Новыя Хракавічы
Но́выя Хракаві́чы[1] (трансліт.: Novyja Chrakavičy, руск.: Новые Храковичи) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Чамярыскага сельсавета.
Да 1 снежня 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета[2]. Скасавана 28 кастрычніка 2014 года (далучана да вёскі Старыя Хракавічы)[3].
Геаграфія
Размяшчэнне
За 16 км на паўднёвы ўсход ад Брагіна, 43 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель).
Транспартная сетка
Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.
Планоўка складаецца з блізкай да шыротнай, амаль прасталінейнай вуліцы з завулкамі, забудаванай двухбакова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.
Гісторыя
Заснавана ў 2-й палове XIX стагоддзя, калі перасяленцы з вёска Хракавічы заснавалі тут вёску Новыя Хракавічы, а сяло Хракавічы стала звацца Старыя Хракавічы. У 1908 годзе ў Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.
У 1931 годзе арганізаваны калгас «Дняпровец», працавалі вятрак і гамарня. У 1959 годзе ў складзе калгасу імя В. І. Чапаева (цэнтр — вёска Рудня-Жураўлёва).
Насельніцтва
Колькасць
- 2004 год — 40 гаспадарак, 65 жыхароў.
Дынаміка
- 1897 год — 63 двары, 347 жыхароў (паводле перапісу).
- 1908 год — 382 жыхара.
- 1930 год — 105 двароў, 473 жыхара.
- 1959 год — 412 жыхароў (паводле перапісу).
- 2004 год — 40 гаспадарак, 65 жыхароў.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Но́выя Храко́вічы
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 1 декабря 2009 г. № 276 Об изменении административно-территориального устройства Брагинского района Гомельской области
- ↑ Решение Брагинского районного Совета депутатов от 28 октября 2014 г. № 21 Об упразднении деревни Новые Храковичи Брагинского района
Літаратура
- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць / С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Брагінскага раёна
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.