wd wp Пошук:

Валеўка

Ва́леўка[1] (трансліт.: Valieŭka, руск.: Валевка) — аграгарадок у Навагрудскім раёне Гродзенскай вобласці, на рацэ Нёўда, каля возера Свіцязь. Адміністрацыйны цэнтр Валеўскага сельсавета. Насельніцтва 2065 чал. (1992). Знаходзіцца за 16 км на поўдзень ад Навагрудку, за 29 км ад чыгуначнай станцыі Наваельня; на скрыжаванні аўтамабільных дарог Навагрудак — Баранавічы і Наваельня — Карэлічы.

Гісторыя

Першы пісьмовы ўспамін пра Валеўку змяшчаецца ў «Гістарычных запісках» Ф. Еўлашэўскага і датуецца 1602 годам. Мясцовасць уваходзіла ў склад Новагародскага павета Новагародскага ваяводства.

У XVII ст. Валеўка перайшла да роду Курчоў. У 1685 годзе падкаморы лідскі С. Курч заснаваў тут касцёл і кляштар дамініканцаў. Пазней Валеўка знаходзілася ва ўладанні Незабытоўскіх, якія збудавалі тут грэка-каталіцкую Петрапаўлаўскую царкву. У гэты час паселішча набыла статус мястэчка.

У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Валеўка апынулася ў складзе Расійскай імперыі, у Райчанскай воласці Наваградскага павета. Станам на 1798 год тут было 20 двароў. У 1830 годзе расійскія ўлады канфіскавалі мястэчка. На 1886 год — 10 двароў, царкоўнапрыходская школа.

Згодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Валеўка апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Навагрудскім павеце. У 1939 годзе мястэчка ўвайшло ў склад БССР, дзе 15 студзеня 1940 года зрабілася цэнтрам Валеўскага раёна, з 25 лістапада 1940 года — сельсавета Карэліцкага раёна. 3 1955 года пры сярэдняй школе дзейнічае краязнаўчы музей. Станам на 1970 год у вёсцы было 139 двароў, на 1992 год — 990 двароў.

Насельніцтва

  • XIX стагоддзе: 1886 год — 126 чал.
  • XX стагоддзе: 1970 год — 434 чал.; 1992 год — 2065 чал.[2]

Інфраструктура

У Валеўцы працуюць 2 школы, бальніца, дом культуры, пошта.

Славутасці

Страчаная спадчына

Колішні касцёл на старым здымку
  • Кляштар дамініканцаў (XVII ст.)
  • Царква Св. апосталаў Пятра і Паўла (XVIII ст.; грэка-каталіцкая)

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. ЭГБ, 1994

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Навагрудскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be