Дыліжан
Дыліжа́н (арм.: Դիլիջան) — горад у Арменіі, у марзе Тавуш, горнакліматычны і бальнеалагічны курорт(руск.) бел.. Знаходзіцца на рацэ Агстэў(руск.) бел. (правы прыток Куры). Горад вылучаецца традыцыйнай армянскай архітэктурай. Гораду прысвоены статус нацыянальнага парка.
Аточаны амаль з усіх бакоў тэрыторыяй Дыліжанскага запаведніка — аднаго з найбагацейшых на Паўднёвым Каўказе. У Дыліжане жылі і жывуць многія вядомыя армянскія мастакі, кампазітары, навукоўцы і рэжысёры. Сёння горад лічыцца адным з самых інтэлектуальных гарадоў Арменіі. Асаблівым гонарам горада лічацца музычная школа, многія з выпускнікоў якой робяцца студэнтамі Ерэванскай кансерваторыі, і музычнае вучылішча. У межах горада і ў акрузе шмат дамоў адпачынку, такія як Дом кампазітараў, Дом музыкантаў, Дом кінематаграфістаў і т.п.
Геаграфія
Дыліжан знаходзіцца на паўночным усходзе Армянскага нагор’я, на поўнач ад хрыбта Арэгуні і на ўсход ад хрыбта Гугарац(руск.) бел..
Дыліжан з’яўляецца месцам скрыжавання дарог, што злучаюць гарады марзаў Тавуш, Лары і Гегаркунік. Дарога праз маляўнічы Дыліжанскі перавал злучае горад з возерам Севан, на ўсход знаходзіцца сталіца марза — горад Іджэван, а на захад — Ванадзор. Горад знаходзіцца за 100 км на паўночны ўсход ад Ерэвана.
З 1986 года ў горадзе з’явілася чыгунка (адрэзак Дыліжан — Раздан — Ерэван складае 144 км)[2].
Гісторыя
Археалагічныя даследаванні, якія праводзіліся ў 1870-x гадах, паказалі, што чалавек пачаў жыць тут з часоў познага бронзавага і ранняга жалезнага вякоў (канец II — пачатак I тысячагоддзя да н.э.). Выяўлены курганы ў раёнах лагера Рэдкіна, Хртнаноца і Папаніна. Вялікая частка выяўленых матэрыялаў знаходзіцца ў музеях Масквы, Санкт-Пецярбурга, Тбілісі, Баку, іншая частка — у Дыліжанскім геалагічным музеі.
Сённяшняя тэрыторыя Дыліжана ўваходзіла ў склад правінцыі Варажнунік Айрарацкага(руск.) бел. ашхара Вялікай Арменіі. У IV стагоддзі, калі Арменія была падзелена паміж Візантыяй і Персіяй, гэтыя землі (гістарычны Оўк) уваходзілі ў склад правінцыі Дзарапор(руск.) бел. Гугаркскай(руск.) бел. вобласці і з’яўляліся месцам адпачынку цароў і каралеўскага палявання.
У звязку з гістарычнымі падзеямі назвы і мяжы горада некалькі разоў змяняліся. У VIII стагоддзі гэтыя землі ўвайшлі ў склад правінцыі Каена, пазней — у склад Куст-Арцахскай губерні. З XV стагоддзя да далучэння Усходняй Арменіі да Расіі гэтыя землі ўваходзілі ў склад Гянджынскага ханства(руск.) бел.. Пасля яны ўвайшлі ў склад Елізаветпальскай губерні. Як селішча Дыліжан упершыню згадваецца ў 1826 годзе. Горад і яго наваколле багатае гістарычнымі і архітэктурнымі помнікамі (I тысячагоддзе да н.э. — XII—XIII стагоддзі да н.э.). У прыгарадзе знаходзіцца гістарычны лагер Радноў, а таксама раскопы Галовіна і Хртаноц[2][3].
Этымалогія
Існуе шэраг гіпотэз адносна этымалогіі назвы горада. У наяўнасці ёсць таксама гістарычная гіпотэза, якая злучана з імем аднайменнага князя. Упершыню ў пісьмовых крыніцах назва горада Дыліжан была ўзгадана ў 1666 годзе ў падарожных нататках французскага вандроўніка Жана Шардэна(руск.) бел.. Згодна гістарычным крыніцам пачатку XIX стагоддзя, Дыліжан з’яўляўся адным з 27 сёл Казахскай правінцыі(руск.) бел.. У той час горад складаўся з 60 дамоў. Таксама вядома, што ў канцы XVIII і пачатку XIX стагоддзяў сюды перасяліліся жыхары сёл Сеўкар(руск.) бел., Сарыгюх(руск.) бел. і Ачаджур(руск.) бел. Іджэванскага раёна(руск.) бел., а таксама з сяла Коці(руск.) бел. Наемберанскага раёна(руск.) бел., сфармаваўшы тым самым асноўнае насельніцтва[3].
Клімат
Клімат умераны. Дыліжану, кліма-бальнеалагічнаму горнаму санаторыі, размешанаму ў сярэднегорнай зоне, уласціва мяккае, умеранае цёплае лета, сонечная цёплая зіма, сухое і цёплае надвор’е цягам усяго года, і разам з тымчасам даволі частыя дажджы. Сярэднегадовая тэмпература +8,3 °C. Сярэдняя тэмпература ліпеня +18 °C, студзеня — 0—2 °C. Сухасць паветра асабліва выяўляецца ў зімовыя і вясновыя месяцы. Адносная вільготнасць паветра складае 70 % (62—65 %), колькасць ападкаў — 637 мм (660 мм), сумарная колькасць сонечных перыядаў — 2091 гадзіна[2][3].
Адукацыя
У Дыліжане працуюць 5 агульнаадукацыйных школ, у якіх вучыцца 2244 вучняў, і адна спецшкола — для дзяцей з сацыяльна незабяспечаных сем’яў. Дзіцячыя сады наведваюць 350 дзяцей. Функцыянуюць 3 сярэдніх прафесійных навучальных установы: Дыліжанскі каледж пры Міністэрстве адукацыі і навукі (207 навучэнцаў, з якіх 120 — у рамесных аддзяленнях), Дыліжанскі дзяржаўны медычны коледж (164 навучэнцаў) і Дзяржаўны каледж мастацтваў з музычным ухілам (230 студэнтаў), дзіцячая музычная (75 вучняў) і мастацкая (72 вучні) школы. У горадзе дзейнічаюць таксама 2 філіялы вну — Ерэванскай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў і Ерэванскага ўніверсітэта кіравання і інфармацыйных тэхналогій. У справе фізічнага выхавання моладзі важную ролю гуляе спарткомплекс (дзіцячая і юнацкая спартыўная школа і спартыўнае поле на 2000 месцаў)[4].
Ахова здароўя
Дзякуючы сінтэзу прыродна-аздараўленчых фізічных кампанентаў (чыстае паветра, мінеральныя лекавыя крыніцы) Дыліжан з’яўляецца вылучным краем. Улічваючы вышэйзгаданыя акалічнасці, у 1921 годзе ў Дыліжане быў адкрыты першы ў Арменіі супрацьсухотны дыспансэр, а праз некаторы час — дыспансэр-шпіталь, якія дзейнічалі аж да 1980-х гадоў. Шпіталь спецыялізаваўся на лячэнні сухотаў лёгкіх, па-за лёгкавымі сухотамі, захворваннямі страўнікава-кішачнага гасцінца, жоўцевых праток, печані і жоўцевым пузыром, захворваннямі падстраўнікавай залозы.
У наш час (2011 год) у горадзе дзеюць лякарня, абсталяваная патрэбнай тэхнікай і мелая 96 бальнічных месцаў, паліклініка, дзіцячая кансультацыя. З 1970-x гадоў дзеюць санаторыі «Горная Арменія», «Дыліжан», якія мелі 120 месцаў, рэспубліканскі супрацьсухотны санаторый, які меў 120 месцаў, а таксама больш 20 дамоў адпачынку і пансіянатаў, што належаць розным ведамствам і прыватным асобам[5].
Славутасці
У некалькіх кіламетрах ад Дыліжана ўбок Іджэвана знаходзіцца манастырскі комплекс Агарцын(руск.) бел.. Таксама ў 20 хвілінах язды ад Дыліжана, у сяле Гош, знаходзіцца іншы старажытны манастырскі комплекс — Гашаванк(руск.) бел., названы ў гонар Мхітара Гоша(руск.) бел.. А ў 15 км ад горада, у Дыліжанскім запаведніку знаходзіцца маляўнічае возера Парз(руск.) бел., што ў перакладзе з армянскай азначае «чысты». У горадзе дзейнічае этнаграфічны музей Дыліжана[6].
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Перепись населения марза Тавуш (англ.)
- 1 2 3 Dilijan
- 1 2 3 http://www.dilijan.com/about.shtml
- ↑ Dilijan
- ↑ Dilijan
- ↑ MASS — Regeonal tourism: Tavoush
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дыліжан
- Афіцыйны сайт Дыліжана.
- Путеводитель по Дилижану Архівавана 21 жніўня 2013..
- Дилижан — вторая Швейцария.
- Дыліжанская міжнародная школа
- Интервью Рубена Варданяна агентству Медиамакс
Катэгорыя·Населеныя пункты марза Тавуш Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.