Гарадок (Брагінскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Гарадок.
Гарадо́к[1] (трансліт.: Haradok, руск.: Городок) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Малейкаўскага сельсавета.
Ліквідавана 20 жніўня 2008[2].
Геаграфія
Размяшчэнне
У 10 км на ўсход ад Брагіна, 38 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 129 км ад Гомеля.
Водная сістэма
Вакол меліярацыйныя каналы.
Транспартная сістэма
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Брагін — Лоеў. Хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана напачатку 1920-х гадоў перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Гарадок», працавала гамарня. У складзе калгасу «Сцяг Леніна» (цэнтр — вёска Зарэчча).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
Дынаміка
- 1930 год — 10 двароў, 50 жыхароў.
- 1959 год — 184 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 1 двор, 1 жыхар.
- 2006 год — 1 двор, 1 жыхар
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
- ↑ Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района. Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.