004 тут было 102 гаспадаркі.

  • Мястэчка на старых здымках
  • Сядзіба, брамаСядзіба, брама
  • ПалацПалац
  • Палац, інтэр’ерПалац, інтэр’ер

Насельніцтва

Інфраструктура

У вёсцы працуюць базавая школа, дашкольная ўстанова, фельчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.

Забудова

Планаванне складаецца з простай, бессістэмна забудаванай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход. Жылыя дамы драўляныя, сядзібнага тыпу.

Славутасці

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Заўвагі

  1. Нядзелі альбо чэргі (у складзе кожнай некалькі паселішчаў), на якія падзялялася Мазырская воласць, як даводзілася несці замкавую службу, выконваць работы на карысць замка. Па нядзелях размяркоўваліся і плацёжныя павіннасці, гл.: Клепатский П. Г. Очерки по истории Киевской земли / П. Г. Клепатский — Т. 1: Литовский период. — Одесса, 1912. С. 185, 189—190.
  2. Ім належаў і бліжэйшы да Бабічаў маёнтак Антонаў на рацэ Славечне, таксама пазначаны на карце Вялікага Княства Літоўскага 1613 года, гл.: Archiwum domu Sapiehów. T. I. Listy z lat 1575 – 1606. / Opracował dr. A. Prochaska. – Lwów,1892. S. 231, 305, 484 – 486

Зноскі

  1. http://pop-stat.mashke.org/belarus-census/homielskaja.htm
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  3. Lietuvos Metrika. Kniga Nr. 8 (1499—1514). / A. Baliulis ir kt.- Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidykla, 1995. С. 339
  4. Архив Юго-Западной России. Ч. 7. Т. І. Акты о заселении Юго-Западной России. — Киев, 1886. С. 644
  5. Źródła dziejowe. T. XXI. Polska XVI wieku pod względem geograficzno-statystycznym. T. X. Ziemie ruskie. Ukraina (Kijów — Bracław) / Opisane przez Aleksandra Jabłonowskiego. — Warszawa, 1894. S. 104
  6. Живописная Россия: Отечество наше в его земельном, историческом, племенном, экономическом и бытовом значении. Литовское и Белорусское Полесье. Репринтное воспроизведение издания 1882 года. — Минск: БЭ, 1993. С. 381
  7. Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2005.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Мазырскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Ельскага раёна Катэгорыя·Былыя сельсаветы Нараўлянскага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Мазырскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be