Новы Макрэц
Но́вы Макрэ́ц[1] (трансліт.: Novy Makrec, руск.: Новый Мокрец) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Малейкаўскага сельсавета.
Геаграфія
Размяшчэнне
У 9 км на ўсход ад Брагіна, 37 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 120 км ад Гомеля.
Транспартная сетка
Побач аўтадарога Брагін — Лоеў.
Планоўка складаецца з прасталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага захаду на паўночны ўсход, да якой з захаду далучаюцца 2 кароткія прасталінейныя вуліцы. Жылыя хаты драўляныя сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Вядомая з XIX стагоддзя як вёска ў Ручаеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні У канцы XIX стагоддзя дзейнічала школа граматы.
З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Новамакрэцкага сельсавета Лоеўскога, з 4 жніўня 1929 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.
У 1931 годзе арганізаваны калгас. У 1959 годзе ў складзе калгасу «Пераможца» (цэнтр — вёска Малейкі).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар.
Дынаміка
- 1930 год — 62 двары, 321 жыхар.
- 1959 год — 364 жыхара (паводле перапісу).
- 2004 год — 20 гаспадарак, 31 жыхар.
- 2006 год — 20 гаспадарак, 32 чалавекі, з якіх 1 ва ўзросце да 16 гадоў, 13 — у працаздольным і 18 — старэйшым за працаздольны.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Брагінскага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.