wd wp Пошук:

Жылічы (Брагінскі раён)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Жылічы. Жы́лічы[1] (трансліт.: Žyličy, руск.: Жиличи) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малажынскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 24 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 52 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 143 км ад Гомеля, 1,5 км ад дзяржаўнай мяжы з Украінай.

Транспартная сістэма

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе Камарын — Брагін.

Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да яе з усходу далучаецца кароткая, дугападобная вуліца. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVIII стагоддзя як вёска ў Рэчыцкім павеце Мінскай губерні. Гаспадыня аднайменнага маёнтка Кабыліцкая мела ў 1848 годзе 662 дзесяцін зямлі. У 1897 годзе ў вёсцы размяшчаліся школа граматы, хлебазапасны магазін. У 1908 годзе ў Дзеражыцкай воласці.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Жыліцкага сельсавета Брагінскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дняпровец», працавалі конны млын, крупадрабілка, майстэрня (з 1925 года) і гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў кастрычніку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 1 жыхара. Савецкае войска ў кастрычніку 1943 года недалёка ад вёскі фарсіравалі раку Дняпро. 18 кастрычніка 1943 года ў баі каля вёскі загінуў Герой Савецкага Саюза камандзір сяржант М. Ф. Махаў (пахаваны ў брацкай магіле ў гарадскім пасёлку Брагін). У баі каля вёскі 17 кастрычніка 1943 года вылучылася рота пад камандаваннем Г. Я. Чарэшнева (прысвоена званне Героя Савецкага Саюза). У 1959 годзе ў складзе калгаса «Першамайскі» (цэнтр — вёска Малажын).

Насельніцтва

Колькасць

  • 2004 год — 47 гаспадарак, 88 жыхароў.

Дынаміка

  • 1811 год — 19 двароў.
  • 1850 год — 27 двароў, 157 жыхароў.
  • 1897 год — 50 двароў, 284 жыхара (паводле перапісу). У маёнтак 3 двары, 21 жыхар.
  • 1908 год — 70 двароў, 523 жыхара.
  • 1930 год — 109 двароў, 563 жыхара.
  • 1959 год — 518 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 47 гаспадарак, 88 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 46 гаспадарак, 83 чалавекі, з якіх 14 ва ўзросце да 16 гадоў, 15 — у працаздольным і 54 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be