Дзвесніца
Дзве́сніца[2] (трансліт.: Dzviesnica, руск.: Двесница) — вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Краснаслабодскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 36 км на захад ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 266 км ад Гомеля, 29 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі Асіповічы — Жлобін.
Гідраграфія
На поўдні і ўсходзе сетка меліярацыйных каналаў.
Экалогія і прырода
На поўначы і захадзе мяжуе з лесам.
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Слуцк — Капаткевічы.
Інфармацыя
Планоўка складаецца з дзвюх прасталінейных вуліц, арыентаваных з паўднёвага ўсходу на паўночны захад і забудаваных драўлянымі сядзібамі. У складзе КСУП «Чырвонаслабодскае» з цэнтрам у Чырвонай Слабадзе, камбікормавы завод. Клуб, бібліятэка, крама. Ва ўрочышчы Дзвесніца ўстаноўлена мемарыяльная пліта і адноўлены 3 партызанскія зямлянкі (1972 год).
Гісторыя
Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1908 годзе фальварак у Ляскавіцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губерні. Актыўна забудоўвалася ў 1920-я гады. У 1929 годзе жыхары ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны на востраве Добры і ва ўрочышчы Дзвесніца, за 2 км на захад ад вёскі, грунтаваліся Мінскі падпольны абкам КП(б)Б, штабы Мінскага партызанскага злучэння і партызанскага злучэння Мінскай і Палескай абласцей, падпольная друкарня.
Насельніцтва
Колькасць
- 2011 год — 17 двароў, 40 жыхароў.
Дынаміка
- 1908 год — 1 двор, 9 жыхароў.
- 1959 год — 246 жыхароў (паводле перапісу).
- 1997 год — 36 двароў, 84 жыхары.
- 2004 год — 29 двароў, 63 жыхары.
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
- Памяць: Гiсторыка-дакументальная хронiка Акцябрскага раёна. — Мн.: БЕЛТА, 1997.
Зноскі
- ↑ Дадзеныя сельсавета на 1 студзеня 2011 года
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Зве́сніца
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Акцябрскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.