wd wp Пошук:

Ельна (Жыткавіцкі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ельна.

Е́льна[1] (трансліт.: Jeĺna, руск.: Ельно) — вёска ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Ленінскага сельсавета.

Вакол лес.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 38 км на паўночны захад ад Жыткавіч, 13 км ад чыгуначнай станцыі Мікашэвічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 272 км ад Гомелю.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Мікашэвічы — Слуцк. Драўляныя сялянскія сядзібы ўздоўж прасёлкавай дарогі.

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Ленінскай воласці Мазырскага павета Менскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага. Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1811 годзе ва ўладанні графа Чапскага. У 1879 годзе згадваецца як паселішча Ленінскага царкоўнага прыходу.

Паводле Рыжскага дагавора з 18 сакавіка 1921 года ў складзе Польшчы. З верасня 1939 года ў складзе БССР. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў лютым 1943 года цалкам спалілі вёску і забілі 112 жыхароў (пахаваны ў магіле ахвяр фашызму ў цэнтры вёскі). 4 жыхара загінулі на фронце. Паводле перапісу 1959 года ў складзе саўгаса «Ленінскі» (цэнтр — вёска Ленін).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 21 гаспадарка, 51 жыхар.

Дынаміка

  • 1811 год — 11 двароў.
  • 1897 год — 87 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 12 двароў.
  • 1940 год — 42 двары, 151 жыхар.
  • 1959 год — 139 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 21 гаспадарка, 51 жыхар.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be