Навазыбкаўская гарадская акруга
Навазыбкаўская гарадская акруга (руск.: Новозы́бковский городской округ) — муніцыпальнае ўтварэнне (гарадская акруга) на паўднёвым захадзе Бранскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Навазыбкаў.
Геаграфія
Плошча гарадской акругі — 1029,97 км². Размешчана на захадзе Бранскай вобласці.
Мяжуе:
- на поўначы з Гардзееўскім і Краснагорскім раёнамі Бранскай вобласці;
- на захадзе з Добрушскім і Веткаўскім раёнамі Гомельскай вобласці Беларусі;
- на ўсходзе з Клінцоўскім раёнам Бранскай вобласці;
- на поўдні з Клімаўскім і Злынкаўскім раёнамі Бранскай вобласці.
Асноўныя рэкі — Іпуць, Вага, Карна.
Гісторыя
Гарадская акруга ўтворана 10 чэрвеня 2019 года ў выніку аб’яднання ўсіх скасаваных сельскіх паселішчаў Навазыбкаўскага муніцыпальнага раёна і гарадской акругі горада Навазыбкава, якая не ўваходзіла ў яго склад[1].
Транспарт
М13 Бранск — Навазыбкаў — мяжа Рэспублікі Беларусь — Кобрын
Славутасці
- Манастыр Св. Мікалая ў в. Каташын.
- Сядзібна-паркавы комплекс Муханавых у в. Любін Хутар.
- Царква Св. Тройцы ў в. Стары Крывец.
- Царква Успення Прасв. Багародзіцы ў в. Свяцк.
- Царква Св. Сергія Раданежскага ў в. Унукавічы (Раданежскае).
Гл. таксама
Зноскі
- ↑ Закон Брянской области N 18-З 2 апреля 2019 года «Об объединении муниципальных образований, входящих в состав Новозыбковского муниципального района Брянской области, с муниципальным образованием города Новозыбков и внесении изменений в отдельные законодательные акты Брянской области»
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Навазыбкаўскай гарадской акругі Катэгорыя·Населеныя пункты без геаграфічных каардынат Катэгорыя·Населеныя пункты без насельніцтва Катэгорыя·Населеныя пункты без паштовага індэкса Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Муніцыпальныя ўтварэнні Расіі Катэгорыя·Раёны Бранскай вобласці
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.