Нарачанскі сельсавет (Вілейскі раён)
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Нарачанскі сельсавет. Нарача́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Нарач.
Геаграфічнае становішча
Размешчаны ў заходняй частцы Вілейскага раёна. Цэнтр сельсавета — аграгарадок Нарач знаходзіцца за 17 кіламетраў ад райцэнтра горада Вілейка, за 115 кіламетраў ад горада Мінска. Нарачанскі сельсавет мяжуе з Іжскім, Любанскім, Асіпавіцкім сельсаветамі Вілейскага раёна і Вішнеўскім сельсаветам Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці.
Гісторыя
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Бараўцаўскі сельсавет у складзе Куранецкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Бараўцы. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 5 ліпеня 1946 года ў складзе Вілейскага раёна. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Мінскай вобласці. 11 верасня 1975 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Нарач, сельсавет перайменаваны ў Нарачанскі. 16 снежня 1982 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Рускасельскага сельсавета (24 населеныя пункты: Бабішча, Вайдзені, Гіры, Доўгае, Кавалі, Камарышкі, Канстанполле, Касічы, Красніца, Кузьмішкі, Купля, Ляхаўшчына, Мацавічы, Мечаі, Мішуты, Наберажная, Падклённе, Парамец-II, Прынта, Родзевічы, Рускае Сяло, Ручыца, Ялажычы, Ярмолічы)[1].
Насельніцтва
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1690 чалавек[2], з іх 94,0 % — беларусы, 4,1 % — рускія, 0,9 % — украінцы, 0,6 % — палякі[3].
Дэмаграфія
Усяго насельніцтва (2011 год) у сельсавеце — 1652, у тым ліку:
- Маладзей працаздольнага ўзросту — 246
- Працаздольнага ўзросту — 936
- Старэй працаздольнага ўзросту — 470
Склад
Нарачанскі сельсавет уключае 35 населеных пунктаў:
- Бабішча — вёска.
- Бараўцы — вёска.
- Вайдзені — вёска.
- Гіры — вёска.
- Доўгае — вёска.
- Жарсцвянка — вёска.
- Заброддзе — вёска.
- Кавалі — вёска.
- Камарышкі — вёска.
- Канстанполле — вёска.
- Кардон — вёска.
- Касічы — вёска.
- Клаўсюты — вёска.
- Красніца — вёска.
- Кузьмішкі — вёска.
- Купля — вёска.
- Ляхаўшчына — вёска.
- Маргі — вёска.
- Мардасы — вёска.
- Мацэвічы — вёска.
- Мішуты — вёска.
- Мячаі — вёска.
- Набарэжная — вёска.
- Навасады — вёска.
- Нарач — аграгарадок.
- Падкленне — вёска.
- Папоўцы — вёска.
- Парамец 2 — вёска.
- Прынта — вёска.
- Радзевічы — вёска.
- Рускае Сяло — вёска.
- Ручыца — вёска.
- Урэчча — вёска.
- Ялажычы — вёска.
- Ярмолічы — вёска.
Вытворчая сфера
- Нарачанскае лясніцтва ДЛГУ «Вілейскі лясгас»
- ДУП «Вілейская ЖКГ» кацельная Нарач
- ПАВП-16
- ААТ «Нарачанскія зоры»
- ААТ «Вілейскі райаграсэрвіс» дапаможная гаспадарка «Дружба»
Сацыяльна-культурная сфера, адпачынак
- Ахова здароўя: сельская доктарская амбулаторыя, 2 фельчарска-акушэрскіх пункта
- Адукацыя: сярэдняя агульнаадукацыйная школа, дашкольная ўстанова
- Культура: СДК, клуб-бібліятэка.
- У вёсцы Красніца размешчана аграэкасядзіба «Рачная», у вёсцы Навасады — «Таямніца».
Вядомыя асобы
- Сымон Барыс — 20 мая 1937, — беларускі педагог, журналіст, фалькларыст, этнограф, гісторык, краязнаўца. Выпускнік Рускасельскай сярэдняй школы.[4]
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 16 снежня 1982 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1983, № 3 (1737).
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Вучань і яго настаўніца з Рускасельскай школы сустрэліся праз 56 гадоў (+ старое фота) Архівавана 5 сакавіка 2016. // «Рэгіянальная газета»
Літаратура
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
Спасылкі
- Вілейскі райвыканкам Архівавана 14 верасня 2020.
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе Катэгорыя·Сельсаветы Вілейскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.