wd wp Пошук:

Параф’янава (Сітцаўскі сельсавет)

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Параф’янава. Параф’я́нава[1] (трансліт.: Parafjanava, руск.: Парафьяново) — вёска ў Докшыцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета.

Назва

Ёсць некалькі версій паходжання назвы Параф’янава. Адна з іх — ад імя Параф’ян або прозвішча Параф’янаў.

Ад маёнтка Параф’янава атрымала назву чыгуначная станцыя Параф’янава на лініі Полацк — Маладзечна, пабудаваная ў 1902—1906 гадах.

Гісторыя

Упершню Парафенава згадваецца ў крыніцах пад 1435 годам, калі землі на ўсходзе Куранецкай воласці былі вылучаны для забеспячэння пасады Віленскага архідыякана. Тады паміж маёнткамі Даўгінава, Докшыцы і Парфенава засталіся неразмежаванымі лугі па рэках Бладзь (Блядка), Лыха і Зуя (Зуйка), з-за якіх у XV—XVI стагоддзях часта ўзнікалі спрэчкі.

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Парафенава ў Расійскай імперыі, у складзе Вілейскага павета спачатку Мінскай, потым Віленскай губерні. 18 жніўня 1795 года маёнтак Парфенава Віленскай архідыяцэзіі быў канфіскаваны, як і большасць маёнткаў каталіцкай царквы. У XIX ст. у розныя часы маёнтак належаў Пшаздзецкім, Тышкевічам. У той час Парфенава стала цэнтрам воласці. Па звестках «Слоўніка геаграфічнага Каралеўства Польскага і іншых краёў славянскіх», у 1886 годзе ў Парфенаве жыло 45 чалавек. Каля 1880 года ўзведзены бровар.

У 1921—1945 гадах маёнтак у складзе гміны Параф’янава Дзісенскага павета Віленскага ваяводства.

Пасля 2-й сусветнай вайны значна вырасла аднайменнае паселішча Параф’янава каля чыгуначнай станцыі Параф’янава, яно стала цэнтрам асобнага Параф’янаўскага сельсавета і пазней атрымала статус аграгарадка. У вёсцы ж Параф’янава (былым маёнтку) пасля вайны жыло толькі 250 чалавек, яна не адміністрацыйны цэнтр, уваходзіць у склад Сітцаўскага сельсавета.

Касцёл, з гравюры 1650 г.

Славутасці

Насельніцтва

  • 1886 год — 45 жыхароў
  • 1921 год — 232 жыхары, 23 двары[3].
  • 1931 год — 195 жыхароў, 18 двароў[4].

Вядомыя асобы

Пахаваныя

Галерэя

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12: Палікрат — Праметэй. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12), ISBN 985-11-0035-8.
  3. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 32.
  4. Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 22

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі:
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных Катэгорыя·Населеныя пункты Докшыцкага раёна Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Змесціва гэтай старонкі з праектаў амерыканскага фонда «Вікімедыя» дасяжнае пад сукупнай ліцэнзіяй CC BY-SA 3.0 і GFDL.

Энцыклапедычны партал «Месцы беларускія» miescy.viedy.be