Галіцкі сельсавет
Га́ліцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Галічы.
Геаграфія
Сельсавет размешчаны на паўднёвым усходзе раёна, мяжуе з Мілаславіцкім, Гусаркаўскім і Родненскім сельсаветамі Клімавіцкага раёна, Пралетарскім сельсаветам Касцюковіцкага раёна, Бярозкаўскім і Забялышынскім сельсаветамі Хоцімскага раёна і Кузьміцкім сельскім паселішчам Ершыцкага раёна Смаленскай вобласці Расійскай Федэрацыі.
Гісторыя
Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Мілаславіцкага раёна Калінінскай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Магілёўскай акругі. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Клімавіцкага раёна Магілёўскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Клімавіцкім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Магілёўскай вобласці. 5 ліпеня 1938 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Галіцкамызскага нацыянальнага латышскага сельсавета[1], 16 ліпеня 1954 года — тэрыторыя скасаванага Пуцімельскага сельсавета[2]. 25 лістапада 2009 года ліквідавана вёска Галіцкая Мыза[3]. 21 снежня 2011 года ў склад сельсавета перададзены населеныя пункты Васькоўка, Заходы, Казусёўка, Малышкавічы, Мацяёўка, Сураў, Якубаўка, якія ўваходзілі ў склад Родненскага сельсавета[4].
Склад
У склад сельсавета ўваходзіць 25 населеных пунктаў (2015 г.):
Населены пункт | Статус | Насельніцтва | Гаспадаркі |
---|---|---|---|
Арцёмаўка | вёска | 9 | 5 |
Васілёўка | вёска | 7 | 7 |
Васькоўка | вёска | 7 | 3 |
Галічы | вёска | 193 | 89 |
Завідаўка | вёска | 12 | 9 |
Заходы | вёска | 4 | 2 |
Іванава Слабада | вёска | 85 | 36 |
Казусёўка | вёска | 24 | 14 |
Касперка | вёска | 2 | 2 |
Лядзешня | вёска | 6 | 4 |
Малышкавічы | аграгарадок | 381 | 130 |
Мацяёўка | вёска | 5 | 4 |
Мікалаеўка | вёска | 10 | 6 |
Недзведзь | вёска | 76 | 37 |
Післяціна | вёска | 7 | 5 |
Пожар | вёска | 1 | 1 |
Пуцімель | вёска | 9 | 6 |
Пятроўка | вёска | 2 | 2 |
Сабалёўка | вёска | 4 | 4 |
Сакалоўка | вёска | 2 | 2 |
Селішча | вёска | 16 | 9 |
Стайкі | вёска | 27 | 17 |
Сураў | вёска | 3 | 3 |
Фядотава Буда | вёска | 37 | 22 |
Якубаўка | вёска | 11 | 6 |
Крыніца: Клімавіцкі райвыканкам[5] |
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (19 населеных пунктаў) — 506 чалавек[6], з іх 98,4 % — беларусы, 1,2 % — рускія, 0,4 % — украінцы[7].
Станам на 1 студзеня 2015 года у Галіцкім сельсавеце пражывала 940 чалавек, на 1 студзеня 2021 года — 626 чалавек.
Зноскі
- ↑ Пастанова Прэзідыума Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта БССР Аб рэарганізацыі Галіцка-Мызскага нацыянальнага латышскага сельсовета Клімавіцкага раёна ад 5 ліпеня 1938 г. // Збор законаў і распараджэнняў Рабоча-Сялянскага Ўрада Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. — 1938, № 13.
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Могилевской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
- ↑ Решение Климовичского районного Совета депутатов от 25 ноября 2009 г. № 19-7 Об упразднении сельских населенных пунктов Галичского, Гусарковского и Милославичского сельсоветов
- ↑ Решение Могилевского областного Совета депутатов от 21 декабря 2011 г. № 13-9 Об изменении административно-территориального устройства некоторых административно-территориальных единиц Могилевской области
- ↑ Галичский сельский Совет
- ↑ Насельніцтва населеных пунктаў Магілёўскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Клімавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мілаславіцкага раёна Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Клімавіцкага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.